Калі Вы пісалі мне, я адпавяду на гэтай старонцы. Калі ж я напісаў Вам, я сачыцьму за Вашаю старонкаю яшчэ некалькі дзён.
Архівы

Месяц беларускай літаратуры

рэдагаваць
 
Запрашэньне да ўдзелу ў «Месяцы беларускай літаратуры»

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў спаборніцтва
"Месяц беларускай літаратуры"

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.

--Удзельнік:W 15:32, 14 студзеня 2021 (UTC+3)

Спасылка на Вікісховішча

рэдагаваць

Добры дзень. А чаму вы масава прыбіраеце з сэкцыі «Вонкавыя спасылкі» спасылкі на адпаведныя да артыкулаў катэгорыі ў Вікісховішчы (прыклад), калі паводле дзейных рэкамэндацыяў Вікіпэдыя:Пагадненьне па выкарыстаньні і аздабленьні стандартных разьдзелаў у канцы артыкула, наадварот, У якасьці першай спасылкі ў сьпісе рэкамэндуецца зьмяшчаць спасылку на мэдыя-матэрыялы, датычныя тэмы, зьмешчаныя ў ВікіСховішчы? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:46, 3 лютага 2021 (+03)Адказаць

Гэтая рэкамэндацыя ўжо састарэла. Некалькі месяцаў таму для ўсіх артыкулаў увялі падключэньне спасылкі на Вікісховішча, якая цяпер выводзіцца ў левым слупку мэню (сэкцыя «У іншых праектах»). -- Taravyvan Adijene 16:49, 3 лютага 2021 (+03)Адказаць
Зразумела. Але лепей усё ж папярэдне рабіць якую абвестку на форуме (ня ўсе могуць адсочваць падобныя зьмены). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:07, 3 лютага 2021 (+03)Адказаць

Навігацыйная табліца

рэдагаваць

Добры дзень. Хацеў бы зьвянуць увагу на вынікі апошніх зьменаў у шаблёне {{Месты і мястэчкі гістарычнай Берасьцейшчыны}}, якія найлепш відаць на маёй старонцы. Таксама ня маю пэўнасьці ў тым, што стандартавы выгляд навігацыйных табліц варта рабіць разгорнутым (раней фактычным кансэнсусным варыянтам быў згорнуты выгляд). Здаецца, у большасьці іншых моўных разьдзелах стандартавым ёсьць згорнуты выгляд. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:28, 12 лютага 2021 (+03)Адказаць

Добры. Прасьцей адкаціць, вярнуў. -- Taravyvan Adijene 12:42, 12 лютага 2021 (+03)Адказаць

Катэгорыя «Вясна»

рэдагаваць

Вітаю, Taravyvan Adijene!

Паглядзі, калі ласка, нам можна такую катэгорыю зрабіць (https://ru.wikipedia.org/wiki/Категория:Лица,_признанные_узниками_совести_правозащитным_центром_«Весна»)? Калі можна, то зрабі за мяне: я ня ведаю, як. Усяго добрага! Жадаю бясьпекі! — pr12402, 12 лютага 2021

Пустыя старонкі ствараць няможна. Кожная катэгорыя мусіць быць уключаная прынамсі ў адну вышэйшую. -- Taravyvan Adijene 22:53, 14 лютага 2021 (+03)Адказаць

Выклік Вікіпрагалу

рэдагаваць
 
Запрашэньне на «Выклік Вікіпрагалу»

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў
"Выкліку Вікіпрагалу"

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.

--Удзельнік:W 20:54, 1 сакавіка 2021 (UTC+3)

Віківясна-2021

рэдагаваць
 
Запрашэньне да ўдзелу ў «Віківясьне-2021»

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу
"Віківясна Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы"

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельніц і ўдзельнікаў.

--Удзельнік:W 21:16, 16 сакавіка 2021 (UTC+3)

Re:Скланеньне назоўнікаў зь лічэбнікамі

рэдагаваць

Dziękuję, postaram się stosować poprawnie Pierre L’iserois (гутаркі) 18:31, 26 чэрвеня 2021 (+03)Адказаць

Аб Жэмойці

рэдагаваць

Прашу зайсьці на Форум і даць свой адказ.

Ясамойла (гутаркі) 17:39, 27 кастрычніка 2021 (+03)Адказаць

Модуль:Вікізьвесткі/дата

рэдагаваць

Зараз на частцы старонак сталі няправільна паказвацца шаблёны-карткі з-за адсутнасьці модуля Карткі/dateCat. Напрыклад, на старонцы Максім Мірны. --Jarash (гутаркі) 23:36, 28 кастрычніка 2021 (+03)Адказаць

Дзякую. Пакуль вярнуў стары варыянт. -- Taravyvan Adijene 05:29, 29 кастрычніка 2021 (+03)Адказаць

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Мясцовыя выбары ў Беларусі 2014 году. Дапрацоўка і заўвагі вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 11:24, 20 сьнежня 2021 (UTC+3)

Віківясна-2022

рэдагаваць
 
Запрашэньне да ўдзелу ў «Віківясьне-2022»

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніцаў і ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу
"Віківясна Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы"

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельніцаў і ўдзельнікаў.

--Удзельнік:W 10:31, 19 сакавіка 2022 (UTC+3)

Няма сэнсу браць удзел, калі ў стваральнікаў артыкулаў працягнецца ранейшае стаўленьне: «я напішу абы-як, абы пахутчэй ды паболей, а нэгры хай пасьля выпраўляюць памылкі і даводзяць артыкулы да прыстойнага стану». Практыка ўчорашніх артыкулаў гэта пацьвярджае. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 07:55, 21 сакавіка 2022 (+03)Адказаць

дадаць старонку для ELBO ў беларуская (тарашкевіца)

рэдагаваць

@Удзельнік:Taravyvan Adijene Прывітанне, паважаныя Taravyvan Adijene!

Ці можаце вы стварыць для мяне старонку для ELBO на беларуская мове (тарашкевіца) : https://be-tarask.m.wikipedia.org/

быць: https://be-tarask.m.wikipedia.org/ELBO, як я стварыў у беларуская Вікіпедыі

Я быў бы вельмі рады, калі б вы стварылі яго для мяне, бо я не вельмі разумею гэтую версію па-беларуску

дзякуй SSHTALBI (гутаркі) 22:51, 6 чэрвеня 2022 (+03)Адказаць

Графства Галяндыя

рэдагаваць

Вітаю! Вы перанеслі старонку Графства Галяндыя у Галяндыя (графства). Тады артыкул Каралеўства Галяндыя таксама трэба перанесці ў Галяндыя (каралеўства)? Крывіч (гутаркі) 20:44, 28 ліпеня 2022 (+03)Адказаць

Вітаю. Паводле згаданага мной пры пераносе правіла ВП:ПНА: „Калі назва адпавядае некалькім (розным) сэнсам, зьявам, аб’ектам <…> Назвы такіх старонак складаюцца з агульнай назвы плюс удакладненьне ў круглых дужках“. Такім чынам, маюць быць Галяндыя (графства), Галяндыя (каралеўства), Галяндыя (гістарычная вобласьць), Галяндыя (неадназначнасьць) і пад. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 08:22, 29 ліпеня 2022 (+03)Адказаць

Хіба ў працы модуля

рэдагаваць

Вітаю. Выявілася, што ў нас маецца хіба ў працы модуля, які адказвае за фармаваньне месца нараджэньня. Як прыклад, на старонцы Стыў Гутэнбэрг, дзе ўжываецца шаблён {{Кінэматаграфіст}}, можна пабачыць паведамленьне аб памылцы. Прашу паглядзець у чым там справа. Dymitr 09:14, 3 жніўня 2022 (+03)Адказаць

Можа быць, удзельнік  Red Winged Duck лепей дапаможа з гэтым. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 10:39, 4 жніўня 2022 (+03)Адказаць
Адбой трывогі, абнавіў модулі. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 11:41, 4 жніўня 2022 (+03)Адказаць

Вітаю! Як маецеся? У створаным Вамі артыкуле адсутнічае крыніца назвы па-беларуску. Просьба падаць Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу на беларускай мове або выдаліць гэтую Вікіпэдыя:Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 12:12, 18 жніўня 2022 (UTC+3)

Translation request

рэдагаваць

Hello.

Can you create the article be:Геаграфія Азербайджана in Belarusian Taraškievica Wikipedia?

Yours sincerely, Multituberculata (гутаркі) 10:33, 17 лютага 2023 (+03)Адказаць

Translation request

рэдагаваць

Hello.

Can you create the article ru:Лахер-Зе, which is the third most powerful volcano in Europe after Campi Flegrei and Santorini, in Belarusian Taraškievica Wikipedia?

Yours sincerely, Multituberculata (гутаркі) 11:29, 12 чэрвеня 2023 (+03)Адказаць

Вітаю! Як маецеся? Вялікі дзякуй за ваш унёсак у стварэньне катэгорыяў. Разам з тым, хацелася б, каб вы адмовіліся ад вандалізму супраць артыкула пра Віленскі саміт 2023 году. Выглядае, што нават пасьля Абмеркаваньне:Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы вы дагэтуль не зразумелі тэорыі перакладу і працягваеце навязваць расейскую школу перакладу ў Беларускай Вікіпэдыі. Калі ласка, пакуль вы не валодаеце перакладам на прафэсійным узроўні, карыстайцеся крыніцамі па-беларуску для довадаў у сваім меркаваньні, а не самачынным зьмяненьнем майго прафэсійнага перакладу, які раблю згодна зь беларускай школай перакладу зь першакрыніцы. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:35, 22 ліпеня 2023 (UTC+3)

 

You have been a medical translators within Wikipedia. We have recently relaunched our efforts and invite you to join the new process. Let me know if you have questions. Best Doc James (talk · contribs · email) 12:34, 13 August 2023 (UTC)

артыкул пра эзатэрыку

рэдагаваць

Дабрадзень. Калі ласка, можаце мне трошкі дапамагчы? Я толькі пачынаю свой шлях у працы зь вікіпэдыяй і ў мяне ёсьць некалькі пытаньняў. Ці магу я якімсьці чынам зьвязацца з Вамі? а пакуль што ў мяне пытаньне: вы напісалі «прастаўляце інтэрвікі» – гэта што такое інтэрвікі? Шчыры дзякуй за адказ! Усяго лепшага. Kkedds (гутаркі) 23:44, 17 лістапада 2023 (+03)Адказаць

Так, можаце пісаць мне тут, зьвяртацца да ўсіх удзельнікаў на форуме, на старонках абмеркаваньняў патрэбных артыкулаў ці ў якіх-небудзь сацсетках. Пакінуў на вашай старонцы гутарак спасылкі на найперш патрэбныя старонкі даведак.
Інтэрвікі на старонку „Эзатэрыка“ я ўжо прадставіў сам; яны дадаюцца ў ВікіЗьвестках і дазваляюць з нашага разьдзелу пераходзіць на іншамоўныя артыкулы адпаведнай тэматыкі. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 23:57, 17 лістапада 2023 (+03)Адказаць

Сойм

рэдагаваць

Прашу зайсьці на Форум. З павагаю Ясамойла (гутаркі) 12:11, 21 сьнежня 2023 (+03) .Адказаць

Страўня

рэдагаваць

Чаму Сталоўка, брыдкае слова, чаму не Сталовая? Няўжо настолькі хочыцца трасяніць, няўжо хочыцца думаць, што толькі адно меркаваньне можа быць слушным? Павал палешук (гутаркі) 09:27, 11 сакавіка 2024 (+03)Адказаць

Можна і «сталовая», пагатоў гэтае слова ў слоўніках сустракаецца часьцей (14 артыкулаў) супраць 9 «сталовак». Слова «страўня» слоўнікі ня ведаюць, таму і артыкулу такога быць ня можа. Шкада, што вам беларуская мова брыдкая, аднак для Вікіпэдыі гэта ня мае аніякага значэньня. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 09:50, 11 сакавіка 2024 (+03)Адказаць
Вельмі цудоўнае выхаваньне і вельмі добрае (ня)веданьне слоўнікаў. Павал палешук (гутаркі) 18:11, 11 сакавіка 2024 (+03)Адказаць

-а/-у ў родным склоне

рэдагаваць

Добры дзень. Ці пэўна ў тарашкевіцы кажуць "(няма) году", а не "няма (года)"? Ці пэўна кажуць "(няма) прэзідэнту", "заводу" (нават пра месца, а не прадмет/жывёлінаў)? Можаце, калі ласка, прывесьці крыніцы?

https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Пратэсты_ў_Беларусі_(2020—2022)&diff=prev&oldid=2516988

З паважаньнем,

Іосіф Niepodkoloryzowany (гутаркі) 17:06, 3 чэрвеня 2024 (+03)Адказаць

Вітаю. „падтрымка прэзідэнту Пуціна“ — адназначная памылка. Прыклады напісаньня „году“ ў родным склоне можна паглядзець у самім правапісе. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 17:13, 3 чэрвеня 2024 (+03)Адказаць
Файна! Якраз шукаў такую добрую кампіляцыю правілаў. Буду чытаць ды перавучвацца, шчыра дзякую)) Niepodkoloryzowany (гутаркі) 17:20, 3 чэрвеня 2024 (+03)Адказаць

коска пры тлумачальнай канструкцыі

рэдагаваць

Зноў дзень добры)

Ці ўпэўнены вы, што не патрэбная фінальная коска ў тлумачальнай канструкцыі са словам "або"? спасылка

У расейскай вельмі падобная пунктуацыя, калі не ідэнтычная (наколькі ведаю), і там яна патрэбная: https://gramota.ru/uchebnik/pravila/poyasnitelnye-konstruktsii Niepodkoloryzowany (гутаркі) 15:42, 4 чэрвеня 2024 (+03)Адказаць

Ня буду спрачацца. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 18:45, 4 чэрвеня 2024 (+03)Адказаць
Дабро, стаўлю яе) А словы "абучэньне" і "член" мне таксама не падабаюцца 👍 Niepodkoloryzowany (гутаркі) 20:55, 4 чэрвеня 2024 (+03)Адказаць

канчатак "-ае" ў жаночым родзе; "В'Ольштын"

рэдагаваць

Вітаю!

1) Скажыце, калі ласка, ці ёсьць нейкі падручнік або добрая крыніца, у якой расьпісанае правіла пра "-ае" тыпу "стасункі ў Цэнтральнае Эўропе"? спасылка на праўку

2) У слоўніках не знайшоў гэтых словаў, ці яны пэўна існуюць? "рыалізацыя" (нават у Гугле няма; ёсьць "рэялізацыя"), "гэнак" (гучыць як дыялектнае, але ня ўпэўнены), "няўданы" (вельмі польскае, nieudany, хм... ёсьць больш праверанае "няўдалы"), "надалейшы" (2 вынікі ў Гугле, а ў слоўніках няма — падазрона).

3) Ці ёсьць правіла, згодна зь якім пішацца "В’Ольштын"? Цікавая рэч, вельмі хацелася б пачытаць, бо выглядае лагічна, але ніколі ня бачыў. Niepodkoloryzowany (гутаркі) 14:49, 9 чэрвеня 2024 (+03)Адказаць

Гэта відавочныя памылкі, праўце сьмела. Усяго не дагледзіш. Артыкул пачаткова ствараў ананім, магчыма, з Польшчы, паколькі гэта вузка польская тэматыка. Адсюль і такія тэрміны. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 19:44, 9 чэрвеня 2024 (+03)Адказаць
Дзякуй! 😄 Сёньня ж займуся)) Niepodkoloryzowany (гутаркі) 19:48, 9 чэрвеня 2024 (+03)Адказаць

Акторкі

рэдагаваць

Прашу зайсьці на Форум і адказаць на выдаленні допісаў. Ясамойла (гутаркі) 17:24, 21 чэрвеня 2024 (+03)Адказаць

Назвы Вікіпраектаў

рэдагаваць

Падкажыце, калі ласка, чаму вы ўжо працяглы час пішаце назвы кшталту Вікізьвесткі, Вікікрыніцы і іншыя зь вялікай літарай у сярэдзіне? Гэтага няма ў арыгінале (Wikidata, Wikisource), артыкулы ў Вікіпэдыі таксама пішуцца безь вялікай літары: Шаблён:Фундацыя Вікімэдыя. У БКП няма прыкладаў напісаньня складаных словаў зь вялікай літарай у сярэдзіне, то на чым грунтуецца вашае напісаньне? Red_Winged_Duck 10:23, 2 ліпеня 2024 (+03)Адказаць

Калі штосьці памылкова назваў, пераносьце. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 12:33, 2 ліпеня 2024 (+03)Адказаць
Ці можаце ўсё ж аргумэнтаваць сваё напісаньне такіх назваў? Бо вы працягваеце пісаць іх тым жа чынам. --Red_Winged_Duck 15:59, 29 лістапада 2024 (+03)Адказаць
Звычка. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 18:04, 29 лістапада 2024 (+03)Адказаць

Research about the tools on Wikimedia projects by the CEE Hub

рэдагаваць

Hi everyone,

We would like to invite you to submit your responses to the survey dedicated to the tools that are used currently across the Wikimedia projects and the tools that you want to have.

This survey was made by the working group of the CEE Hub, and your responses will be reviewed afterwards, as we want to continue supporting the communities. That support can be documentation for certain most used tools by other communities across the region per specific topics, finding solutions for new tools to be created in the future, creating most needed tools in the region (so called "regional wishlist list"), and many other options.

Deadline to fill in the survey is 20th of August, 2024.

Submit your answers here

Thank you in advance for your time that you will dedicate in filling in this survey --MediaWiki message delivery (гутаркі) 16:07, 26 ліпеня 2024 (+03)Адказаць

Прашу растлумачыць паводле якой крыніцы "Структураванае праграмаваньне" перайменавана ў "Структурнае праграмаваньне"

рэдагаваць

З ангельскай мовы Structured -> Структураваны, значыць УПАРАДКАВАНЫ код, які мае пэўную структуру. Структурнае праграмаваньне -> калька ад расейскага "структурное программирование" -> па ангельску было б structural, значыць код, які карыстаецца пэўнымі структурамі, што не зусім тое, што мае на ўвазе арыгінальны тэрмін. Таму карыстацца тэрмінам Структурнае праграмаваньне мае сэнс толькі калі, ён ужо адаптаваны ў мове (маюцца кнігі, старонкі ў інтэрнэце, дзе ён выкарыстоўваецца), але такіх на беларускай мове мне не вядома. Хачапуры (гутаркі) 17:25, 26 ліпеня 2024 (+03)Адказаць

Шаблёны: Вікізьвесткі4, Wd, Вікізьвесткі й Wikidata

рэдагаваць

Вітаю.

Чаму вы вырашылі выдаліць Шаблён:Wd і Модуль:Wd, і пакінуць замест іх Шаблён:Вікізьвесткі4 і Модуль:Вікізьвесткі4? Шаблён:Wd утрымлівае навейшую вэрсію кода з enwiki (тут бачна розьніца: https://pastebin.com/qJW1xwrn) і ўсё было падрыхтавана да выдаленьня састарэлага шаблёна й модуля.

Таксама, назоў Вікізьвесткі4 ня вельмі ўдалы й не адпавядае прынятым у іншых вікі. Без прастаўленых мной інтэрвікі яе ўвогуле немагчыма было знайсьці. Перабор па імёнах не спрацуе, бо Шаблён:Вікізьвесткі3 не існуе.

Прапаноўваю абнавіць код модуля й шаблёну да апошняй вэрсіі зь enwiki й пачаць працу па ўніфікацыі назоваў унівэрсальных шаблёнаў у адпаведнысьці зь міжнародным падыходам: Шаблён:Вікізьвесткі4 -> Шаблён:Вікізьвесткі (а лепш Шаблён:Wikidata, як усюды), Модуль:Вікізьвесткі4 -> Модуль:Wd (гл. інтэрвікі https://www.wikidata.org/wiki/Q8478926).

Таксама, існуючы Шаблён:Вікізьвесткі (і перасылка з Шаблён:Wikidata) ня мае дакумэнтацыі й спасылак на аналягі ў іншых вікі, і таму ўвогуле не зразумела што гэта за шаблён, чаму ён займае такое важнае імя й працуе ня так, як аналягі з тым жа назовам. Ці ведаеце вы што-небудзь пра гэта? Aestrum (гутаркі) 12:28, 9 верасьня 2024 (+03)Адказаць

Шаблён:Wd і Модуль:Wd дублююць ужо існыя Шаблён:Вікізьвесткі4 і Модуль:Вікізьвесткі4, таму ня мае сэнсу ствараць тое самае зь іншай назвай. Так пераносы ня робяцца. Шаблён:Вікізьвесткі4 і ранейшы стан шаблёну Wd маюць ідэнтычны зьмест, таму не разумею, што вы маеце на ўвазе пад найноўшай вэрсіяй з enwiki. Зьмест модулю Вікізьвесткі4 я літаральна днямі абнавіў з enwiki, ён цалкам ідэнтычны en:Module:Wd.
Інтэрвікі ўсе паправіў, цяпер Шаблён:Вікізьвесткі4 і Модуль:Вікізьвесткі4 зьвязаныя з адпаведнымі старонкамі ва ўсіх іншых разьдзелах. Перанакіраваньне з Шаблён:Wd можна пакінуць, а лішні Модуль:Вікізьвесткі4 выдаліць; ён цяпер не выкарыстоўваецца.
Назвы «Вікізьвесткі4» зьвязаныя з тым, што ранейшыя нумары былі занятыя. Як будуць называцца, неістотна, галоўнае каб не забыцца перайменаваць ўсе спасылкі. І ня ведаю, што такое «міжнародны падыход»: гэта беларуская Вікіпэдыя, таму тут шаблёны і модулі называюцца па-беларуску. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 12:39, 9 верасьня 2024 (+03)Адказаць

Results from the survey about the tools on Wikimedia projects by the CEE Hub

рэдагаваць

Hi everyone,

During August 2024, we sent you a survey about the tools, so now we would like to bring to your attention the conclusions and results from the survey, which you can explore on this Meta page.

I hope you will enjoy exploring the mentioned tools on the page, along with other conclusions from the survey. Thanks for your time, and we will continue working on this important topic. --MediaWiki message delivery (гутаркі) 15:09, 7 кастрычніка 2024 (+03)Адказаць