Вітаем у Вікіпэдыі!

Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.

Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?
  • Калі Вы стварылі артыкул з памылковай назвай, то яго трэба выдаліць.

Фальсыфікатар Red Winged Duck

рэдагаваць

Прывітаньне. Вы ў Вікіпэдыя:Адміністрацыя напісалі вынік. Я толькі некалькі пунктаў зараз тутака растлумачу.

«Па пытаньнях, зьвязаных з адміністрацыйным падзелам... Сапраўды памылка была дапушчана з Гарадейскім сельсаветам...» Таксама вы дадалі, што ўсе могуць памыляцца. А як вам фальсыфікацыя зьместу і ігнараваньне аўтарытэтных крыніцаў?

Дадатковыя прыклады:

  1. Жарскі сельсавет (Вялейскі раён), Сьцешыцкі сельсавет (Крывіцкі раён), Сьцешыцкі сельсавет (Вялейскі раён). 7 красавіка 2015 году ўдзельнік зрабіў наступныя неабгрунтаваныя шкодныя дзеяньні: аб’яднаньне ў адзіны артыкул двух сельсаветаў — Жарскі сельсавет (Вялейскі раён) і Сьцешыцкі сельсавет (Крывіцкі раён), якія былі створаны і існавалі адначасова. Пры гэтым у гэты сумесны артыкул яшчэ дададзены і сучасны сельсавет — Сьцешыцкі сельсавет (Вялейскі раён). Пры гэтым удзельнік добра ведаў і бачыў, што на 1 студзеня 1947 году нават была розная колькасьць населеных пунктаў у складзе гэтых сельсаветаў — 16 у Жарскі сельсавет (Вялейскі раён) і 11 у Сьцешыцкі сельсавет (Крывіцкі раён). Атрымліваецца, што ўдзельнік зрабіў шкоду і добра гэтае ведаў, бо было пазначана з спасылкамі на крыніцу, што сельсавет быў скасаваны, але ўдзельнік зьмяніў скасаваньне на перайменаваньне. Атрымліваецца, што ўдзельнік спэцыяльна сфальсыфікаваў зьвесткі. Сфальсыфікаваныя зьвесткі заставаліся незаўважанымі больш за тры гады;
  2. Косаўскі гарадзкі савет, Косаў. Удзельнік выдаліў увесь зьмест пра гарадзкі савет і зрабіў перанакіраваньне з гарадзкога савету на горад Косаў. Я спадзяюся мне ня трэба і вам тлумачыць, што гэта зусім розныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі. Таксама ўдзельнік выдаліў Косаўскі гарадзкі савет з гістарычнай частцы шаблёну Івацэвіцкі раён, быццам такі савет ніколі і не існаваў у складзе Івацэвіцкага раёну. Заўважце, што крыніцаў хапае, але ўдзельнік усе іх ігнаруе і ў артыкуле пра Косаўскі гарадзкі савет і дагэтуль зьмяшчаецца шаблён «Няма крыніц» ад удзельніка Red Winged Duck.

Гэта толькі два выпадкі, тутака можна пабачыць іншыя. Пасьля вашага выніку, я працягнуў выпраўляць памылкі ад удзельніка Red Winged Duck. Але ўдзельнік працягвае пісаць мне неабгрунтаваныя заўвагі: «Шкада толькі, што пасьля вашай дэструктыўнай працы, давядзецца вяртаць усё назад, каб чытачы змаглі прасачыць гісторыю, раскіданую дробнымі кавалкамі па розных артыкулах». Заўважце, удзельнік і дагэтуль не разумее, што такое адміністрацыйна-тэрытарыяльныя падзел і адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі. Я ўжо яму шмат прыкладаў прывёў, прадэманстраваў энцыкляпэдычны стыль, а ён працягвае прыдумляць, што розныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі — гэта адно і тое ж. Я ўжо не кажу пра шматлікія катэгорыі, якія ён выдаліў. Як было зручна, калі адразу было бачна колькі і якія пасялковыя саветы існавалі, калі яны былі створаны і скасаваны. А што ён зрабіў? Пасялковы савет у сельсавет і выдаленьне ўсіх катэгорыяў пра пасялковы савет. Пасьля гэтага проста пазбавіць яго адміністратарскіх паўнамоцтваў — гэта ўжо мала. Бо ён зрабіў вялікую шкоду. І, што самае страшнае, на жаль, ён гэтае і дагэтуль не зразумеў. Але ўдзельнік працягвае выдумляць: «Затое цяпер поўны парадак, калі зьвесткі пра адную і тую ж адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку трэба шукаць у некалькіх артыкулах. А самі артыкулы знаходзяцца ў памылковых катэгорыях, бо гэтыя адзінкі не ствараліся і не скасоўваліся ў тыя гады». Заўважце, удзельнік працягвае прапагандаваць, што розныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі павінны быць у адным артыкуле. І вышэй я ўжо прывёў прыклады, як удзельнік розныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі шляхам нават фальсыфікацыі зьместу аб'ядноўвае ў адзіны артыкул. Ці павінна такое быць? І зноў удзельнік выдумляе, што «самі артыкулы знаходзяцца ў памылковых катэгорыях». І пры гэтым удзельнік выдаляе ўвесь зьмест з артыкула пра Сьвірскі пасялковы савет і перанакіроўвае яго на Сьвірскі сельсавет (Мядзельскі раён) і аб’ядноўвае зусім розныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі ў адзіны артыкул. І вось мы атрымліваем аб’яднаны артыкул, які знаходзіцца ў «правільных» катэгорыях. А на самой справе, ужо проста немагчыма адсачыць існаваньне Сьвірскага пасялковага савету па катэгорыям, бо катэгорыяў, што гэты савет быў створаны і скасаваны і што ён быў у складзе Мядзельскага раёну проста не існуе і іх няма ў аб’яднаным артыкуле Сьвірскі сельсавет (Мядзельскі раён). Ды і як катэгорыі пра пасялковы савет можна дадаваць у артыкул пра сельсавет? Вядома, што так нельга рабіць. Але як чалавек дадумаўся да таго, каб аб’яднаць нешта рознае ў адзіны артыкул? Я не магу адказаць на гэтае пытаньне, бо я проста не разумею, як такое магчымае. І заўважце, я зноў і зноў вымушаны працягваць тлумачыць ўдзельніку відавочныя рэчы. Колькі гэтае будзе яшчэ працягвацца? У мяне няма столькі вольнага часу, ды ў мяне ўжо і жаданьня няма, бо я бачу, што чалавек ці зьдзекуецца зь мяне і Вікіпэдыі ці сапраўды ня можа зразумець відавочнага. Адно выйсьце, проста забароніць удзельніку рэдагаваць артыкулы пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Бо трэба вырашыць, ці мы маем тутака артыкулы пра адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі ці незразумела што, нейкія аб’яднаныя артыкулы з фальсыфікаваным і незразумелым зьместам (яркі прыклад — Сьцешыцкі сельсавет (Вялейскі раён)).

«Таму канфлікт варта вырашаць шляхам дасягненьня кансэнсусу, лепш у выглядзе правіла і з улікам меркаваньня іншых удзельнікаў». Дык кансэнсус ёсьць (можна адразу чытаць «Вынік»), меркаваньняў супраць не было. Ды і як можна спрачацца зь відавочнымі фактамі? Гэта тое самае, што зараз хтосьці скажа, што сучасная афіцыйная адміністрацыйная сталіца Беларусі ня горад Менск. І вядома, што гэты ўдзельнік ня зможа прывесьці аўтарытэтныя крыніцы ці дакладныя прыклады, дзе будзе гэтае сьцьвярджацца і пацьвярджацца. І так сябе паводзіць удзельнік Red Winged Duck: крыніцаў няма, прыкладаў няма. А ад удзельніка бачым толькі памылкі і фальсыфікацыі. А чаму так адбываецца? Усё проста, удзельнік проста не разумее, што такое адміністрацыйна-тэрытарыяльныя падзел і адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі. Так, я таксама вельмі зьдзіўлены. Але, што маем, то маем. Таму, з улікам вышэй напісанага, лічу, што гэта ўжо занадта рабіць асобнае правіла для гэтага простага выпадку. Ёсьць кансэнсус, ёсьць прыклады. Лічу, што гэтага дастаткова каб спыніць дэструктыўную дзейнасьць удзельніка Red Winged Duck у дачыненьні да адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак рознага адміністрацыйнага ўзроўню.

«Новахросты... па-першае, ня бачна, каб артыкул быў абаронены ад рэдагаваньня або пераносу, любы іншы ўдзельнік мог зьмяняць артыкул на свой густ. Магчымасьці адміністратара ў дачыненьні да гэтага артыкула ўжываліся толькі ў выдаленьні перасылкі «Навахросты», якую любы жадаючы мог аднавіць. На працягу трох гадоў артыкул увогуле не рэдагаваўся, таму аб якой абароне на працягу трох гадоў ідзе гаворка ўвогуле незразумела». Вы так лічыце, бо вы не зразумелі сутнасьці пытаньня. Удзельнік выдаліў правільную назву нават з артыкула. Пасьля гэтага я напісаў на старонцы абмеркаваньняў пра тое, што гэта памылковая назва, але ўдзельнік гэтае паведамленьне праігнараваў. Таксама на конт Новахростаў удзельніку напісаў і Wizardist: «Ня трэба гэтак жорстка трактаваць правілы. Калі памылка відавочная, то і пляваць на крыніцу трэба (вядома, менавіта ў гэтым выпадку). Акрамя люстэркі Вікіпэдыі я «Новахросты» нават нідзе не знайшоў». У адказ Red Winged Duck напісаў: «Крыніца цалкам афіцыйная ў гэтым выпадку, таму лічу, што слушным варыянтам было б у зносцы да такога варыянту назвы пазначыць, чаму ён памылковы (калі, вядома ж, памылковы) з спасылкамі на правілы або крыніцу, дзе даводзіцца слушнасьць іншага варыянту назвы». А таксама раней Red Winged Duck напісаў і гэтае: Калі ласка, прывядзіце крыніцу, якая пакажа, што такое напісаньне немагчымае ў беларускай мове. І гэта ня гледзячы на тое, што на старонцы абмеркаваньняў да артыкулу я прывёў прыклады з БКП-2005. На гэтае я адказаў: «Прабачце, я вас правільна зразумеў, у артыкулах трэба пазначаць усе магчымыя памылковыя назвы і тлумачыць чаму яны памылковыя? Вось напрыклад назва Новасёлкі, нават такая назва маецца ў maps.by. Такую назву трэба зьмясьціць у артыкуле Навасёлкі і ва ўсіх іншых артыкулах Навасёлкі і ў кожным тлумачыць, што гэтая назва памылковая?» Удзельнік зноў праігнараваў пытаньне. І пасьля гэтага вы жадалі пабачыць яшчэ нейкія рэдагаваньні гэтага артыкула? Нагадаю вам, я сышоў зь Вікіпэдыі, бо я проста ня мог зьмірыцца з тым, што ў гэтым разьдзеле знаходзіцца відавочная памылковая назва і я нічога ня мог з гэтым зрабіць. Мне было вельмі сумна гэтае ўсьведамляць. Так, я такі чалавек. Можа для кагосьці гэта нейкая дробязь, але для мяне гэта факт, які мяне маральна забіваў. І я вярнуўся у Вікіпэдыю, бо ўбачыў, што ўдзельнік Red Winged Duck выдаліў артыкул з памылковай назвай Новахросты.

Заўважце, у мяне ня так шмат вольнага часу, але зараз я вымушаны не пісаць новыя артыкулы і дапаўняць тыя, што я і іншыя ўдзельнікі раней стварылі, а шукаць памылкі і фальсыфікацыі ад удзельніка Red Winged Duck. А таксама я зноў і зноў тлумачу відавочныя рэчы ўдзельніку Red Winged Duck. Ці павінна так быць у Вікіпэдыі? Рытарычнае пытаньне.

Таксама я пачаў пісаць новы запыт на пазбаўленьне адміністратарскіх паўнамоцтваў удзельніка Red Winged Duck. Так, у вашым выніку ёсьць трапныя заўвагі. Таму, з улікам іх і з дадатковымі прыкладамі ня годных паводзінаў удзельніка, я напішу больш абгрунтаваны запыт. Пакуль я буду знаходзіць памылкі і фальсыфікацыі ад удзельніка Red Winged Duck і дапаўняць новы запыт і калі палічу, што зьвестак ужо дастаткова, зноў спытаю супольнасьць, ці патрэбны гэтаму разьдзелу такі адміністратар. --Ліцьвін (гутаркі) 18:07, 29 жніўня 2018 (MSK)Адказаць

Вядома можаце падаваць паўторны запыт, аднак я рабіў вынік на падставе таго, ці не перавышаў адміністратар сваіх адміністратарскіх паўнамоцтваў. Пытанне, калі адміністратар будзе пазбаўлены паўнамоцтваў, то хіба ўсе пералічаныя праблемы вырашацца і больш не з’явяцца? Не, пераносіць і правіць артыкулы, абгрунтоўваць сваю пазіцыі ў размовах былы адміністратар усё роўна зможа. Яшчэ раз паўтаруся са свайго выніку: "Сцяг адміністратара не з’яўляецца нейкай узнагародай, а пазбаўленне нейкім пакараннем, таму факты нейкіх чалавечых памылак не могуць паўплываць не зняцце сцяга адміністратара." Не варта ўвогуле ўспрымаць вікіпедыю як нейкую дзяржаўную арганізацыю. У арганізацыі ёсць кіраўнікі і іншыя адказныя супрацоўнікі з вызначанымі абавязкамі, а ў вікіпедыі гэтага ўсяго няма, кожны займаецца чым хоча і колькі хоча, увогуле ніхто тут нічым не абавязаны і не абавязан нават на пытанні адказваць. І адміністратар не чыноўнік, які мусіць падаць у адстаўку ці быць пазбаўленым пасады з-за дапушчанай памылкі.
Таксама я пісаў "Таксама не варта лічыць сказанае адміністратарам нейкай абсалютнай праўдай, якую трэба выконваць. Кожны можа паслядоўна трымацца свайго меркавання, рабіць праўкі, якія не парушаюць правіл Вікіпедыі, і не баяцца пры гэтым адмінітратараў, калі яны проста маюць іншы погляд на праблему." І калі "Удзельнік зноў праігнараваў пытаньне", то можна лічыць што ён пагадзіўся ці ўвогуле не лічыць гэта вартым далейшых спрэчак і смела рэдагаваць артыкул. "Заўважце, што крыніцаў хапае, але ўдзельнік усе іх ігнаруе і ў артыкуле пра Косаўскі гарадзкі савет і дагэтуль зьмяшчаецца шаблён «Няма крыніц» ад удзельніка Red Winged Duck." — калі шаблон дадаваўся, артыкул змяшчаў адзін радок без крыніц і шаблон быў актуальны, пасля таго як нехта крыніцы дадаў і лічыць шаблон неактуальным, то можа смела самастойна яго выдаляць, не трэба гэтага чакаць ад аўтараў шаблонаў, бо яны проста не абавязаны сачыць за ўсімі артыкуламі, што некалі рэдагавалі.
Ну і кансэнсус усё ж дасягаецца не ў шматлікіх размытых размовах, а на канкрэтнай старонцы з правілам, якую можна паказаць любому ўдзельніку. Лічу што ўвогуле спрэчныя пытанні наконт арганізацыі зместу артыкулаў, шаблонаў, катэгорый — выключна ўнутрывікіпедыйныя (аўтарытэтных крыніц варта трымацца толькі па фактычным змесце, аб’яднанне і падзел артыкулаў больш адносяцца да зручнасці працы менавіта ў вікіпедыі). Таму паводзіны абодвух бакоў канфлікту мне не падабаюцца, калі абодва лічаць свой варыянт адзіным правільным (на падставе тых ці іншых знешніх фактараў) без нават спробы знайсці кансэнсус, ды яшчэ з пагрозамі ўсё перарабіць на свой лад. Асабіста маё меркаванне па асноўных пытаннях наступнае:
  • артыкулы пра пасялковыя і гарадскія саветы ўвогуле не павінны існаваць, таму што афіцыйна такіх адзінак ніколі не існавала, яны былі ўяўнымі ў некаторых крыніцах для спрашчэння фармуліроўкі "пасёлак (горад) з падпарадкаванымі яго Савету населенымі пунктамі". З 2012 года згодна з новым законам аб адміністрацыйным падзеле сельскія населеныя пункты могуць уваходзіць толькі ў склад сельсаветаў, таму зараз гарадскіх і пасялковых саветаў з больш чым адным населеным пунктам няма. Звесткі пра пасялковыя і гарадскія саветы я б перанёс у артыкулы пра самі пасёлкі/гарады, магчыма ў артыкулы пра сельсаветы, якія замест іх існавалі ці былі створаныя.
  • артыкулы пра сельсаветы я б ствараў па прынцыпе населенага пункта, ад якога пайшла назва. Адпаведна пры перайменаванні сельсавета (звязанага з пераносам цэнтру) ствараў новы артыкул, а асобныя артыкулы для розных часавых адрэзкаў не рабіў (Сьцешыцкі сельсавет (Крывіцкі раён) і Сьцешыцкі сельсавет (Вялейскі раён) аб’яднаў бы ў адзін артыкул). Лічу такі падыход больш слушным, бо сельсаветы, у адрозненне ад абласцей ці нават раёнаў, вельмі дробныя адзінкі, пра якія мала інфармацыі (афіцыйную карту з межамі ўвогуле ніколі не бычыў). І асноўная інфармацыя пра сельсавет — гэта яго цэнтр, па якім сельсавет звычайна і ідэнтыфікуюць. Не маю адназначнай пазіцыі, ці варта ў такім выпадку ствараць асобны артыкул, калі цэнтр сельсавета быў перайменаваны разам з сельсаветам (аднак гэта застаўся той жа населены пункт), але хутчэй схіляюся што варта мець адзін артыкул.
  • шаблоны і катэгорыі ствараў бы толькі для цяперашніх адзінак (як зроблена ў вікіпедыі афіцыйным правапісам). Шаблоны былых адзінак з адным населеным пунктам выглядаюць жудасна і ўводзяць у зман, бо хутчэй за ўсё ўваходзілі і іншыя населеныя пункты; у любым выпадку навігацыйныя шаблоны павінны быць поўнымі. Катэгорыі "Былыя сельсаветы", калі іх дастаткова шмат, размяркоўваць па раёнах (як ужо і зроблена).

--Artsiom91 (гутаркі) 21:25, 29 жніўня 2018 (MSK)Адказаць

Зараз няма часу падрабязна ўсё тлумачыць, але трохі адкажу. Меркаваньне, што калі нешта маленькае, таму павінен быць адзіны артыкул — цалкам няслушнае, бо гэта пакуль мала інфармацыі ў артыкуле пра сельсавет, а вось інфармацыі пра сельсаветы дастаткова, толькі вольны час і дадавай. І маленькі/вялікі — гэта паняцьці суб’ектыўныя. Таму трэба кіравацца правілам: ёсьць зьява — ёсьць артыкул, няма зьявы — няма артыкула. Ці вам паказаць маленькія артыкулы ў папяровых энцыкляпэдыях? Мапы раёнаў з разьмеркаваньнем па сельсаветам існуюць і я неаднаразова такія бачыў. Разьмеркаваньне сельсаветаў — Сьцешыцкі сельсавет (Крывіцкі раён) і Сьцешыцкі сельсавет (Вялейскі раён). Гэта я ўжо пагадзіўся з Red Winged Duck, бо ён быў супраць катэгорыяў Сельсаветы, створаныя..., Сельсаветы, скасаваныя..., Сельсаветы, створаныя... у адным артыкуле. І я зь ім цалкам згодзен. Для мяне афіцыйны разьдзел зусім ня прыклад. Я лічу, што шаблёны, катэгорыі і г.д. трэба ствараць. Калі я пакінуў праект, то ўжо было цудоўна. Зараз, вядома, дзякуючы ўдзельніку Red Winged Duck, маем шмат памылак і фальсыфікацыяў. Але, дзякуй богу і калі ў мяне будзе вольны час, я ўсё выпраўлю і будзе яшчэ лепш   Будзе прыкладам для ўсіх разьдзелаў  
У астатнім я вас зразумеў. Дзякуй. --Ліцьвін (гутаркі) 22:02, 29 жніўня 2018 (MSK)Адказаць
Я толькі прывёў сваё меркаванне, як бы я зрабіў, не збіраюся (да і проста не маю магчымасці) пытацца адстойваць свой пункт гледжання іншым удзельнікам, тым больш што цяперашнія прынцыпы цалкам прымальныя. Можна доўга спрачацца наконт таго, лепш ствараць шмат маленькіх артыкулаў ці няшмат больш поўных, але і тое і тое цалкам мае права быць.--Artsiom91 (гутаркі) 22:14, 29 жніўня 2018 (MSK)Адказаць
Можна рабіць правільна, а можна рабіць няправільна. Я прытрымліваюся энцыкляпэдычнага правільнага стылю. Вядома хтосьці можа быць супраць відавочнага, але для гэтага выпадку я ўсё падрабязна растлумачыў у выніку. Можа мае сэнс дадаць гэты вынік у абмеркаваньне Вікіпэдыя:Правілы афармленьня. Пагляджу яшчэ. --Ліцьвін (гутаркі) 23:00, 29 жніўня 2018 (MSK)Адказаць

Заходзкі сельсавет (Рэчыцкі раён)

рэдагаваць

Я яшчэ ўчора ўважліва паглядзеў, а зараз пішу. Так, сапраўды, у Вікіпэдыі афіцыйным правапісам усё правільна робяць. Таксама вы пісалі: «артыкулы пра сельсаветы я б ствараў па прынцыпе населенага пункта, ад якога пайшла назва». Вось вам сытуацыя: маем былы Заходзкі сельсавет (1926—1927) і сучасны Заходзкі сельсавет (Рэчыцкі раён), які пры стварэньні мясцовыя ўлады памылкова назвалі Заходаўскі сельсавет (пра гэтае я вам ужо пісаў на вашай старонцы гутарак у Вікіпэдыі афіцыйным правапісам, але вы праігнаравалі гэтае пытаньне. Дарэчы, 28 жніўня я патэлефанаваў да Ігара Лявонавіча (дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, кандыдат філялягічных навук, дацэнт), тэл. 284-15-31. Менавіта ён адказваў за беларускія назвы ў выданьні «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь». Ён пагадзіўся, што ў даведніку шмат памылак, якія трэба абавязкова выправіць, але ў сувязі з тым, што ў іх не хапае сродкаў, яны гэтае зрабіць ня могуць). Пры гэтым адміністрацыйны цэнтар гэтых сельсаветаў знаходзіцца ў той жа самай вёсцы Заходы. Дык вось, мне вельмі цікава, як вы прапануеце вырашыць гэтае пытаньне ў Вікіпэдыі афіцыйным правапісам?

Ёсьць тры варыянты:

  1. Адзіны артыкул з асноўнай правільнай назвай Заходзкі сельсавет (Рэчыцкі раён). Пры гэтым у артыкуле напісаць, што згодна з нарматыўным даведнікам, афіцыйная назва сучаснага сельсавету няправільная;
  2. Адзіны артыкул з асноўнай няправільнай назвай Заходаўскі сельсавет. Пры гэтым у артыкуле напісаць, што згодна з нарматыўным даведнікам, гэтая назва няправільная і раней ужо існаваў сельсавет з цэнтрам у гэтай жа вёсцы, які меў правільную назву — Заходзкі сельсавет;
  3. Два артыкула — Заходзкі сельсавет (Рэчыцкі раён) (пра сельсавет 1926—1927 гадоў, які меў правільную назву) і Заходаўскі сельсавет (сучасны сельсавет, які афіцыйна мае няправільную назву).

Калі ласка, адкажыце на гэтае пытаньне. --Ліцьвін (гутаркі) 12:27, 31 жніўня 2018 (MSK)Адказаць

Населены пункт адзін і той жа і нават не перайменаваны, таму не бачу ніякіх падстваў даваць для сельсавета для розных часоў розныя назвы, а тым больш выключна з-за гэтага падзяляць артыкул на два. Як назваць адзіны артыкул — іншая справа, але ў пачатку ў любым разе варта пазначыць усе назвы, якія сустракаюцца ў сучасных аўтарытэтных крыніцах. Калі немагчыма выдаць новую версію даведніка, то гэта вядома дрэнна, але гэта не праблема вікіпедыі, і пакуль я не бачыў ніводнай крыніцы, якая б сцвярджала што назва "Заходаўскі" няправільная, таму напісаць пра няправільнасць у артыкуле на цяперашні час не лічу магчымым. Можна выправіць памылкі і без выдання новых даведнікаў і нават без выпраўлення на maps.by, але толькі ў выпадку, калі з’явіцца афіцыйна апублікаваная аўтарытэтная крыніца з назвамі, якую супольнасць прыме як асноўную. Пры гэтым гэтай крыніцай можа быць, напрыклад, старонка на сайце ці ліст ад Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, дзе будзе сказана што вось на maps.by ёсць недакладнасці, што замест такіх і такіх назваў варта карыстацца такімі і такімі (спіс няправільных і адпаведных правільных). Просты тэлефонны званок да гэтых крыніц, на жаль, не адносіцца, аднак можна напісаць афіцыйны ліст, на які дзяржаўная ўстанова павінна адказаць. На сайце maps.by для населеных пунктаў у графе "Варыянты назвы" часам бачыў лічбы ў дужках, якія незразумела што пазначаюць — можа, пад нейкай маецца на ўвазе "больш правільная назва, адрозная ад афіцыйнай", тады можна будзе ёй карыстацца.--Artsiom91 (гутаркі) 12:45, 31 жніўня 2018 (MSK)Адказаць
Дык сельсавет раней меў іншую назву і, згодна з правіламі беларускай мовы, яна сапраўды правільная. Дарэчы, ёсьць іншыя Заходзкія сельсаветы і ніколі не было Заходаўскага. Заўважце, апошняя назва парушае і нарматыўны даведнік. Дык чаму тады інфармацыя пра сельсавет з правільнай назвай будзе зьмяшчацца ў артыкуле пра сельсавет з няправільнай назвай?
Так, а цяпер я растлумачу пра «Варыянты назвы». Я раней тэлефанаваў да вядучага спэцыяліста аддзела галоўнага рэдактара картаў Тапографа-геадэзічнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белгеадэзія» Іны Віктараўны, тэл. 334-74-92. Тутака больш падрабязна — Абмеркаваньне:Заходаўскі сельсавет#Перанос артыкула#Вынік 2. (Дарэчы, яна прызнала, што назва Заходаўскі сельсавет памылковая і яны гэтую і іншыя памылковыя назвы будуць разглядаць на пашыраным пасяджэньні Тапанімічнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, якое хутчэй за ўсё адбудзецца ў верасьні гэтага году.) Дык вось, яна была вельмі зьдзіўленая, што ня толькі яна бачыць гэтыя варыянты. На самой справе гэтыя варыянты павіны бачыць толькі супрацоўнікі «Белгеадэзія», але ў сувязі з тым, што няма сродкаў для фінансаваньня ўвядзеньня новай праграмы, яны вымушаныя ўжо шмат гадоў карыстацца гэтай састарэлай праграмай. Таксама яны ня могуць нават увесьці дадатковы радок — «Правільная назва», бо зноў жа не хапае сродкаў. У «Варыянты назвы» яны пазначаюць: правільныя назвы; тыя, што і дагэтуль сустракаюцца на мапах і ў афіцыйных дакумэнтах. --Ліцьвін (гутаркі) 13:12, 31 жніўня 2018 (MSK)Адказаць
Даведнік Лемцюговай дае назву Заходаўскі сельсавет, я правяраў. Назва гэтая не моцна адрозніваецца і не варта лічыць яе іншай, гэта проста ўдакладненне напісання. Тое што ў Белгеадэзіі ёсць пэўныя праблемы гэта вядома сумна, але гэта не можа быць апраўданнем каб вікіпедыя карысталася неафіцыйнымі звесткамі, як ніхто не будзе тут спасылацца на чарнавікі і нарыхтоўкі невыдадзеных энцыклапедый.--Artsiom91 (гутаркі) 13:39, 31 жніўня 2018 (MSK)Адказаць
А дзе вы ўбачылі Заходаўскі сельсавет? Я знайшоў толькі Заходзкі (Магілёўская вобласьць, с. 328). --Ліцьвін (гутаркі) 13:58, 31 жніўня 2018 (MSK)Адказаць
Дык гэта Магілёўская вобласць, а тут размова пра Рэчыцкі раён. Можа быць я памыляюся і ў даведніку для Рэчыцкага раёна няма ў Лемцюговай (бо сельсавет утвораны ў 2006 годзе), але "Заходскі" для Рэчыцкага раёна дакладна няма. А назвы іншых адзінак ніяк не могуць паўплываць.--Artsiom91 (гутаркі) 14:03, 31 жніўня 2018 (MSK)Адказаць
Нават так? А тое, што ёсьць іншыя сельсаветы з такой жа назвай? А тое, што ў Інтэрнэце згадваецца толькі прыметнік «Заходзкая», а прыметнік «Заходаўская» наогул нідзе не згадваецца, ніколі. Дык, а дзе вы пабачылі назву Заходаўскі сельсавет у даведніку Лемцюговай? Проста ўдзельнік Red Winged Duck прымае толькі прамую згадку менавіта такой назвы. Можа я проста дрэнна шукаў. Калі ласка, пакажыце. --Ліцьвін (гутаркі) 14:32, 31 жніўня 2018 (MSK)Адказаць

Абмеркаваньне:Леванпольле

рэдагаваць

Калі ласка, выкажыце сваё меркаваньне пра сьцьверджаньне, што «назва Леанполле зьяўляецца састарэлай згодна з БП-2008». --Red_Winged_Duck 12:32, 23 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць

Не бачу ніякіх рэальных крыніц падобнаму сцверджанню, хоць бы таму што этымалогія слова незразумелая, ці пайшло яно ад беларускага "Лявон", ці ад польскага "Леан" (а хутчэй ад другога). Увогуле якія такія змены ў 2008 годзе адбыліся, што раней можна было не дадаваць устаўную літару, а зараз абавязкова трэба, — невядома. Правілы 2008 года ў асноўным фіксуюць тое, што было і раней, толькі з шэрагам (усяго 3-4) новаўвядзенняў, сярод якіх правапіс устаўных літар мне невядомы.--Artsiom91 (гутаркі) 14:16, 23 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць

Пошук кансэнсусу

рэдагаваць

Тут сьцьвярджаецца, што вы падтрымалі ідэю ўдзельніка пра выдаленьне сучасных назваў з уводзінаў артыкулаў. Ці можаце вы больш дакладна акрэсьліць сваю пазыцыю ў гэтым абмеркаваньні? Дзякуй! --Red_Winged_Duck 10:27, 28 жніўня 2019 (+03)Адказаць

Адказаў у абмеркаванні.--Artsiom91 (гутаркі) 11:22, 28 жніўня 2019 (MSK)Адказаць

Месяц Аршанскай бітвы

рэдагаваць
 
Запрашэньне да ўдзелу ў месяцы Аршанскае бітвы

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў месяцу Аршанскае бітвы
маем гонар запрасіць Вас да ўдзелу ў супольнай працы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

--Удзельнік:W 20:25, 5 верасьня 2019 (UTC+3)

Запрашаю падтрымаць вылучэньне артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Палянэз (зброя). Дапрацоўка і заўвагі вітаюцца.--Удзельнік:W 9:54, 25 верасьня 2019 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Мясцовыя выбары ў Беларусі 2014 году. Дапрацоўка і заўвагі вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 11:38, 20 сьнежня 2021 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Захад-2021. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 9:43, 13 жніўня 2023 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку артыкула на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Банк міжнародных разьлікаў. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 11:05, 3 верасьня 2023 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку артыкула, які вылучыў у добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Беларуская АЭС. Таксама вітаюцца яго дапаўненьне і адпаведная прапанова. З найлепшымі пажаданьнямі,—Удзельнік:W 19:24, 21 лістапада 2023 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку артыкула, які вылучыў у добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Рэспубліканскі фэстываль нацыянальных культураў. Таксама вітаюцца яго дапаўненьне і адпаведная прапанова. З найлепшымі пажаданьнямі,—Удзельнік:W 15:42, 29 лютага 2024 (UTC+3)

Разбор непаразуменьня

рэдагаваць

Вітаю, Арцём! Як маецеся? Прашу дапамогі ў разглядзе спрэчкі Гутаркі ўдзельніка:W#Паўторнае блякаваньне. Вашае меркаваньне будзе асабліва дарэчы, бо абодва бакі выказалі вам падтрымку пры абраньні як больш кампэтэнтнаму адміну (Вікіпэдыя:Адміністрацыя#Удзельнік:Artsiom91). Таксама захаваньне Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня, які «паводле Джымі Ўэйлза, зьяўляецца абсалютным і безапэляцыйным», вымагае, каб бесстароньні адмін разглядаў непаразуменьне з удзелам іншага адміна, які ёсьць бокам у такім непаразуменьні. Мяркую, што ў вышэйзгаданым абмеркаваньні апанэнт парушыў парушыў 7-ы пункт Вікіпэдыя:Заява Джымі Ўэйлза пра асновы Вікіпэдыі: «Да людзей з скаргамі варта ставіцца вельмі паважліва і годна. Варта заахвочваць іх выказваць свае праблемы заўсёды ў канструктыўным рэчышчы». Таксама спадзяюся, што ваш разгляд дазволіць вярнуцца да выкананьня Ўсеагульнага зводу паводзінаў у частцы «3.2 — Злоўжываньне ўладай, прывілеем і ўплывам»: «Злоўжываньне старэйшасьцю і сувязямі. Выкарыстаньне становішча і славы, каб запалохаць іншых. Мы чакаем ад людзей са значным досьведам і сувязямі ў руху паводзінаў з асаблівым клопатам, бо варожыя заўвагі ад іх могуць прынесьці ненаўмысны адказ. Людзі з паўнамоцтвамі супольнасьці маюць адмысловы прывілей разглядацца ў якасьці надзейных і ня маюць злоўжываць гэтым дзеля нападу на тых, хто нязгодны зь імі». З найлепшымі пажаданьнямі,—Удзельнік:W 13:21, 16 лістапада 2024 (UTC+3)

У прыведзенай тэме Гутаркі ўдзельніка:W#Паўторнае блякаваньне бачу згадкі пра «ўмову разблякаваньня». Не ведаю што за ўмова і дзе пра яе пісалі, але думаю для ўрэгуляваньня канфлікту варта яе выканаць (ці спачатку ўдакладніць у адміністратара, які наклаў блякаваньне, што гэта за ўмова). Што я яшчэ магу зрабіць зараз — не ведаю, я магу рэагаваць на запыты з тымі ці іншымі канкрэтнымі просьбамі і прапановамі, але пасьля згаданай тэмы іх не бачыў.--Artsiom91 (гутаркі) 13:29, 16 лістапада 2024 (+03)Адказаць