Запрашэньне на веснавую Вікі сустрэчу

рэдагаваць

Прывітаньне,

Бачыў вашу зацікаўленаць у паляпшэньні працы Вікіпэдыі. Запрашаю 3 красавіка на сустрэчу, а 18:00

Якія пытанні пакуль назбіраліся для разгляду:

  1. ВікіВясна 2015 (дадатковыя прапановы па развіцці конкурса). Ведаю, што былі пра Пружанскі замак.
  2. Сумесны майстар клас ад Фаланстэра і Кінаклуба. Як вікі супольнасць можа узбагаціць гэта мерапрыества. мае адбыца 12 красавіка.
  3. Стварэнне Дапаможніка вікіпэдыста. Зараз вельмі неабходны валанцёры для дапамогі апрацоўкі тэкстаў.
  4. Безумоўна яшчэ ў сіле прапанова Фаланстэра для жадаючых распачаць Вікіклуб...
  5. Яшчэ з зімы вісіць пытанне пра стварэньне беларускай юзэр групы. Ужо ёсць 4 жадаючых яе стварыць. Мо яшчэ хто зацікавіцца?

Падрабязнасьці на форуме

З павагай, --Mr. Zabej (гутаркі) 16:55, 27 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць

Invitation to Medical Translation

рэдагаваць

Medical Translation Project

 
Invitation to the Medical Translation Project – a joint Wikimedia project started by the English language WikiProject Medicine!

Thank you for being one of the top Medical editors! I want to use this opportunity to introduce you to our most ambitious project.

We want to use Wikipedia to spread knowledge where it will be used. Studies have shown that Wikipedia is the most common resource of medical knowledge, and used by more people than any other source! We want high quality articles, available to everyone, regardless of language ability. It isn't right that you would need to know a major language to get hold of quality content!

That is why in the recent Ebola crisis (which is still ongoing) we translated information into over 70 languages, many of them small African languages. This was important, as Wikipedia was also shown to be the biggest resource used in Africa for information on Ebola! We see tremendous potential, but also great risks as our information needs to be accurate and well-researched. We only translate articles that have been reviewed by medical doctors and experts, so that what we translate is correct. Many of our translators are professionals, but many are also volunteers, and we need more of you guys – both to translate, but also to import finished translations, and fix grammatical or other style issues that are introduced by the translation process.

Our articles are not only translated into small languages, but also to larger ones, but as of 2015 this requires users to apply for an article to be translated, which can be done here (full articles, short articles) with an easy to manage google document.

So regardless of your background head over to our main page for more information, or to our talk page and ask us questions. Feel free to respond in any language, we will do our best to find some way to communicate. No task is too small, and we need everyone to help out!

I hope you will forgive me for sending this message in English – we also need translators for messages like this, and above all local language community managers, which act as a link between us and you. Also I can not reply on your talk page, so please go to our talk page!

Thank you for helping medical information on Wikipedia grow! -- CFCF 🍌 (email) 15:37, 28 January 2015 (UTC)

Google Translation of this message

Конкурс ВікіВясна-2015

рэдагаваць

Вітаю. Надышоў час абвяшчаць вынікі і пераможцаў нашага конкурсу. Запрашаю сваімі думкамі абмяняцца тут. Дзякуй, Renessaince 23:19, 4 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Рагаўскі сельсавет

рэдагаваць

Вітаю. Раю разабрацца з Рагаўскім сельсаветам. Ён перайменаваны, ці ўсё ж такі скасаваны? Калі скасаваны — значыць ня трэба выдаляць пра яго інфармацыю і рабіць перанакіраваньне на іншы сельсавет. Але трэба рабіць, як, напрыклад, з Гірмантаўскім сельсаветам.--Liashko (гутаркі) 14:42, 4 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Перайменаваны згодна з рашэньнем (пункт 23). Так што ўсё добра. --Jarash (гутаркі) 14:51, 4 жніўня 2015 (MSK)Адказаць
А, ну то добра. Я думаю, варта пазначыць гэтую крыніцу ў артыкуле пра Шаршунскі сельсавет.--Liashko (гутаркі) 15:07, 4 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Беларуска-ўкраінскі тыдзень

рэдагаваць

Вітаю! Додав декілька статей із запропонованих Вами! Сподіваюсь, що напишете статті білоруською мовою. --Visem (гутаркі) 13:03, 29 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Намінацыя на аб’яднаньне

рэдагаваць

А падкажыце, калі ласка, што значыць намінацыя на аб’яднаньне артыкула пра хутар з артыкулам пра сельсавет? --Red_Winged_Duck 12:49, 25 кастрычніка 2015 (MSK)Адказаць

Увогуле артыкул пра Бабарыху наўрадці атрымаецца. У энцыкляпэдыі «Гарады і вёскі Беларусі» пра яе два радкі. Я падумаў, можа проста ўключыць гэтую інфармацыю ў больш агульны артыкул. --Jarash (гутаркі) 13:03, 25 кастрычніка 2015 (MSK)Адказаць
Кожны населены пункт значны па змоўчаньні, а тут ужо ёсьць і зьвесткі пра насельніцтва і каардынаты, ды і крыніц хапае, таму намінацыю варта зьняць. У артыкулы пра сельсаветы можна зьмяшчаць пералік зьніклых населеных пунктаў, пра якія не вядома нічога акрамя назвы. --Red_Winged_Duck 13:07, 25 кастрычніка 2015 (MSK)Адказаць

Навасады і Навасады 1

рэдагаваць

Падобна, што тыя зьвесткі, што вы дадалі да першага артыкула, тычацца другога і іх варта перанесьці туды. --Red_Winged_Duck 17:39, 7 лютага 2016 (MSK)Адказаць

У кнiзе Гарады i вёскi Беларусi i ў перапiсе Навасады - гэта вёска, у якой жывуць 9 чалавек. Пра пасёлак пагляджу, пачакайце. --Jarash (гутаркі) 18:45, 7 лютага 2016 (MSK)Адказаць

Ноўбадзі

рэдагаваць

Як вы лічыце, ці дастаткова дададзенай вамі спасылкі, каб не выдаляць артыкул? --Red_Winged_Duck 13:27, 29 красавіка 2017 (+03)Адказаць

Канечне дастаткова. На мой погляд, рэсурс Discogs - аўтарытэтная крыніца інфармацыі. --Jarash 13:57, 29 красавіка 2017 (+03)
А ён хіба працуе не паводле прынцыпу вікі, дзе кожны можа дадаць зьвесткі пра гурты і альбомы? --Red_Winged_Duck 14:02, 29 красавіка 2017 (+03)Адказаць
Дадаў яшчэ адну спасылку. --Jarash 15:05, 29 красавіка 2017 (+03)

Пяцісотгоднасьць

рэдагаваць
 
Запрашэньне да ўдзелу ў месяцы беларускага кнігадрукаваньня

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў месяцу беларускага кнігадрукаваньня
маем гонар запрасіць Вас да ўдзелу ў гэтым тыдні.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

-- Renessaince 17:43, 31 траўня 2017 (MSK)Адказаць

Трансьлітарацыя беларускіх назваў у Вікісховішчы

рэдагаваць

Добры дзень! Падкажыце, калі ласка, чаму вы выступаеце супраць выкарыстаньня Інструкцыі па трансьлітарацыі для беларускіх назваў у Вікісховішчы? --Red_Winged_Duck 12:53, 18 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць

Я толькі прывёў спасылку, але нідзе не выказваў сваёй думкі. Калі англамоўныя ўдзельнікі не разглядаюць даведнік пад рэд. Лемцюговай за аўтарытэтную крыніцу, няхай карыстаюцца іншымі аўтарытэтнымі крыніцамі, добра што для Стоўпцаў я іх знайшоў. А іначай будзе сапраўдны хаос - частка катэгорый будзе па-беларуску, частка па-расейску, а старонка пра Менск увогуле адразу кшталту "Минск - Мінск - Minsk". --Jarash (гутаркі) 14:52, 18 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Вы прыводзіце спасылку на пошукавую сыстэму Wolfram Alpha, якая ня можа лічыцца аўтарытэтнай крыніцай, але пры гэтым цалкам ігнаруеце рашэньне адпаведнай працоўнай групы пры ААН, якая зацьвердзіла і рэкамэндавала менавіта Інструкцыю па трансьлітарацыі ў якасьці сыстэмы раманізацыі геаграфічных назваў. --Red_Winged_Duck 16:16, 18 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Тое, што пошукавая сыстэма Wolfram Alpha ня можа лічыцца аўтарытэтнай крыніцай - гэта пытаньне спрэчнае. Я нічога не ігнарую: ідзе абмеркаваньне і я прыводжу канкрэтныя прыклады без суб'ектыўных меркаваньняў. А што тычыцца рашэньне ААН, дык ёсьць, напрыклад, ISO 9:1995, які мае такое ж права на існаваньне. --Jarash (гутаркі) 17:33, 18 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Усе тыя сыстэмы, у тым ліку ISO 9, не выкарыстоўваюцца ў рэальным жыцьці, перш за ўсё ў Беларусі, для якой яны і прызначаныя, у адрозьненьне ад інструкцыі. --Red_Winged_Duck 18:23, 18 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Тое, што ISO 9 не выкарыстоўваецца ў рэальным жыцьці - гэта ня праўда. Ён прыняты Беларускім дзяржаўным інстытутам стандартызацыі і сэртыфікацыі ў якасьці ДАСТ 7.79-2000 [1] (поўны тэкст тут). --Jarash (гутаркі) 18:46, 18 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Вельмі паказальна, што гэты ДАСТ распрацаваны Расейскай акадэміяй навук. Але ізноў жа гэты стандарт не выкарыстоўваецца для геаграфічных назваў, для якіх прызначаная інструкцыя па трансьлітарацыі. --Red_Winged_Duck 20:03, 18 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Ня ўпэўнены, хто распрацаваў Міжнародны стандарт ISO 9, але ДАСТ 7.79-2000 зьяўляецца перакладам ISO 9:1995. Што тычыцца Стоўпцаў у прыватнасьці, БелаПан і БАЖ прыводзяць менавіта адпаведнік "Stowbtsy". 1 2 Я спадзяюся, што хоць яны могуць лічыцца аўтарытэтнымі крыніцамі. --Jarash (гутаркі) 21:15, 18 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Я бы ўсё ж хацеў пабачыць аргумэнты, чаму на вашую думку нельга ўжываць у Вікісховішчы Інструкцыю па трансьлітарацыі, якая распрацаваная адмыслова для перадачы геаграфічных назваў, рэкамэндаваная ААН і ўжываецца ў рэальным жыцьці? --Red_Winged_Duck 21:30, 18 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Official policy on Wikimedia Commons: commons:Commons:Categories#Category_names. Latin alphabets are used in original form including diacritics and derived letters, non-Latin alphabets are transcribed to the English Latin script. Basic English characters (ISO/IEC 646) are preferred over national variants or extension character sets (for instance, 'straight' apostrophes over 'curly'), where reasonable.--Jarash (гутаркі) 23:51, 18 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Інструкцыя цалкам адпавядае гэтаму правілу, бо якраз і заснаваная на лацінскім альфабэце, а гэтае правіла да таго ж дазваляе выкарыстаньне ўсёй дыякрытыкі. --Red_Winged_Duck 00:11, 19 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Але ж сказана, што пры транскрыпцыі нелацінскіх альфабэтаў выкарыстоўваецца ангельскі набор літар. Прычым перавага аддаецца сымбалям асноўнага лацінскага альфабэту, які складаецца з 26 літар. Наколькі я разумею, зроблена гэта для спрашчэньня пошуку ў Wikimedia Commons удзельнікам з англамоўных краін, у якіх звычайна няма патрэбнай раскладкі клявіятуры. --Jarash (гутаркі) 00:48, 19 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Гэта сказана для выпадкаў, калі няма свайго лацінскага альфабэту, для сэрбаў жа няма такога патрабаваньня, хоць яны таксама выкарыстоўваюць у тым ліку і кірылічны альфабэт. А пра спрашчэньне пошуку, дык гэта было актуальна гадоў 10 таму, калі пошукавы рухавік ня мог шукаць падобныя сымбалі, калі ўвесьці ў пошук любую назву сымбалямі без дыякрытыкі, то ў падказках будзе адпаведная назва з дыякрытыкай. --Red_Winged_Duck 00:55, 19 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць

┌───────────────────────────────────────┘
У Беларусі, нажаль, няма свайго лацінскага альфабэту. Паспрабаваў пашукаць Stoubcy у Bing - вынікаў з "ū" няма. Так што пакуль правіла commons:Commons:Categories#Category_names актуальнае, нічога ня зробіш. --Jarash (гутаркі) 03:34, 19 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць

Вы паспрабуйце пашукаць у Вікісховішчы, пра якое мы вядзем размову. Што значыць няма? Лацінка. «Based on the traditional Roman alphabet (lacinka)» [2]. --Red_Winged_Duck 12:49, 19 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Я не кажу, што пошук без дыякрытычных знакаў нiдзе не працуе. Але пакуль у людзей могуць быць складанасьцi з пошукам дзе бы то нi было (у Bing, Yahoo i да т. п.), я мяркую, правiла будзе захоўвацца i навязаць сваю iнструкцыю ў Commons немагчыма. Калi б праблемы не было, то i пытаньне пра перайменаваньне канкрэтнай катэгорыi не ўзьнiкла б. На мой погляд, можна казаць, што лацiнскi альфабэт у беларускай мове амаль не выкарыстоўваецца. --Jarash (гутаркі) 15:27, 19 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Гэта ўжо прыватныя праблемы Bing ці Yahoo, бо ў Вікісховішчы такой праблемы няма, а гэтыя пошукавыя сыстэмы ня маюць уплыву на правілы ў Вікісховішчы. Толькі ў Менскім мэтрапалітэне штодзень перавозіцца больш за 800 тысячаў чалавек, а там, нагадаю, на кожнай схеме ўжыты менавіта лацінскі альфабэт паводле інструкцыі па трансьлітарацыі, і гэта адзін прыклад. Якога яшчэ памеру аўдыторыя трэба, каб не казаць, што лацінскі альфабэт у беларускай мове не выкарыстоўваецца? --Red_Winged_Duck 18:06, 19 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Невялікае ўдакладненьне: напраўду Bing нармальна шукае Stoŭbcy (18,000 results), проста вы выкарыстоўвалі ня нашу літару ŭ, а сымбаль «ū» («Stoūbcy» — толькі 4 results). У цэлым жа, мне самому больш даспадобы традыцыйная лацінка і традыцыйныя назвы, таму часам нават ня хочацца змагацца за тое, за што мусіць змагацца найперш афіцыйная дзяржава. Але ў цяперашніх умовах адзіны дзейны спосаб пазьбегнуць бязладзьдзя ў Commons — трымацца ў назвах катэгорыяў афіцыйнай трансьлітарацыі, якая гарантуе 1) сыстэмнасьць і адназначнасьць, 2) зьвязак з рэальным ужыткам, 3) найбольшую блізкасьць з усіх варыянтаў да традыцыйнай лацінкі. Усякае хістаньне тут проста стане чарговай нагодай некаторым удзельнікам, увогуле, прасоўваць трансьлітарацыю з расейскай мовы. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 20:42, 19 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Я што хацеў сказаць, "Latin alphabets are used in original form including diacritics and derived letters" тычыцца моў краін Заходняй і Цэнтральнай Эўропы, пераважна каталіцкіх. Нават у згаданай сэрбскай, якая шырока выкарыстоўвае абодва альфабэты, ёсьць неадназначнасьці пры трансьлітэрацыі. Не ведаю, чаму так прычапіліся да Bing. Сэнс у тым, што калі шукаць "Stoupcy" site:commons.wikimedia.org, ён не знаходзіць слова "Stoŭpcy", а не ў тым, што ў iOS няма літары "ŭ". Але гэта была ўсяго толькі мая здагадка, чаму ўсталявалі такое правіла. Калі хочаце, запытайце непасрэдна ў аўтараў. --Jarash (гутаркі) 01:08, 20 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Праверыў назвы катэгорыяў найбольшых местаў Сэрбіі: Vršac [3], Zaječar [4], Kruševac [5], Niš [6], Pančevo [7], Požarevac [8], Užice [9], Čačak [10], Šabac [11]. Такім чынам, паўсюль ужываюцца дыякрытычныя знакі. Пра меншыя населеныя пункты, думаю, і казаць ня трэба. Таму не разумею, пра якія неадназначнасьці ідзецца. Што датычыцца Bing або якіх іншых пошукавых сыстэмаў, то Google і Яндэкс нармальна знаходзяць Stoŭpcy пры запыце «Stoubcy». Гэта сьведчыць пра тое, што рэалізаваць такі пошук тэхнічна магчыма. Проста ў тым жа Bing'у, відаць, штосьці недапрацавалі (і дарэчы, ня толькі гэта). Ня бачу сэнсу ахвяраваць сыстэмнасьцю і, увогуле, здаровым глуздам дзеля нейкіх другарадных пошукавых сыстэмаў. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 13:19, 20 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
І што гэта даказвае? Сэрбская мова выкарыстоўвае лацінскі альфабэт ужо амаль 200 гадоў. У Беларусі зьявілася інструкцыя, і вы хочаце, каб яе выкарыстоўвалі носьбіты ангельскай мовы. Атрымаецца як у спрэчцы "Беларусь" vs. "Белоруссия". Што ў выніку? Апошняе слова застаецца за большасьцю карыстальнікаў, а не за тымі, хто ў меншасьці. Я ўвогуле не разумею, чаму гэтае абмеркаваньне трапіла на маю старонку гутарак замест таго, каб праходзіць у Commons. --Jarash (гутаркі) 14:00, 20 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Гэта даводзіць: 1) ніякіх выняткаў з сэрбскай лацінкай у Commons няма, 2) ніякіх тэхнічных праблем з пошукам словаў з дыякрытычнымі знакамі таксама няма. Што да большасьці карыстальнікаў, то пра іх ужо напісалі вышэй (Менскі мэтрапалітэн). --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 14:49, 20 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Традыцыя беларускага лацінскага альфабэту сягае ў сярэдзіну 19 стагодзьдзя, і ў інструкцыі простым тэкстам сказана, што яна заснаваная на беларускім лацінскім альфабэце, а не прыдуманая з нуля. Інструкцыя — гэта важкі аргумэнт таго, што лацінка падтрымліваецца і афіцыйна ўжываецца ў тым ліку і на дзяржаўным узроўні. --Red_Winged_Duck 15:33, 20 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Без неадназначнасьцей не абыйдзецца ніхто. Пасьля хуткага пошуку знайшлося "Matejić"->"Matejče" 1, "Gjakova"->"Đakovica" 2 можаце таксама паглядзець 3 і [4. Прычым я кажу не толькі пра дыякрытычныя знакі, але пра трансьлітэрацыю зь кірыліцы ўвогуле. Але наконт аўдыторыі вы не зразумелі: гутарка ідзе пра карыстальнікаў Commons, сярод якіх пераважная большасьць менавіта англамоўных. Што тычыцца інструкцыі, наколькі я ведаю, у беларускім заканадаўстве інструкцыі знаходзяцца на самым нізкім узроўні паводле сваёй заканадаўчай сілы. А пакуль што афіцыйна ўжываецца толькі для найменьняў пары дзясяткаў станцый мэтро і мабыць столькі ж назваў вуліц у Менску. Але ні слоўнікаў, ні кніг на лацініцы не выдаецца. --Jarash (гутаркі) 17:06, 20 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Ведаеце, я ўвогуле, не разумею, пра што тут можна спрачацца: усякае сьцьверджаньне ў Вікіпэдыі (у тым ліку і ў правілах) мусіць засноўвацца на аўтарытэтных крыніцах. Існуе безьліч меркаваньняў аўтарытэтных мовазнаўцаў, якія наўпрост сьцьвярджаць, што пры запісы беларускіх тапонімаў у мовах з лацінскім альфабэтам трэба выкарыстоўваць афіцыйную трансьлітарацыю (або, увогуле, беларускую лацініцу) і асабіста я ня ведаю ніводнага якога хоць-кольвек абгрунтаванага аўтарытэтнага меркаваньня, якое б сьцьвярджала адваротнае. Адпаведна, усе спробы выкарыстоўваць нейкую іншую трасьлітарацыю ў Вікіпэдыі зьяўляюцца, паводле правілаў гэтай самай Вікіэдыі, або нейкай маргінальнай тэорыяй, або ўвогуле, арыгінальным дасьледаваньнем. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 19:21, 20 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Не, не так. Стандарт ISO 9 распрацоўваўся на аснове міжнароднай школьнай лінгвістычнай сыстэмы (навуковай трансьлітэрацыі) яшчэ ў 1950-я. Я б сказаў, што менавіта ён зьяўляецца агульнапрынятай сыстэмай трансьлітэрацыі зь кірыліцы на лацініцу. Пашукайце на scholar.google.com, там знойдзецца пару соцень спасылак. Вы ж безапеляцыйна прапануеце новую інструкцыю і аб'яўляеце ўсё астатняе маргінальнымі тэорыямі. --Jarash (гутаркі) 22:02, 20 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Прывядзіце, калі ласка, сучасныя аўтарытэтныя крыніцы, дзе абгрунтоўваецца слушнасьць выкарыстаньня гэтага стандарту пры трансьлітарацыя беларускіх геаграфічных назваў. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 22:13, 20 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Па-першае, сам стандарт ДАСТ 7.79-2000, у якім сказана, што "...стандарт распаўсюджваецца на правілы трансьлітэрацыі сродкамі лацінскага альфабэту асобных літар, слоў, выразаў, а таксама зьвязаных тэкстаў на мовах, пісьмовасьць якіх базуецца на кірылаўскім альфабэце. Правілы згодна...стандарта прымяняюць паўсюль, дзе патрабуецца забясьпечыць адназначнае прадстаўленьне кірылаўскага тэксту лацінскімі літарамі і магчымасьць альгарытмічнага аднаўленьня тэксту ў зыходным кірылаўскім запісе, у прыватнасьці пры перадачы дакумантаў па кампутарных сетках." Вось яшчэ некалькі спасылак 1, 2, 3. --Jarash (гутаркі) 22:41, 20 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Даруйце, але ў прыведзеных крыніцах няма навуковага абгунтоўваньня слушнасьці выкарыстаньня ГОСТ 7.79-200 менавіта датычна беларускіх геаграфічных назваў і менавіта ў параўнаньні з сучаснай афіцыйнай трансьлітарацыяй. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 22:55, 20 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Мы ўсё ж вядзем размову пра назвы геаграфічных аб’ектаў, і ДАСТ у гэтым выпадку ня дзейнічае, бо ў законе Рэспублікі Беларусь «О наименованиях географических объектов» ад 16 лістапада 2010 году гаворыцца: «Статья 9. Полномочия Государственного комитета по имуществу Республики Беларусь в области наименований географических объектов. …определяет правила транслитерации наименований географических объектов буквами латинского алфавита», што камітэт і зрабіў у Інструкцыі па трансьлітрацыі. --Red_Winged_Duck 23:22, 20 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Закон Беларусі дзейнічае толькі ў межах Беларусі, а для некамэрцыйных арганізацый, зарэгістраваных у ЗША, не мае юрыдычнай сілы. --Jarash (гутаркі) 23:32, 20 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
А ДАСТ мае? --Red_Winged_Duck 23:46, 20 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Не ДАСТ, а ISO. --Jarash (гутаркі) 23:49, 20 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Аўтарытэтная крыніца такога ўзроўню (каб вызначаць глябальныя правілы трасьлітарацыі беларускіх назваў) мае прайсьці праз шырокую навуковую дыскусію. Інструкцыю па трансьлітарацыі шырока абмяркоўвалі ў беларускай навуковай супольнасьці і АНН. Хто і дзе абмяркоўваў ГОСТ (ISO) датычна беларускіх назваў? Якія аргумэнты прыводзіліся на карысьць ГОСТ у параўнаньні з інструкцыяй? --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 00:00, 21 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
ДАСТ 7:79-2000 прыняты Міждзяржаўным Саветам па стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі 19-22 чэрвеня 2000 году. За прыняцьцё прагаласавалі 9 нацыянальных органаў па стандартызацыі, у тым ліку Дзяржстандарт Рэспублікі Беларусь. --Jarash (гутаркі) 00:17, 21 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
То бок прызнаеце, што ніякай адкрытай шырокай навуковай дыскусіі не было. А тое, што нейкія чыноўнікі (тым больш з сумнеўнай легітымнасьцю) амаль 20 гадоў таму без шырокага навуковага абмеркаваньня за штосьці там прагаласавалі ня робіць гэтае штосьці аўтарытэтнай крыніцай з пункту гледжаньня Вікіпэдыі. Пагатоў тая крыніца яшчэ і састарэла, бо новыя актуальныя абмеркаваньні сьведчаць толькі на карысьць Інструкцыі. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 00:43, 21 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Увогуле, што да аўтарытэтных крыніцаў, то яшчэ ў 1998 годзе ў аўтарытэтным брытанскім выдавецтве Rowman & Littlefield па-ангельску выйшаў Гістарычны слоўнік Беларусі, дзе да беларускіх геаграфічных назваў ужывалася менавіта беларуская лацінка. Як мінімум гэты факт сьведчыць пра тое, што перад прыняцьцем у 2000 годзе нейкіх стандартаў мела адбыцца адкрытая шырокая навуковая дыскусія. Але яе не было, было простае галасаваньне. Напомню, што нават у Вікіпэдыі (не кажучы ўжо пра навуковую супольнасьць) простыя галасы за/супраць ня маюць ніякай вагі без адпаведнага абгрунтаваньня. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 01:14, 21 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Вось сьпіс камітэту, які распрацоўваў стандарт ISO 9:1995. --Jarash (гутаркі) 01:42, 21 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Ну вось, самі можаце пабачыць, што ў тым сьпісе нават няма прадстаўніка Беларусі. Зноў-такі можна спытаць: хто зь пералічаных асобаў зьяўляецца вызнаным спэцыялістам у беларускай філялёгіі (тапаніміцы)? Калі такіх няма, то і меркаваньне гэтых асобаў на беларускую тэматыку паводле крытэраў Вікіпэдыі не зьяўляецца аўтарытэтным. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 11:13, 21 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Стандарты так і робяцца. Калі б распрацоўка вялася з удзелам прадстаўнікоў усіх краін, ніводнага стандарту не было б распрацавана. Таму выбіраюцца экспэрты сусьветнага ўзроўню. Пасьля распрацоўкі праводзіцца галасаваньне на пасежданьні самой арганізацыі ISO. --Jarash (гутаркі) 12:05, 21 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Такога паняцьця як «экспэрт сусьветнага ўзроўню» ў правілах Вікіпэдыі (і ў навуцы) няма. Ёсьць спэцыялісты ў канкрэтных навуковых сфэрах. Вось я і пытаюся, хто зь пералічаных асобаў зьяўляецца вызнаным спэцыялістам у беларускай філялёгіі (тапаніміцы)? --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 12:11, 21 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
А вось пералік экспэртаў адмысловай групы, якія зацьвердзілі беларускі лацінскі альфабэт у якасьці сыстэмы трансьлітарацыі геаграфічных назваў, а зусім не ISO, які ўжо існаваў колькі гадоў. І нагадаю, што ў ААН уваходзяць амаль 200 краінаў, а зусім ня 9. --Red_Winged_Duck 12:19, 21 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Па-першае, паняцьце "экспэрт сусьветнага ўзроўню" ёсьць. Напрыклад, у фізыцы - гэта ляўрэаты Нобэлеўскіх прэмій, у біялёгіі - стваральнікі біялягічных клясыфікацый, у мовазнаўстве - аўтары клясыфікацый моўных сем'яў. І ў вікіпэдыі таксама існуе паняцьце "экспэрт". У ангельскай вікіпэдыі час ад часу сустракаецца паведамленьне кшталту "Неабходна, каб артыкул паглядзеў экспэрт у пэўнай вобласьці". Па-другое, стандарт ISO 9 Не быў распрацаваны на пустым месцы, пра гэта сказана вышэй. Па трэцяе, на мой погляд, няма вялікай розьніцы паміж уплывам арганізацый, у якіх 200 краін чальцоў і 157 (у ISO). --Jarash (гутаркі) 12:41, 21 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Пры гэтым у самім артыкуле пра ISO 9 сказана, што стандарт прымаецца на ўзроўні краіны ў выглядзе ДАСТу, а як паказана вышэй, гэты ДАСТ для Беларусі ня дзейнічае для геаграфічных назваў. --Red_Winged_Duck 12:55, 21 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Я вось што падумаў. На старонцы wikt:en:Београд ёсьць два адпаведнікі "Бялграду" лацінскімі літарамі - традыцыйна ангельскае "Belgrade" і сэрбскае "Beograd", але катэгорыя ў Вікісховішчы названая commons:Category:Belgrade. Канечне, у Стоўпцаў зусім іншая сытуацыя, але пэўная аналёгія прасочваецца. --Jarash (гутаркі) 14:45, 21 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Такая ж сытуацыя і для Варшавы, але, заўважце, ніхто не замяняе польскія ці сэрбскія літары ў іншых выпадках, а зусім нават наадварот. Усе правілы маюць выключэньні, але ў агульным выпадку для ўсіх моваў з дыякрытыкай трымаюцца назваў у арыгінале. --Red_Winged_Duck 16:11, 21 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
І хто вызначае выключэньне гэта ці не? --Jarash (гутаркі) 16:14, 21 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Неяк жа вызначылі, што для Бялграду і Варшавы трэба ангельскія назвы, а для ўсіх астатніх выпадкаў традыцыйныя. У нашым жа выпадку мы маем сыстэму паводле якой мусяць перадавацца геаграфічныя назвы і яна адпавядае цяперашнім правілам Вікісховішча без дадатковых удакладненьняў. --Red_Winged_Duck 16:25, 21 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Калі браць бягучую завядзёнку, то найбольш вядомае зь беларускай этнічнай тэрыторыі места — Вільню — у Commons перадаюць паводле летувіскай трансьлітарацыі — Vilnius, а не традыцыйнай ангельскай (лацінскай) — Vilna. З гэтага можна зрабіць выснову, што дастаткова пашыраных «традыцыйных» ангельскіх назваў для беларускіх населеных пунктаў проста не існуе. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 16:29, 21 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Заўважу, што ні ў выпадку Варшавы, ні ў выпадку Вільні няма праблемы з транслітэрацыяй. --Jarash (гутаркі) 16:31, 21 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць

ВП:ТТ/БНР100

рэдагаваць
 
Запрашэньне да ўдзелу ў месяцы 100-годзьдзя БНР

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў месяцу Беларускай Народнай Рэспублікі
маем гонар запрасіць Вас да ўдзелу ў супольнай працы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

-- Renessaince 18:51, 24 лютага 2018 (MSK)Адказаць

Гістарычныя назвы

рэдагаваць

Прывітаньне. Калі ласка, прыміце ўдзел у галасаваньні — Вікіпэдыя:Галасаваньні/Беларускія традыцыйныя гістарычныя назвы. --Ліцьвін (гутаркі) 00:38, 27 жніўня 2018 (MSK)Адказаць

Глорыя Быстрыца

рэдагаваць

Прывітаньне. Не зразумеў. --Ліцьвін (гутаркі) 23:38, 11 верасьня 2018 (MSK)Адказаць

Вулкан падпадае пад выпадак зноскі 47 разьдзелу 19 ВП:Правапіс. --Jarash 23:40, 11 верасьня 2018 (MSK)Адказаць
Гэты населены пункт заснавалі партугальскія/румынскія/малдоўскія перабежчыкі? --Ліцьвін (гутаркі) 00:18, 12 верасьня 2018 (MSK)Адказаць
Вы ж самі лічыце, што назва пайшла "ад геаграфічнай структуры". --Jarash 01:24, 12 верасьня 2018 (MSK)Адказаць
Так, Вулькан. Дык чаму геаграфічная структура называецца Вулькан, а населены пункт, які назвалі той жа назвай, чамусьці называецца Вулкан? --Ліцьвін (гутаркі) 01:30, 12 верасьня 2018 (MSK)Адказаць
У такім разе і Глорыя павінна была быць Глёрыя, але ж, як бачыце, ня стала. —-Jarash 01:36, 12 верасьня 2018 (MSK)Адказаць
Не, гэты выпадак падпадае пад ВП:Правапіс (зноска 47 разьдзелу 19). Тамака гаворыцца, што правілы 19-ага разьдзелу не пашыраюцца на ўласныя назовы паходжаньнем з партугальскае й румынскае (у т. л. малдоўскае) моваў, дзе l можа перадавацца як цьвёрда. А Глорыя Быстрыца як раз румынскі футбольны клюб. А вось у артаграфічным слоўніку «Нашай Нівы» сустракаецца толькі слова вулькан. Атрымліваецца, што вулькан — гэта назва паводле клясычнага правапісу, а вулкан — акадэмічнага. --Ліцьвін (гутаркі) 03:00, 12 верасьня 2018 (MSK)Адказаць
Слоўнік быў публікаваны ў 2001 годзе. Так што шэраг слоў у ім не адпавядаюць пазьнейшым правілам 2005 году. Пытаньне пра стварэньне новага слоўніка было зададзеные Зьмітру Саўку, але ён вырашыў пакінуць яго без адказу —Jarash 09:29, 12 верасьня 2018 (MSK)Адказаць

Вылучэньне артыкула ў добрыя

рэдагаваць

Вітаю! Запрашаю падтрымаць вылучэньне ў Вікіпэдыя:Добрыя артыкулы артыкула Захад-2013 на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Захад-2013. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 20:58 26 сьнежня 2018 (MSK)

Добрыя артыкулы

рэдагаваць

Вітаю! Запрашаю ўзяць удзел у галасаваньні за наданьне артыкулу Слуцак статусу добрага артыкулу. На маю думку, ацэньваньне артыкулаў ёсьць вельмі важнай працэдурай, бо наданьне статусу добрага або абранага выдзяляе артыкулы ў сьпісе інтэрвікаў. Адпаведна, у выпадку вялікай колькасьці вэрсіяў пэўнага артыкула на розных мовах інтэрвіка нашага разьдзелу, увогуле, можа не адлюстроўвацца ў асноўным сьпісе. Аднак калі артыкул зьяўляецца добрым або абраным, то нашая інтэрвіка беларуская (тарашкевіца) абавязкова прысутнічае ў скарочаным сьпісе з адпаведнай зоркай — сіняй або залатой, што прыцягвае ўвагу чытачоў іншых радзьдзелаў. Таму ацэньваньне артыкулаў — гэта адзін з даволі эфэктыўных захадаў прыцягнуць больш чытачоў і, адпаведна, удзельнікаў у наш разьдзел. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:04, 4 лютага 2019 (MSK)Адказаць

Віківясна-2019

рэдагаваць
 
Запрашэньне да ўдзелу ў Віківясьне-2019
Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу
Віківясна Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

--Удзельнік:W 11:48 17 сакавіка 2019 (MSK)

Месяц Аршанскай бітвы

рэдагаваць
 
Запрашэньне да ўдзелу ў месяцы Аршанскае бітвы

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў месяцу Аршанскае бітвы
маем гонар запрасіць Вас да ўдзелу ў супольнай працы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

-- Renessaince 21:22, 11 жніўня 2019 (MSK)Адказаць

Вікіпэдыя:Адміністрацыя

рэдагаваць

Прывітаньне. Калі ласка, прыміце ўдзел у галасаваньні Вікіпэдыя:Адміністрацыя#Red Winged Duck. --Ліцьвін (гутаркі) 00:46, 30 жніўня 2019 (MSK)Адказаць

Вікіпэдыя:Адміністрацыя#Удзельнік:Ліцьвін

рэдагаваць

Вітаю. Засім нечакана ўдзельнік Artsiom91 напісаў запыт аб наданьні мне адміністратарскіх паўнамоцтваў. Калі ласка, падтрымайце маю кандыдатуру. --Ліцьвін (гутаркі) 14:35, 5 верасьня 2019 (MSK)Адказаць

Запрашаю падтрымаць вылучэньне артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Палянэз (зброя). Дапрацоўка і заўвагі вітаюцца.--Удзельнік:W 9:49, 25 верасьня 2019 (UTC+3)

Вікіпэдыя:Адміністрацыя#Удзельнік:Kazimier Lachnovič

рэдагаваць

Прывітаньне. Калі ласка, прыміце ўдзел у галасаваньні Вікіпэдыя:Адміністрацыя#Удзельнік:Kazimier Lachnovič. Як высьветлілася, згодна з правіламі Мэта-вікі, для абраньня бюракрата патрэбныя ня менш за 15 галасоў. На дадзены момант не хапае аднаго голасу. --Ліцьвін (гутаркі) 14:27, 2 кастрычніка 2019 (+03)Адказаць

38-я Вікісустрэча

рэдагаваць

Запрашаю заўтра ў чацьвер 27 лютага на Вікісустрэчу ў прасторы «Фалянстэр», што каля станцыі мэтро «Плошча Перамогі» (Вікіпэдыя:Вікісустрэчы#27_лютага,_Менск). Пачатак а 18:30. Адрас: вул. Зьм. Бядулі, д. 3, пам. 2н.--Удзельнік:W 12:04, 26 лютага 2020 (UTC+3)

Віківясна-2020

рэдагаваць
 
Запрашэньне да ўдзелу ў «Віківясьне-2020»
Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніцаў і ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу
«Віківясна Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельніцаў і ўдзельнікаў.

--Удзельнік:W 10:01, 2 сакавіка 2020 (UTC+3)

Склады клюбаў

рэдагаваць

Вітаю. Напісаў кампутарную праграму, якая выцягвае зьвесткі зь вядомага нямецкага футбольнага парталу Transfermarkt і фармуе склады клюбаў. Зараз праграма робіць гэта паўаўтаматычна, то бок я запускаю яе і перадаю клюб. Зараз у маёй базе амаль 6 тысяч гульцоў. У бліжэйшы час пляную абнавіць зьвесткі асноўных эўрапейскіх чэмпіянатаў, а таксама склады клюбаў Паўднёвай Амэрыкі. --Dymitr 13:47, 3 траўня 2020 (+03)Адказаць

Запрашаю ўхваліць заяўку на грант для правядзеньня ў чэрвені фотаспаборніцтва ў Беларусі (commons:Grants:Project/Rapid/User Group Belarus/Wiki Loves Earth Belarus_2020#Endorsements).--Удзельнік:W 7:28, 10 траўня 2020 (UTC+3)

 
Запрашэньне да ўдзелу ў «Вікі любіць Зямлю-2020»
Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніцаў і ўдзельнікаў міжнароднага фотаспаборніцтва
«Вікі любіць Зямлю-2020»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельніцаў і ўдзельнікаў.

--Удзельнік:W 12:10, 30 траўня 2020 (UTC+3)

Запрашэньне ў Таварыства дзесяцігадовых

рэдагаваць
 

Шаноўны Jarash,

сардэчна запрашаю вас уступіць у Таварыства дзесяцігадовых — нефармальнае згрупаваньне рэдактараў, якія ўдзельнічаюць у Вікіпэдыі ўжо больш за 10 гадоў. {{safesubst:ifsubst|{{safesubst:#if:||​

Найлепшых зычэньняў, ~~~~--Удзельнік:W 21:30, 8 чэрвеня 2020 (UTC+3)

Бразылія

рэдагаваць

Вітаю. Заўважыў вашую праўку артыкулу Бразылія. Дзякуй за абнаўленьне зьвестак і выпраўленьне хібаў, ёсьць толькі маленечкая заўвага. Партугальскія імёны крыху адрозьніваюцца ад іншых, то бок вымаўляецца гук (-s), а канчатак вымаўляецца як -іш (-es). Таксама мае быць канчатковае (-o). Згодна з гэтым слушна будзе пісаць Пэдру Алварыш Кабрал (Pedro Álvares Cabral). Менавіта такое вымаўленьне можна пабачыць у ангельскім артыкуле Pedro Álvares Cabral. Бразыльскае вымаўленьне партугальскае мовы крыху адрозьніваецца, там амаль няму , -іш (-s, -es), але канчатак заўсёды будзе передавацца праз (-o). Таму адзін з прэзыдэнтаў мусіць быць усё ж такі Жэтулію Варгас (Getúlio Vargas) — на ангельскай старонцы таксама пазначана транскрыпцыя Getúlio Vargas. --Dymitr 07:57, 8 ліпеня 2020 (+03)Адказаць

Месяц беларускай літаратуры

рэдагаваць
 
Запрашэньне да ўдзелу ў «Месяцы беларускай літаратуры»
Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў спаборніцтва
«Месяц беларускай літаратуры»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.

--Удзельнік:W 15:24, 14 студзеня 2021 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Мясцовыя выбары ў Беларусі 2014 году. Дапрацоўка і заўвагі вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 11:16, 20 сьнежня 2021 (UTC+3)

Юбілейны месяц

рэдагаваць
 
Запрашэньне да ўдзелу ў «Юбілейным месяцы»
Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў конкурсу
«Юбілейны месяц»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.

--Удзельнік:W 18:14, 14 студзеня 2022 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Брагін. Дапрацоўка і заўвагі вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 16:31, 8 лютага 2022 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Дзьмітры Піневіч. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:33, 8 сакавіка 2022 (UTC+3)

Віківясна-2022

рэдагаваць
 
Запрашэньне да ўдзелу ў «Віківясьне-2022»
Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніцаў і ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу
«Віківясна Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельніцаў і ўдзельнікаў.

--Удзельнік:W 10:08, 19 сакавіка 2022 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Саюзная рашучасьць-2022. Дапаўненьне артыкула і адпаведная прапанова таксама вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 17:53, 24 сакавіка 2022 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Яго дапрацоўка і адпаведная прапанова вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 20:59, 3 чэрвеня 2022 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня ў добрыя артыкула на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Мясцовыя выбары ў Беларусі 2018 году. Яго дапаўненьне і адпаведная прапанова таксама вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:02, 20 жніўня 2022 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Азіяцкі банк разьвіцьця. Яго дапрацоўка і адпаведная прапанова вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:53, 7 сьнежня 2022 (UTC+3)

Віківясна-2023

рэдагаваць
 
Запрашэньне да ўдзелу ў «Віківясьне-2023»
Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу
«Віківясна Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

--Удзельнік:W 16:06, 12 красавіка 2023 (UTC+3)

Галасаваньне наконт назвы артыкула

рэдагаваць

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за галасаваньне наконт пытаньня пра назву артыкула цягам 2-х тыдняў на старонцы Вікіпэдыя:Галасаваньні/Зьмена назвы Герб Беларусі (афіцыйны) на Герб расейскай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 19:50, 23 чэрвеня 2023 (UTC+3)

Месяц істотных артыкулаў

рэдагаваць

Вітаю! Як маецеся? Запрашаю да ўдзелу ў дапаўненьні і стварэньні артыкулаў у рамках «Месяца істотных артыкулаў», які пачнецца 12 жніўня да 19-годзьдзя Беларускай Вікіпэдыі. Артыкулы для будучага напісаньня магчыма загадзя абраць у Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы/Пашыраная вэрсія. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 12:26, 16 ліпеня 2023 (UTC+3)

Дзякуй за прапанову, я і так пішу гэтыя артыкулы, напрыклад, 1, 2, 3. --Jarash (гутаркі) 12:51, 16 ліпеня 2023 (+03)Адказаць

Вікіпэдыя:Вікісустрэчы/42

рэдагаваць

Вітаю! Як маецеся? Запрашаю на Вікісустрэчу 12 кастрычніка а 18:30 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:07, 29 верасьня 2023 (UTC+3)

Запрасіце  Alexbrain csl. Ён, здаецца, там працуе. --Jarash (гутаркі) 10:15, 29 верасьня 2023 (+03)Адказаць

Вітаю! Як маецеся? Вялікі дзякуй за вашую даўнейшую падтрымку. Буду ўдзячны за падтрымку надзённага артыкула, які вылучыў у добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Беларуская АЭС. Таксама вітаюцца яго дапаўненьне і адпаведная прапанова. З найлепшымі пажаданьнямі,—Удзельнік:W 19:49, 21 лістапада 2023 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку артыкула, які вылучыў у добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Рэспубліканскі фэстываль нацыянальных культураў. Таксама вітаюцца яго дапаўненьне і адпаведная прапанова. З найлепшымі пажаданьнямі,—Удзельнік:W 16:05, 29 лютага 2024 (UTC+3)

Вікісустрэча ЦУЭ-2024

рэдагаваць

Вітаю! Як маецеся? Зьбіраюся на Cустрэчу Вікімэдыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы-2024. Буду ўдзячны за падтрымку на Вікіпэдыя:Форум#Вікісустрэча ЦУЭ-2024. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 22:34, 26 траўня 2024 (UTC+3)