Вікіпэдыя:Галасаваньні

Гэтая старонка зьмяшчае сьпіс былых і актыўных галасаваньняў па розных пытаньнях беларускай Вікіпэдыі. Акрамя гэтага тут жа можна распачаць і новае галасаваньне.

У галасаваньні можа прыняць удзел любы ўдзельнік гэтай Вікіпэдыі (акрамя робатаў), які да дня пачатка галасаваньня зрабіў ня менш за 5 рэдагаваньняў у асноўнай прасторы (непасрэднае рэдагаваньне зьместу артыкулаў; ўсе рэдагаваньні, якія былі зробленыя ў кароткі прамежак часу (паміж рэдагаваньнямі прайшло ня больш адной гадзіны) і пасьлядоўна ў адным артыкуле, лічацца за адно рэдагаваньне) і мае ня менш за 1 тыдзень стажу. Любы ўдзельнік можа галасаваць толькі адзін раз. Нельга выкарыстоўваць дадатковыя рахункі («лялькі») для іншых галасоў. Удзел у галасаваньні — аўтаматычная згода на праверку ўдзельнікаў правяраючымі ўдзельнікаў. Галасы ўдзельнікаў, якія ня маюць правоў на галасаваньне, можа выкрасьліць любы ўдзельнік.

Калі ў галасаваньні не напісана інакш, галасаваньне працягваецца два тыдні. Для таго, каб лічылася, што галасаваньне адбылося, прынамсі 5 удзельнікаў павінныя яўна выказаць сваё меркаваньне («за», «супраць» ці «нэўтральна», зьмешчаныя ў адпаведныя сэкцыі). Для прыняцьця рашэньня патрабуецца большасьць галасоў (больш за 50%) зь ліку галасоў «за» і «супраць», для прыняцьця правіла Вікіпэдыі патрабуецца кваліфікаваная большасьць галасоў (больш за 67%) зь ліку галасоў «за» і «супраць».

Галасаваньні, якія былі прынятыя альбо пачатыя па старых правілах, застаюцца ў сіле.

Перад тым, як пачаць галасаваньне, праглядзіце папярэднія галасаваньні. Можа так стацца, што галасаваньне па дакладна такім жа ці падобным пытаньні ўжо праводзілася. Калі разглядаецца складанае пытаньне з мноствам альтэрнатыўных варыянтаў, мае сэнс сьпярша правесьці апытаньне, вызначыць якія варыянты атрымаюць дастатковую падтрымку, і потым ініцыяваць галасаваньне.

Каб пачаць новае галасаваньне, стварыце падстаронку зь яго назвай (увесьці ў поле ніжэй назву і націснуць кнопку «Стварыць»), а пасьля:

  • дадайце спасылку на яго ў табліцы ніжэй;
  • дадайце паведамленьне аб ім у шаблён {{Актуальна}};
  • зрабіце паведамленьне на форуме «Навіны»;
  • пры неабходнасьці зрабіце дадаткова паведамленьне ў адпаведных тэматычных абмеркаваньнях.


Сьпіс галасаваньняў

Дата
пачатку
Дата
сканчэньня
Старонка галасаваньня Хада галасаваньня
2018
12.09 26.09 Вікіпэдыя:Галасаваньні/Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мову правіла прынятае
22.08 05.09 Вікіпэдыя:Галасаваньні/Беларускія традыцыйныя гістарычныя назвы правіла прынятае
2015
06.04 20.04 Вікіпэдыя:Галасаваньні/Ветлівасьць прапанова ня прынятая
2012
23.11 07.12 Вікіпэдыя:Галасаваньні/Беларускія імёны прапанова ня прынятая
2010
05.04 18.04 Вікіпэдыя:Галасаваньні/Дні году рэкамэндацыя прынятая
23.01 06.02 Вікіпэдыя:Галасаваньні/Выкарыстаньне сынанімічных словаў у Вікіпэдыі прапанова часткова прынятая
2009
22.10 05.11 Вікіпэдыя:Галасаваньні/Зьмена правілаў галасаваньня прапанова прынятая
16.10 30.10 Вікіпэдыя:Галасаваньні/Крытэры добрасумленнага выкарыстаньня правіла прынятае
04.10 18.10 Вікіпэдыя:Галасаваньні/Макет галоўнай старонкі макет прыняты
27.09 11.10 Вікіпэдыя:Галасаваньні/Назвы населеных пунктаў ды рэгіёнаў рознымі мовамі прапанова ня прынятая
01.06 15.06 Вікіпэдыя:Галасаваньні/Нэўтральны пункт гледжаньня правіла прынятае
11.03.2009 25.03.2009 Вікіпэдыя:Галасаваньні/Распаўсюджваньне дзьвюхмоўя на назвы артыкулаў у Вікіпэдыі на беларускай мове прапанова ня прынятая
2008
25.09.2008 06.12.2008 Вікіпэдыя:Галасаваньні/Пагадненьне па выкарыстаньні і аздабленьні стандартных разьдзелаў у канцы артыкула рэкамэндацыя прынятая
25.09.2008 16.10.2008 Вікіпэдыя:Галасаваньні/Гендэрныя канчаткі ў назвах катэгорыяў прапанова прынятая
23.09.2008 07.10.2008 Вікіпэдыя:Галасаваньні/Пагадненьне па назвах артыкулаў v1.1 прапанова ня прынятая
01.09.2008 15.09.2008 Вікіпэдыя:Галасаваньні/Назвы катэгорыяў-2 прапанова ня прынятая
19.08.2008 02.09.2008 Вікіпэдыя:Галасаваньні/Вайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)-Расейска-грузінская вайна прапанова ня прынятая
15.08.2008 29.08.2008 Вікіпэдыя:Галасаваньні/Назвы катэгорыяў прапанова ня прынятая
20.06.2008 04.07.2008 Вікіпэдыя:Галасаваньні/Назвы спаборніцтваў прапанова ня прынятая
08.06.2008 22.06.2008 Вікіпэдыя:Галасаваньні/Колер Беларусі галасаваньне адмененае