Вулькан (вёска)

вёска ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Вулька́н[1][2] (афіцыйная назва — Вулка́н[3]) — вёска ў Малінаўскім сельсавеце Лоеўскага раёну Гомельскай вобласьці. Знаходзіцца за 20 км на паўночны захад ад Лоева, 60 км ад чыгуначнай станцыі Рэчыца (на лініі Гомель — Каленкавічы), 80 км ад Гомля, на поўдні мэліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Брагін — Холмеч.

Вулькан
трансьліт. Vuĺkan
Першыя згадкі: XX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лоеўскі
Сельсавет: Малінаўскі
Насельніцтва: 95 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2347
Паштовы індэкс: 247104
СААТА: 3230815021
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°0′48″ пн. ш. 30°27′28″ у. д. / 52.01333° пн. ш. 30.45778° у. д. / 52.01333; 30.45778Каардынаты: 52°0′48″ пн. ш. 30°27′28″ у. д. / 52.01333° пн. ш. 30.45778° у. д. / 52.01333; 30.45778
Вулькан на мапе Беларусі ±
Вулькан
Вулькан
Вулькан
Вулькан
Вулькан
Вулькан

Гісторыя

рэдагаваць

Заснаваная напачатку XX стагодзьдзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найбольш актыўна будавалася ў 1920-я гады. У гэты самы год заснаваны калгас «Вулькан», працавалі вятраны млын і кузьня. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС падверглася радыяцыйнаму забруджаньню і аднесена да катэгорыі з правам на адсяленьне. У складзе КСУП «Малиновка-Агро» (цэнтар — вёска Малінаўка)[4]. Пляніровачна складаецца з прамалінейнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы, забудаванай двухбакова рэдка драўлянымі сялянскімі сядзібамі[5].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1930 год — 29 двароў, 156 чалавек; 1959 год — 154 чалавекі (перапіс); 1999 год — 142 чалавекі, 53 гаспадаркі
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 95 чалавек
  1. ^ Тапанімія Гомельшчыны: структурна-сэмантычная характарыстыка: манаграфія / Н. Багамольнікава; навук. рэд. А. Станкевіч; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Ф. Скарыны. — Гомель: «ГДУ імя Ф. Скарыны», 2008. — 242 с. ISBN 978-985-439-436-0.
  2. ^ Топонимия Беларуси: Гомельская область. Лоевский район / А. Ф. Рогалев; М-во образования РБ, Гом. гос. ун-т им. Ф. Скорины. — Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2015. — 317 с. ISBN 978-985-577-020-7 С. 30
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  4. ^ Зажинки в Малиновке. В добрый путь, хлеборобы! (рас.). Лоевский райисполком (14 ліпеня 2016).
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 51.