Архіў
Архіў
Архіў абмеркаваньняў:

ru:Войновщина

рэдагаваць

Вітаю. Можа цікава будзе. — Ліцьвін (гутаркі) 14:22, 10 студзеня 2024 (+03)Адказаць

Вітаю! Дзякую, што зьвярнулі ўвагу (бо, сапраўды, часам магу штосьці цікавае не заўважыць). Наконт гэтай вёскі варта больш дакладна высьвятляць першую назву, бо ў наркамаўскім разьдзеле даецца спасылка на Першы Наўгародзкі летапіс: «Придоша Литва с Полочаны к Смоленьску и взяша Воищину на щит». Апроч таго, «все исследователи Смоленской земли единодушно связывали летописную Воинщину с деревней Воиновщиной… археологическое обследование места, занимаемого деревней Воиновщиной и прилегающих районов показало, что единственным претендентом на летописную Воинщину является исследуемое городише» (Седов В. В. Первые результаты археологического изучения древнерусской деревни Смоленской земли // Материалы по изучению Смоленской области. Вып. 2. Смоленск, 1957. С. 310.). Калі гэта, сапраўды, ад пачатку была Вайшчына, то этымалёгія першай назвы, мабыць, не ад асабовага імя Войны. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 15:22, 10 студзеня 2024 (+03)Адказаць

vulgo Lituanico

рэдагаваць

Вельмі трапная найда пра прывілей караля Жыгімонта 1516 г. пра "vulgo Lituanico". А з 15-га стагоддзя нешта такое ці ёсць? Алёхно (гутаркі) 16:58, 14 студзеня 2024 (+03)Адказаць

Дадаў у артыкул усё, што атрымалася пакуль адшукаць. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:55, 14 студзеня 2024 (+03)Адказаць

Публікацыя артыкула

рэдагаваць

Спадару, падкажэце, калі ласка, на якім рэсурсе найпрасцей выкласці вялікі (на 7.000 слоў) артыкул "Чому мы Літвіны". Жадаю даць на яго спасылку ў Вікіпэдыі. Там падрабязна разгледжаны фэйкі чатырох рэжымных балаболаў (Насевіча, Кемпы, Падлеснага і Ляўшун) ды адначасна раскладзена па палічках уся тэма ідэнтычнасці "літвінаў" як яна папраўдзе была ў ВКЛ. Алёхно (гутаркі) 20:55, 29 студзеня 2024 (+03)Адказаць

Не спрабаваў публікавацца, таму напэўна казаць не магу. Але выглядае, што найпрасьцей будзе на www.history-belarus.com (здаецца, цалкам незалежны і вельмі прабеларускі праект). Можаце таксама паспрабаваць падаць на Budzma.org (да іх, здаецца, расейска-летувіская мафія не дацягнулася, што праўда іх заблякавалі для жыхароў Беларусі), усё ж больш вядомы праект. Зрэшты, пляцоўкі Pawet.net і Knihi.com таксама, мабыць, можна разглядаць як варыянты. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:34, 29 студзеня 2024 (+03)Адказаць
Спадзяюся, такі фармат прыдатны. Дадаў да артыкулаў "Ліцьвіны" і "Ліцьвінства". Алёхно (гутаркі) 14:28, 3 лютага 2024 (+03)Адказаць
Вядома, лепей (дзеля трываласьці на будучыню) на якой беларускай гістарычнай пляцоўцы апублікаваць. Сам тэкст стройны і годны, усе акцэнты дакладна расстаўляюцца. Што праўда, ня маю пэўнасьці, ці ёсьць удалым у цяперашняй сытуацыі фармант палемічна-публіцыстычных артыкулах: бо беларускія мэдыйныя прастытуткі з дыплёмам гістфаку «гісторыкі» будуць стараннае іх ігнараваць (фактычны брак нацыянальнай беларускай журналістыкі тое дазваляе), немэдыйныя гісторыкі — маўчаць, каб летувіскія шавіністы «экспэрты» сваімі адмоўнымі рэцэнзіямі ды іншым цкаваньнем не пакінулі іх, увогуле, без хоць-якога заходняга фінансаваньня, т.б. ва ўмовах браку нацыянальнай Беларускай дзяржавы — бяз сродкаў да існаваньня. На маю думку, фармант артыкулаў Вікіпэдыі — калі магчыма, з гіпэрспасылкамі на крыніцы (каб кожны мог хутка і лёгка ўсё правяраць і пераконвацца ў рацыі аўтараў) — выглядае найбольш удалым. Вядома, каб былі нармальныя мэдыі, то можна было б весьці нармальную навуковую палеміку на іх пляцоўках, за якой б сачыла вялікая колькасьць людзей і рабіла высновы, але нічога падобнага фактычна няма. Тая ж памянёная вамі «Наша Гісторыя» (як, зрэшчы, і ўся «Наша Ніва») — гэта такая красамоўная ілюстрацыя, чым сканчаецца ахвотнае (т.б. не пад руляй аўтамата ці якім іншым рэальным прымусам) прыстасавальніцтва. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 14:00, 4 лютага 2024 (+03)Адказаць
Так, сыстэма, асветніцкая сыстэма ў нейкім (хаця б мінімальным) выглядзе мусіць існаваць. Таму я прапаноўваў укласці даведнік "50 пытанняў і адказаў з гісторыі нашае Літвы". Проста і зграбна выкласці элементарныя факты (з спасылкамі на крыніцы), каб сыстэмна падаць аснову ідэі, т.б. проста гістарычную праўду. Дарэчы, якія пытанні Вы хацелі б бачыць у такім даведніку, калі лічыце патрэбным яго ўкладанне? Алёхно (гутаркі) 14:15, 4 лютага 2024 (+03)Адказаць
У артыкуле "Ліцьвінства", раздзел "Вонкавыя_спасылкі" ёсць "Заклік літвінаў 2020". Ці маглі б Вы спраўдзіць, ці сцягваецца файл па спасылцы? Алёхно (гутаркі) 14:19, 4 лютага 2024 (+03)Адказаць
Праверыў, файл сьцягваецца і адчыняецца да прагляду. Наконт патрэбы ўкладаньня чагосьці папулярнага-публіцыстычнага, на жаль, ня маю пэўнасьці. У кожным разе, з улікам маёй цяперашняй спэцыялізацыі было б добра дадаць штосьці кшталту «Ці маюць імёны літоўскіх князёў і баяраў летувіска-балтыйскае паходжаньне?». І ў адказе падаць найбольш доўгія адзінкі кштылту Gaudemunda (13 ст.) — герм. Gaudemund; Wilheyda (15 ст.) — герм. Williheid; Teutigerd (1434 г.) — герм. Teutgerdis; Тевтивилъ (13 ст.) — Theudowills; Walmundt (1398 г.) герм. Walmunt, Walmont і пад. + напісаць, што германскае паходжаньне імёнаў Жыгімонт, Любарт, Карыбут, Гаштольд не выклікае сумневаў у сучасных польскіх навукоўцаў. Таксама варта было б закрануць тэму хрышчэньня Літвы ў каталіцтва (а тое, нават тут у Хрышчэньне Літвы множаць міты пра «балтыйска-летувіскае паганства» і асабіста я проста ня маю сілаў і часу, каб іх аргумэнтавана зьняпраўджваць). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 14:54, 4 лютага 2024 (+03)Адказаць
Вікі-артыкулы па асноўных тэмах трэба, па вялікім рахунку, цалкам перапісваць нанова на грунце першакрыніц, а не брэдовай "другаснай" літаратуры (т.б. саўкова-летувіскай прапаганды). А каб у вікі была адлюстравана пэўная суцэльная канцэпцыя, трэба каб спачатку яна існавала ў сапраўдным жыцці. Бо ўжды, энцыклапедыі (у тым ліку і вікіпедыя) адно адлюстроўваюць жыццёвыя рэаліі, а не ствараюць іх. Таму не лічу сябе вікіпедыстам. Мая справа стварэнне кніг. Але калі Вам патрэбна помач з лістамі і т.п. на англійскай, пішэце, я перакладнік. Алёхно (гутаркі) 13:29, 25 лютага 2024 (+03)Адказаць

Вікісховішча

рэдагаваць

Адзін з 3-х сузаснавальнікаў Беларускай Вікіпэдыі клясычным правапісам Яўген Зелянко (Удзельнік:EugeneZelenko) ёсьць адміністратарам і бюракратам Вікісховішча (c:User:EugeneZelenko). У сьнежні ён дапамог мне з кадраваньнем запампаванага мной здымка, каб захаваць яго з улікам абмежаванасьці свабоды панарамы (c:Commons:Deletion requests/Files in Category:Plaques in Minsk). Для перайменаваньня катэгорыі (c:Commons:Rename a category/be-tarask) з назвай беларускай тапанімікі можаце пачаць са звароту да яго па дапамогу, каб такую назву падалі згодна з трансьлітарацыяй менавіта зь беларускай мовы (c:Commons:Categories/be-tarask#Назвы катэгорыяў). Буду ўдзячны, калі адклікаеце маё блякаваньне, бо зьбіраюся ўзяць удзел у стварэньні артыкулаў у рамках Віківясьны. У нас і так абвал за студзень па колькасьці створаных артыкулаў. Таксама з улікам павальнага выдаленьня беларускіх фотаздымкаў праз адсутнасьць свабоды панарамы было б вельмі дарэчы вярнуць мой зварот на форуме з нагоды перакладу дапаможных старонак даведкі ў Вікісховішчы. Лепшая апавешчанасьць беларускіх вікіпэдыстаў дазволіла б захаваць Яўгену большую колькасьць нашых здымкаў пры разглядзе, як удалося зрабіць толькі ў маім выпадку, бо сам тыя правілы і адпаведную даведку перакладаў.--Удзельнік:W 12:58, 13 лютага 2024 (UTC+3)

Зьвяртаўся, ніякай рэальнай дапамогі не атрымаў. Гіпатэтычнае прыцягваньне на Вікісховішча ўдзельнікаў, які не валодаюць ангельскай, відавочна ня зьменіць сытуацыі: ігнараваць беларускамоўныя звароты (або машынны пераклад) — гэта значна прасьцей за ігнараваньне ангельскамоўных зваротаў. Што да вашага блякаваньня, то сьпярша я мушу пераканацца, што вы дакладна зразумелі, што імітацыя дыскусіі (т.б. адказваць хоць штосьці абы адказаць, ігнаруючы аргумэнты апанэнта) — як і імітацыя выбараў, імітацыя Беларускай дзяржаўнасьці, імітацыя працы, імітацыя навуковай дзейнасьці (чым у асноўным сыстэматычна займаецца тое, што засталося ад НАН) — гэта згубны шлях (у Вікіпэдыі — грубае парушэньне правіла Вікіпэдыя:Кансэнсус), які ня мусіць аніяк падтрымлівацца і заахвочвацца. На жаль, пакуль я бачу хіба нейкія спарадычныя спробы з вашага боку і дакладна ня бачу разуменьня. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:16, 13 лютага 2024 (+03)Адказаць

Дакладныя адпаведнікі імяў літвінаў

рэдагаваць

Вітаю! Дзякую за сапраўды тытанічную працу па разбудове артыкула Імёны ліцьвінаў. Ці падкажаце з тузын сярэднявечных (да 15-га ст. улучна) імяў літвінаў, якія маюць дакладныя адпаведнікі з германскімі імямі? Я гляджу, там багата з Попісу 1528 г., гэта цікава, але мяне цікавяць наймя сярэднявечныя (да 15-га ст.) імі, і каб было не ў форме імя па бацьку або прозвішча, але ўласна імя каб было ў крыніцы. Алёхно (гутаркі) 18:37, 8 красавіка 2024 (+03)Адказаць

Ужо знайшоў :) Бартаўт, Бірыбольд, Вярзіла або Вяршыла, Відыгайла, Вілтаўт, Гельтульд, Гінейка, Гірд, Гірдывід, Гірдымонт, Монтвіл, Мантывін, Нартаўт, Рамейка, Скірмунт, Тальмонт.
Дарэчы, ці Вы лічылі, колькі цяпер наўпростых адпаведнікаў у табліцы ў артыкуле? Алёхно (гутаркі) 20:55, 8 красавіка 2024 (+03)Адказаць
Вітаю. Амаль скончыў базавы этап працы: дарабіў артыкулы пра ўсе імены, з улікам вашых ранейшых заўваг. Далей варта шукаць некаторыя пакуль недаступныя мне зборы германскіх імёнаў (найперш дадатковы том да працы Фёрстэрмана). Апроч знойдзеных вамі, магу адзначыць яшчэ Вестарт, Арвід, Бэрнат, Бэйнар, Вігінт, Вітарт, Вікінт, Віляўд, Вісбар, Гаўвід, Гальмін, Кібарт, Гутгер, Гудзігерд, Готарт, Даўгард, Даўят, Лодвік, Манігерд, Мэйнарт, Нарвід, Нарымунт, Пацолт, Савігал, Сарвіла, Сарман, Жыбарт, Сунігал, Сурвіла, Тарвід, Эйгінт, Эймунд. Наконт поўных адпаведнікаў, то можна падлічыць колькасьць ня вылучаных імёнаў у табліцы (іх дакладна будзе менш за 100), таму прыкладна можна казаць пра больш за 1200 (пры прынятай мэтадалёгіі). І маю пэўнасьць, што гэта яшчэ ня поўны сьпіс. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:23, 8 красавіка 2024 (+03)Адказаць
Дзякую! 1200/1341 = больш за 89% дакладных супадзенняў. Савіта!
А чаму ў табліцы няма імя Гелігунт? чыстае супадзенне з герм. Heligund (ПВКЛ, с. 18).
Яшчэ: з якіх публікацый Вы бралі арыгінальныя германскія імі? Ці не варта іх падаць у пачатку табліцы, каб зняць якія-кольвечы пытанні.
Я амаль усё браў з Фёрстэмана: Altdeutsches Namenbuch / von Dr. Ernst Förstemann. Bd. I. Nordhausen, 1856. Алёхно (гутаркі) 10:04, 9 красавіка 2024 (+03)Адказаць
З імём Галігунт не зусім ясна: адпаведнага баярына лічаць тоесным Гайлігіну (што надта дзіўна), зрэшты, тое імя пісалася адно праз G і ніколі праз H, таму бліжэйшым адпаведнікам хутчэй выступае Gavigunt — Гаўгонт (пагатоў пазьней упамінаўся Кговкгонт = Golkont), бо запіс «ў» праз «л» выглядае больш праўдападобным за пераход H > G. Спасылкі на крыніцы ўсіх германскіх імёнаў ёсьць у адпаведных артыкулах пра імёны, дадаў асноўныя зь іх у сьпіс літаратуры асноўнага артыкула. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:05, 9 красавіка 2024 (+03)Адказаць

Вітаю! Калісьці Вы ўжо падтрымалі намінацыю гэтага артыкулу ў якасьці добрага. На жаль, пазьней артыкул страціў гэты статус. Зараз я яго крыху пашырыў ды абнавіў, ды ізноў намінаваў на добры артыкул. Калі ласка, далучайцеся да галасаваньня! Vasyl` Babych (гутаркі) 14:51, 24 красавіка 2024 (+03)Адказаць

Дробныя пытаньні

рэдагаваць

Дапамажыце, калі ласка, разабрацца, ці дазволена правіламі загружаць у гэты разьдзел выявы жывых людзей і паводле якіх ліцэнзіяў? Таксама, магчыма, падкажаце, ці існуюць правілы пра стварэньне артыкулаў пра жывых людзей наогул без спасылак на крыніцы інфармацыі і ў якія навігацыйныя шаблёны іх можна пры гэтым дадаваць? Мо сп. Ліцьвін нешта параіць таксама. Red_Winged_Duck 20:18, 10 чэрвеня 2024 (+03)Адказаць

Загружаць несвабодныя выявы (у тым ліку жывых людзей) можна толькі тады, калі яны адпавядаюць крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня. Артыкулы пра людзей мусяць адпавядаць Вікіпэдыя:Значнасьць асобаў. Маем Вікіпэдыя:Запыты да адміністратараў, дзе кожны можа зьвярнуць увагу на недобрасумленных удзельнікаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:30, 10 чэрвеня 2024 (+03)Адказаць

попіс харугв 1421 г.

рэдагаваць

У артыкулах Ясмант і Сарвіла стаяць спасылкі на "попіс харугв караля Ягайлы 1421 г.": Архив Юго-Западной России. Ч. 7, т. 1. — Киев, 1876. С. 47. Насамрэч, год выпуска гэтага тому - 1886. Там абяцана (у зносцы на с. 47) надрукаваць гэты попіс ў "наступным" томе - але ў наступных не знайшоў. Ці ёсць яшчэ якія звесткі пра той попіс 1421 года? Алёхно (гутаркі) 16:05, 11 чэрвеня 2024 (+03)Адказаць

Дзякую за ўдакладненьне, выправіў. Магчыма, гэта той самы попіс, што і ў Spieralski Z. W sprawie rejestru popisowego z czasów wielkiej wojny z Zakonem Krzyżackim // Studia i Materiały do Historii Wojskowości. T. 5, 1960. S. 510—527 (рэцэнзія: https://bazhum.muzhp.pl/media/files/Komunikaty_Mazursko_Warminskie/Komunikaty_Mazursko_Warminskie-r1962-t-n1/Komunikaty_Mazursko_Warminskie-r1962-t-n1-s285-286/Komunikaty_Mazursko_Warminskie-r1962-t-n1-s285-286.pdf). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:30, 11 чэрвеня 2024 (+03)Адказаць

Акторкі

рэдагаваць

Прашу зайсьці на Форум і адказаць на выдаленні допісаў. Ясамойла (гутаркі) 17:28, 21 чэрвеня 2024 (+03)Адказаць

Research about the tools on Wikimedia projects by the CEE Hub

рэдагаваць

Hi everyone,

We would like to invite you to submit your responses to the survey dedicated to the tools that are used currently across the Wikimedia projects and the tools that you want to have.

This survey was made by the working group of the CEE Hub, and your responses will be reviewed afterwards, as we want to continue supporting the communities. That support can be documentation for certain most used tools by other communities across the region per specific topics, finding solutions for new tools to be created in the future, creating most needed tools in the region (so called "regional wishlist list"), and many other options.

Deadline to fill in the survey is 20th of August, 2024.

Submit your answers here

Thank you in advance for your time that you will dedicate in filling in this survey --MediaWiki message delivery (гутаркі) 16:07, 26 ліпеня 2024 (+03)Адказаць

Гістарычны лексыкон

рэдагаваць

Вітаю! Мабыць, маеце ідэі, як пашырыць свядомасць аб даведніку "Гістарычны лексыкон" - гэта канспект гістарычнага слоўніка з 2 тысячамі слоў і выразаў, якія варта вернуць у мову (напрыклад, замест "прыймаць рашэнне" варта мовіць "чыніць вырак" і т.п.). Алёхно (гутаркі) 13:28, 28 ліпеня 2024 (+03)Адказаць

Вітаю. На маю думку, варта расставіць прыярытэты (бо ўсё вярнуць вокамгненна, на жаль, не атрымаецца, а штосьці, можа, і ня варта вяртаць): у сучаснай беларускай мове даволі шмат барбарызмаў, што ўзьніклі пад расейскім уплывам і да XX стагодзьдзя не ўжываліся ўвогуле. Таму найперш варта вяртаць заменьнікі такіх барбарызмаў (а ня множыць сынонімы да нармальных словаў). На другое месца я б паставіў пэўныя рэдка ўжываныя ў старых літоўскіх тэкстах царкоўнаславянізмы, якія аднак атрымалі шырокае бытаваньне ў маскоўскай мове і празь яе ўплыў у XX стагодзьдзі «вярнуліся» ў беларускую мову. Некаторыя такія словы (на якія зьвярталі ўвагу мовазнаўцы) ёсьць у сьпісе, пададзеным у Вікіпэдыя:Культура мовы. Але тэма напраўду даволі складаная, таму было б добра, каб сьпіс пажаданых заменаў абгрунтавана прымаўся некалькімі мовазнаўцамі ў выніку адкрытай дыскусіі. Падам прыклад: у ГСБМ даецца словазлучэньне «договоръ чинити» з адзіным прыкладам ужываньня ў старабеларускім тэксьце, тым часам гэтае словазлучэньне мае вялікую частасьць у дакумэнтах Маскоўскай дзяржавы, адкуль, з усяго відаць, часам магло трапляць у зьвязаныя з Маскоўскай дзяржавай літоўскія тэксты), т.б. трэба быць максымальна асьцярожным. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 15:56, 28 ліпеня 2024 (+03)Адказаць
Так, найперш трэба вяртаць сама патрэбнае, тое, што было вынішчана маскоўскімі барбарызмамі (я не напіраю на канечнасць вяртання ўсіх лексем з ГЛ, гэта адно агляд багацця старажытнае лексыкі).
Паглядзеў "Культуру мовы". Першыя ўражанні:
- вельмі добра, што ёсць дзеяслоў "узычыць"; але трэба больш спрадвечных слоў.
- "рашыць" - старое слова "зважыць" (дзіўна, што такога простага і пашыранага ў старажытнасці слова няма ў КМ); "решіть" (учыніць штосьці) = зважыць, зважыцца, пастанавіць, выракаваць ("решеніе" ў гэтым сэнсе - вырак, пастанова); "решіть" (праблему) = развязаць, расперці, разняць ("решеніе" ў гэтым сэнсе - розвяз, разняцце, расперце);
- варта было б узгадаць, што нашае "даказваць", "аказваць" гэта рас. "обнаружівать, проявлять";
- "прысутнічаць" - старая лексема "быць прытомным" ("прытомны" наогул паўсюдна пашыранае слова было);
- эквівалент рас. "общаться" гэта не фантастычны новатвор "кантактавацца", а старажытнае вельмі пашыранае слова "спалкаваць(ца)", "общение" - "сполак";
- "беспасярэдне" - для старажытнай мовы было ўласціва акурат скарачэнне слоў і сцінанне галосных, так што хутчэй мовілі б "непасрэдна", напр. "посредничество" - "посродкованье".
Як бачым, нават для кароткага спісу КМ ёсць што дадаць з ГЛ, і гэта базавыя лексемы. Алёхно (гутаркі) 11:11, 29 ліпеня 2024 (+03)Адказаць
Так, прытомны з такім значэньнем ёсьць ня толькі ў ГСБМ, але і ў ЭСБМ (з спасылкай на некалькі слоўнікаў), дзіўна, што дагэтуль ніхто не зьвяртаў увагі. Дадаў. У выпадку зважити ёсьць пэўная, на маю думку, не зусім дарэчная прывязка да вагаў і дзеяньняў зь імі (дадаў як варыянт у арыгінальным напісаньні з пазнакай ГСБМ). Такім жа спосабам дадаў сполковать (спалкаваць ці супалкаваць?), бо відавочна ёсьць зьвязак з словам суполка і ў такім разе няясна, чаму адбываецца неўласьцівае для беларускай мовы выпаданьне галоснага. Увогуле, цалкам магчыма што беларускае паўнагалосьсе магло часта не пазначацца на старым пісьме або штучна адкідацца дзеля стылізацыі пад «высокі стыль» (з арыентацыяй на польскую мову). Складанае пытаньне. Да доказати ГСБМ нібы дае першым адпаведнікам «учыніць; дамагчыся» [1]. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:03, 29 ліпеня 2024 (+03)Адказаць
Непаўнагалоссе і наогул сцятасць, сцісласць слоў, паводле маіх назіранняў, якраз былі вельмі ўласцівы для старой мовы. Лаканічнасць старой мовы (уменне ўжываць сціслыя словы і выразы) гэта наогул асобная тэма, якую я бы параіў уважыць кожнаму аматару мовы. Уважце такія словы, як зошлы, зыск і т.п., - якія зусім выпалі з сённяшняй мовы.
"Зважаць, зважыць(ца)" - паўсюдна ўжыванае слова і першы адпаведнік для рас. "решаться, решіть". У грамаце в.к. Жыгімонта 1433 г.: "А важыли есмо своим горлом..." (ПВКЛ, дад. №51). У Супрасльскім катэхізме 1722 г.: "Кто зась важылбыся болш браті...", "сам чоловек зважыт, чого чыніті не потреба...". Алёхно (гутаркі) 07:33, 4 жніўня 2024 (+03)Адказаць
Сьцісласьць словаў можа тлумачыцца патрэбай іх напісаньня (тут хаця б можна ўспомніць, як пісалі словы гаспадар і гаспадарскі), таму ўсё ж варта параўноваць пісьмовую мову з этнаграфічнымі запісамі і слоўнікамі XIX стагодзьдзя, што фактычна фіксуюць, як тая мова гучала. Здаецца, «важыць» у старых тэкстах усё ж мела сэмантычнае адценьне, блізкае да зафіксаванага ў слоўніку Байкова і Некрашэвіча і прапанавага Пацюпам «наважыцца». --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:55, 5 жніўня 2024 (+03)Адказаць

Залужаны

рэдагаваць

Вітаю. Вы некалі стварылі і дадалі фота ў катэгорыю commons:Category:Zalužany, Iŭje District, але нешта я не магу знайсьці іншых згадак пра гэты населены пункт. Мо вы маеце нейкую дадатковую інфармацыю? Red_Winged_Duck 20:29, 23 верасьня 2024 (+03)Адказаць

Вітаю. Крыніца — відэа ад Івейскага музэю нацыянальных культур [2] (Залужаны на 8:36, там жа ёсьць фрагмэнт мапы) --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:06, 23 верасьня 2024 (+03)Адказаць
Дзякуй. Калі меркаваць па мапе, цяпер гэта частка вёскі Гудзішкі. --Red_Winged_Duck 12:19, 24 верасьня 2024 (+03)Адказаць

Results from the survey about the tools on Wikimedia projects by the CEE Hub

рэдагаваць

Hi everyone,

During August 2024, we sent you a survey about the tools, so now we would like to bring to your attention the conclusions and results from the survey, which you can explore on this Meta page.

I hope you will enjoy exploring the mentioned tools on the page, along with other conclusions from the survey. Thanks for your time, and we will continue working on this important topic. --MediaWiki message delivery (гутаркі) 15:09, 7 кастрычніка 2024 (+03)Адказаць

Лацінка

рэдагаваць

Вітаю. Штосьці я не разумею, а чаму Karaleŭski Kamień? -- Ліцьвін (гутаркі) 12:46, 11 кастрычніка 2024 (+03)Адказаць

Вітаю. У нармальнай (клясычнай, традыцыйнай) лацінцы для цьвёрдага л маем ł, і адпаведна, для мяккага ль — проста l. Скасаваная цяпер інструкцыя, на жаль, за час свайго ўжываньня дадала блытаніны і хістаньня, таму заўсёды ставіўся да яе без занадта вялікага захапленьня, як да чарговага расколу, інсьпіраванага незычліўцамі беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:53, 11 кастрычніка 2024 (+03)Адказаць
Ці ёсьць простая і зразумелая інструкцыя па перадачы назваў на лацінку? --Ліцьвін (гутаркі) 13:13, 11 кастрычніка 2024 (+03)Адказаць
Маем Лацінка#Адпаведнасьць альфабэтаў кірыліцы і лацінкі (але азначаны момант там як раз не агаворваецца, што варта выправіць), канвэртаваць усякі тэкст або назву на лацінку можна праз аўтарытэтны лацінізатар (традыцыйная лацінка) на slounik.org. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:29, 11 кастрычніка 2024 (+03)Адказаць
Дапоўніў Лацінка#Кароткія_правілы_сучаснае_беларускае_лацінкі з спасылкай на вартую даверу крыніцу, дзе зьяртаецца ўвага на адпаведны момант з пазначэньнем мяккасьці. Калі тлумачыць па-простаму, то слова leŭ [у фанэтычнай траскрыпцыі л'эў] чытаецца па літарах як «льэў» і тое «ьэ» і ёсьць «е» ['э]. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:45, 11 кастрычніка 2024 (+03)Адказаць
Дзякуй. Але ж пра літару я нічога няма. --Ліцьвін (гутаркі) 15:36, 11 кастрычніка 2024 (+03)Адказаць
Дапоўніў, каб абыймала і гэты момант. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 15:50, 11 кастрычніка 2024 (+03)Адказаць