Вікіпэдыя:Разьвязаньне канфліктаў

Скарачэньне:
ВП:РК

У выпадку, калі два або болей удзельнікаў праекту ня могуць прыйсьці да кансэнсусу датычна зьместу якогасьці артыкула, калі паміж удзельнікамі паўстаў канфлікт або калі паводзіны ўдзельніка парушаюць правілы Вікіпэдыі (нэўтральны пункт гледжаньня, ветлівасьць і інш.), то кожны зацікаўлены бок можа пасьлядоўна зьвярнуцца да прапанаваных на гэтай старонцы спосабаў разьвязаньня канфліктаў:

  1. Калі канфлікт ня востры — зрабіце перапынак і паспрабуйце зноў абмеркаваць праблему;
  2. Паспрабуйце прыцягнуць увагу іншых удзельнікаў на старонцы абмеркаваньня артыкула;
  3. Калі патрабуецца больш сур’ёзнае абмеркаваньне, якое тычыцца тыповых паводле формы дзеяньняў — вядзіце яго на форуме;
  4. Калі ёсьць відавочная патрэба, зьвярніце ўвагу адміністратараў, што ваш апанэнт сыстэматычна парушае правілы.

Глядзіце таксама

рэдагаваць