Dzivak
Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
|
| |
—zedlik 11:36, 1 чэрвеня 2009 (UTC)
ТЫ | Гэты ўдзельнік прапануе зьвяртацца да яго па-свойску |
Вёскі раёнаў
рэдагавацьНаконт гэтай праўкі — срава ў тым, што сьпіс вёсак знаходзіцца ў шаблёнах сельсаветаў, да якіх яны належаць. Глядзіце, напрыклад, Лагойскі сельсавет. Калі вёсак у раёне ня вельмі шмат (напрыклад, меней за 300), то калі будуць гатовыя сьпісы вёсак па сельсаветах, можна будзе іх уключыць у раён. Цяпер жа будзе лёгка заблытацца. Калі ў вас ёсьць якія прапановы, дык паведамляйце, калі ласка, у гутаркі. —zedlik 10:20, 3 чэрвеня 2009 (UTC)
Глядзіце таксама абмеркаваньне шаблёну:Мядзельскі раён#Шаблён#3. --Ліцьвін 13:18, 3 чэрвеня 2009 (UTC)
Выявы ў Вікіпэдыі
рэдагавацьДобры дзень! Дзякуй за ваш унёсак, але хацеў бы патлумачыць пэўныя акалічнасьці, якія тычацца выкарыстаньня выяваў у Вікіпэдыі. Справа ў тым, што ў Commons можна загружаць толькі выявы, якія знаходзяцца ў грамадзкім набытку альбо аўтар якіх яўна дазволіў распаўсюджаньне пад вольнымі ліцэнзіямі (тыя якія дапушчаюць неабмежаванае выкарыстаньне). Іншыя выявы ня могуць Commons быць загружаныя на Commons, і тым больш недапушчальна пры загрузцы пазначаць несапраўдня зьвесткі пра крыніцу, аўтарства альбо ліцэнзію для таго, каб выява не была выдаленая. Я паставіў запыты на крыніцы, якія б пацьвярджалі адпаведнасьць ліцэнзіяў для наступных выяваў:
- commons:File:Baradulin.jpg
- commons:File:Aniskovich.jpg
- commons:File:Lyshch.jpg
- commons:File:Lyshchinski.jpg
Калі гэтыя выявы не перайшлі ў грамадзкі набытак альбо іх аўтары не дазволілі вольнае выкарыстаньне, яны мусяць быць выдаленыя.
Пры поўнай адсутнасьці магчымасьці стварэньня вольнай альтэрнатывы, выявы, абароненыя аўтарскім правам, могуць быць загружаныя ў лякальны разьдзел Вікіпэдыі (напрыклад, праз Спэцыяльныя:Загрузка), але толькі ў выпадку, калі такая загрузка будзе адпавядаць крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня несвабодных выяваў.
Таксама ёсьць пытаньне наконт артыкула Казімер Лышчынскі. Вы пазначылі, што аўтарства партрэта Казімера Лышчынскага — Файл:Lyshchinski.jpg — належыць А. І. Сільвестраву. Тым ня менш, зьвестак пра гэтага мастака ў мяне знайсьці не атрымалася, але на старонцы [1], адкуль найбольш імаверна і паходзіць гэтая выява, пазначана, што аўтарам зьяўляецца С. Сьвістуновіч. Ці маглі б вы патлумачыць, адкуль паходзяць зьвесткі пра аўтарства А. І. Сільвестрава? Дзякуй. —zedlik 02:05, 22 студзеня 2011 (EET)
- Дабрыдзень, вялікі дзякуй за тлумачэньні. Наконт выявы вы сапраўды маеце рацыю, гэта памылка, аўтарам зьяўляецца Сьвістуновіч, дзякуй. Але, відаць, гэта ўжо не мае значэньня, бо выявы прыйдзецца ўсё ж выдаліць.--Аляксей К. 14:31, 22 студзеня 2011 (EET)
- На жаль так, бо несвабодныя выявы не адпавядаюць прынцыпам Вікіпэдыі. Зь іншага боку, калі вы можаце зрабіць уласныя фатаздымкі для непраілюстраваных артыкулаў у Вікіпэдыі, то было б выдатна. Як я разумею, выявы File:Гасцілавіцкая школа.jpg і File:Ruins of Tyshkievich Manor.jpg зробленыя ўласна вамі, таму зь ліцэнзіямі там усё добра, і такія выявы ў Вікіпэдыі вельмі моцна вітаюцца. —zedlik 21:38, 22 студзеня 2011 (EET)
- Чым змагу, тым дапамагу. Пастараюся больш не шкоднічаць :) --Аляксей К. 21:42, 22 студзеня 2011 (EET)
- Дзякуй! :) Разумею, што ня ўсе рэчы адразу відавочныя, таму калі будуць узьнікаць пытаньні — можна без праблем зьвярцацца, напрыклад, у Форум або ў гутаркі да мяне альбо да іншых удзельнікаў. —zedlik 21:54, 22 студзеня 2011 (EET)
- Чым змагу, тым дапамагу. Пастараюся больш не шкоднічаць :) --Аляксей К. 21:42, 22 студзеня 2011 (EET)
- На жаль так, бо несвабодныя выявы не адпавядаюць прынцыпам Вікіпэдыі. Зь іншага боку, калі вы можаце зрабіць уласныя фатаздымкі для непраілюстраваных артыкулаў у Вікіпэдыі, то было б выдатна. Як я разумею, выявы File:Гасцілавіцкая школа.jpg і File:Ruins of Tyshkievich Manor.jpg зробленыя ўласна вамі, таму зь ліцэнзіямі там усё добра, і такія выявы ў Вікіпэдыі вельмі моцна вітаюцца. —zedlik 21:38, 22 студзеня 2011 (EET)
Сусьветная спадчына
рэдагавацьРаз ужо вы заняліся стварэньнем сьпісаў па краінах, можа ўжо б зрабілі па Славаччыне? --Taravyvan Adijene 20:58, 13 лютага 2011 (EET)
- Пастараюся. Абяцаю, што наступны сьпіс будзе па Славаччыне :) --Аляксей К. 21:02, 13 лютага 2011 (EET)
- Калі вельмі пастараецеся, то пасьпееце да сканчэньня тэматычнага тыдню (меней за дзьве гадзіны засталося ). --Taravyvan Adijene 22:18, 13 лютага 2011 (EET)
- Фух, зроблена! Кажысь пасьпеў. Але вельмі прашу прашу праверыць усё там. Нешта мне здаецца, што памылак там будзе процьма. --Аляксей К. 23:42, 13 лютага 2011 (EET)
- Ну дзякуй за ўдарную працу. :) --Taravyvan Adijene 00:33, 14 лютага 2011 (EET)
- Таксама дзякую за плённую работу. Істотны артыкул. --Jauhienij 00:39, 14 лютага 2011 (EET)
- І вам дзякуй за добрыя словы :) --Аляксей К. 13:23, 14 лютага 2011 (EET)
- Таксама дзякую за плённую работу. Істотны артыкул. --Jauhienij 00:39, 14 лютага 2011 (EET)
- Ну дзякуй за ўдарную працу. :) --Taravyvan Adijene 00:33, 14 лютага 2011 (EET)
- Фух, зроблена! Кажысь пасьпеў. Але вельмі прашу прашу праверыць усё там. Нешта мне здаецца, што памылак там будзе процьма. --Аляксей К. 23:42, 13 лютага 2011 (EET)
- Калі вельмі пастараецеся, то пасьпееце да сканчэньня тэматычнага тыдню (меней за дзьве гадзіны засталося ). --Taravyvan Adijene 22:18, 13 лютага 2011 (EET)
Пазначэньне крыніцы перакладу
рэдагавацьВітаю і дзякуй за ваш унёсак у праект! На будучыню хацелася б зьвярнуць вашую ўвагу на тое, што згодна з умовамі ліцэнзіяў, на якіх распаўсюджваюцца тэксты ў Вікіпэдыі, пры іхным выкарыстаньні (у тым ліку перакладзе) неабходна пазначаць арыгінальнае аўтарства. Зрабіць гэта можна ў кароткім апісаньні зьменаў (напрыклад: «крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Лыщинский,_Казимир») або на старонцы абмеркаваньня артыкула з дапамогай шаблёну {{Шаблён:Пераклад}} (прыклад выкарыстаньня у выпадку перакладзенага вамі артыкула Казімер Лышчынскі). Адзначу, што падобная правіла распаўсюджваецца і на вашыя ўласныя тэксты ў выпадку іх пераладу ў іншыя моўныя праекты. На вялікі жаль, у некаторых моўных праектах ня надта сумленныя ўдзельнікі і нават адміністатары сьвядома ігнаруюць гэтае правіла, што аднак не зьяўляецца падставай для нас апускацца да іхнага ўзроўню. --Казімер Ляхновіч 17:34, 12 красавіка 2011 (EEST)
- Дзякуй за заўвагі! --Аляксей К. 17:56, 16 красавіка 2011 (EEST)
Вікісустрэча «Вікі любіць славутасьці»
рэдагавацьЗапрашаю адзначыцца пра магчымасьць прысутнасьці на Вікісустрэчы ў гэтыя выходныя. Калі такой магчымасьці няма, то паведамце, калі ласка, ці змаглі б прысутнічаць у наступныя выходныя. --Taravyvan Adijene 10:22, 24 чэрвеня 2011 (EEST)
- Нажаль, ні ў гэтыя выходныя, ні ў наступныя ў Менску мяне ня будзе... ₭--Аляксей К. 22:18, 25 чэрвеня 2011 (EEST)
Прывітаньне. Калі ласка, прыміце ўдзел у галасаваньні Вікіпэдыя:Адміністрацыя#Удзельнік:Kazimier Lachnovič. Як высьветлілася, згодна з правіламі Мэта-вікі, для абраньня бюракрата патрэбныя ня менш за 15 галасоў. На дадзены момант не хапае шасьці галасоў. --Ліцьвін (гутаркі) 01:09, 4 кастрычніка 2019 (+03)
Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Мясцовыя выбары ў Беларусі 2014 году. Дапрацоўка і заўвагі вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 12:39, 20 сьнежня 2021 (UTC+3)