Павал Белавус
Павал Белавус (нар. 22 жніўня 1987 г.) — беларускі грамадзкі актывіст, мэнэджар культурніцкіх праектаў і палітычны вязень.
Павал Белавус | |
Род дзейнасьці | грамадзкі актывіст, мэнэджар культурніцкіх праектаў |
---|---|
Дата нараджэньня | 22 жніўня 1987 (35 гадоў) |
Месца нараджэньня | Ліда, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, СССР (сёньня ![]() |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | прадпрымальнік, палітычны вязень |
Дзеці | 2 дзяцей |
Узнагароды | ![]() |
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзіўся ў Лідзе. Скончыў Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «турыстычны мэнэджмэнт»[1]. Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту працаваў па разьмеркаваньні ў турфірме, служыў у войску.
Некалькі гадоў працаваў карэспандэнтам «Радыё Рацыя» ў Берасьці, пісаў для музычных сайтаў і выданьняў.
Сузаснавальнік культурніцкай ініцыятывы «Арт Сядзіба», стваральнік крамы symbal.by, якая займалася папулярызацыяй беларускай літаратуры і сувэніраў зь беларускай нацыянальнай сымболікай. Быў арганізатарам і мэнэджэрам шэрагу культурніцкіх праектаў[1].
У 2018 годзе ўзнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР.[2]
15 лістапада 2021 года быў затрыманы пасьля выкліку ў міліцыю. Пасьля гэтага тройчы асуджаны па адміністрацыйных справах (на 15, 13 і 7 сутак), а пасьля ўжо па крымінальнай справе пераведзены ў СІЗА-1[3].
Абвінавачаны паводле ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт.361-1 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваньнем).
Жанаты, мае двух дзяцей[3].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Павал Белавус — Радыё Свабода, 27 чэрвеня 2012 г.
- ^ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100 — Радыё Свабода, 23 сакавіка 2019 г.
- ^ а б ПАВЕЛ БЕЛАВУС — Праваабарончы цэнтар «Вясна»