А) Схоў1
В) Схоў2
Г) Схоў3


КатэгарызацыяРэдагаваць

Зьвяртаю вашую ўвагу, што артыкул ня варта зьмяшчаць ва ўсе магчымыя катэгорыі. Паводле рэкамэндацыі, калі існуе герархія катэгорыяў, дастаткова дадаць у артыкул найніжэйшую зь іх, а ў астатнія ён будзе ўключаны праз вышэйстаячыя катэгорыі. -- Renessaince 13:23, 17 сьнежня 2020 (+03)

На жаль, давядзецца яшчэ раз паўтарыць: „артыкул ня варта зьмяшчаць ва ўсе магчымыя катэгорыі. Паводле рэкамэндацыі, калі існуе герархія катэгорыяў, дастаткова дадаць у артыкул найніжэйшую зь іх, а ў астатнія ён будзе ўключаны праз вышэйстаячыя катэгорыі“. Акрамя таго, скарачэньне ад „раённы выканаўчы камітэт“ будзе „райвыканкам“, а не „райвыканком“. -- Renessaince 12:00, 16 студзеня 2021 (+03)
Прачытаў. З вамі ня згодзен. Ясамойла (гутаркі) 16:56, 28 студзеня 2021 (+03)
Са мной можаце не пагаджацца, але трымайцеся прынятых у гэтым разьдзеле правілаў. -- Renessaince 13:52, 23 лютага 2021 (+03)

Прашу больш не прымаць на свой конт мой заклік ствараць катэгорыі. Вельмі шмат памылак пасьля даводзіцца выпраўляць. -- Renessaince 23:26, 17 сакавіка 2021 (+03)

Месяц беларускай літаратурыРэдагаваць

 
Запрашэньне да ўдзелу ў «Месяцы беларускай літаратуры»

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў спаборніцтва
«Месяц беларускай літаратуры»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.

--Удзельнік:W 16:00, 14 студзеня 2021 (UTC+3)

Прачытаў запрашэньне. Падумаю. Ясамойла (гутаркі) 16:56, 28 студзеня 2021 (+03)

УправаРэдагаваць

Вітаю! Як маецеся? Вялікі дзякуй за стварэньне артыкулаў у рамках Вікіпэдыя:Праект:Дзяржаўныя інстытуцыі Беларусі. Зьвяртаюся з нагоды выкарыстаньня Вамі трансьлітарацыі з расейскай «Упраўленьне» замест беларускага слова «Управа» ў назвах артыкулаў, такіх як Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама і падобных выпадках. Варта кіравацца прыкладам Управа па барацьбе з наркотыкамі і адпаведнымі слоўнікамі — 1) Тэрмінолёгія права. Менск: Інбелкульт, 1926. (Беларуская навуковая тэрміналёгія): «2. Административно-финансовое управление — Адміністрацыйна-фінансавая ўправа»; 2) Практычны беларускі вайсковы слоўнік. Менск: Выйсковая Камісія пры Інбелкульце, 1927. (БНТ): «48. военно-хозяйственное управление — вайскова-гаспадарчая управа». Урэшце ў вышэйзгаданым слоўніку права БНТ: «8. управление — управа». Буду ўдзячны за адпаведныя зьмяненьні ў назвы раней створаных Вамі артыкулаў з памылковай назвай «упраўленьне». Таксама, паводле БКП, у родным склоне тэрмін «аблвыканкам» варта пісаць як «аблвыканкаму», тое самае «раён» — «раёну». З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 19:58, 20 лютага 2021 (UTC+3)

Людзі будуць блытацца ў назвах, калі мяняць назвы арганізацыяў. Ясамойла (гутаркі) 16:56, 22 лютага 2021 (+03)
Людзі, у тым ліку і Вы, ўжо блытаюцца ў назвах, бо пішуць трасянкай упраўленьне замест управа па-беларуску. Калі ласка, трымайцеся Вікіпэдыя:Культура мовы. У артыкуле назву арганізацыі ў арыгінале магчыма пазначаць у дужках пры дапамозе Шаблён:Мова-наркамаўка--Удзельнік:W 20:42, 22 лютага 2021 (UTC+3)

Летува — не Жамойць, Жамойць — не ЛетуваРэдагаваць

Вітаю. Калі ласка, вярніце самі ўсім дзяржаўным утварэньням Летувы і вытворным артыкулам першапачатковыя назвы. --Ліцьвін (гутаркі) 17:34, 7 красавіка 2021 (+03)

Летува па-жэмойцку — Літва! Пісаць такое на беларускай Вікіпэдыі ня трэба! Яны да гэтага дня прысвойваюць назву Літва для сябе, а беларусы хто? Ніхто. Ясамойла (гутаркі) 14:50, 22 красавіка 2021 (+03)

Вікі любіць Зямлю-2021Рэдагаваць

 
Запрашэньне на «Вікі любіць Зямлю»

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў міжнароднага
спаборніцтва «Вікі любіць Зямлю-2021»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі ласка, запішыцеся ў сьпіс удзельніц і ўдзельнікаў.

--Удзельнік:W 20:52, 30 траўня 2021 (UTC+3)

Падумаю. Ясамойла (гутаркі) 16:14, 1 чэрвеня 2021 (+03)

СудыРэдагаваць

Вітаю, Удзельнік:Ясамойла! Як маецеся? Вялікі дзякуй за стварэньне накідаў пра суды Беларусі. Буду ўдзячны, калі дапоўніце кожны зь іх шаблёнам Арганізацыя, крыніцамі і міжмоўнымі спасылкамі (Вікіпэдыя:Вікізьвесткі). Шаблён:Парады навічку ў дапамогу. Таксама абагульняльныя назвы кшталту абласны, гарадзкі або раённы суд зьмяшчаюцца ў шаблёнах, таму іх ня варта прастаўляць уверсе артыкула. Таксама родны склон для раённых судоў варта выправіць паводле прыкладу Сьцяг Менскага раёну замест раёна. Урэшце, калі ласка, выпраўляйце абдрукоўкі ў назвах некаторых судоў. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 18:20, 5 чэрвеня 2021 (UTC+3).

Паспрабую. Ясамойла (гутаркі) 16:45, 10 чэрвеня 2021 (+03)

Парма ПермРэдагаваць

Вітаю. Згодна з пагадненьнямі, якія зацьверджаныя на гэтай старонцы ВП:ПНА спартовыя клюбы павінны быць у фармаце Назва клюбу Горад, таму баскетбольны клюб Парма Перм пераношу на тое ж месца, дзе ён быў. --Dymitr 18:43, 4 лістапада 2021 (+03)

Запыты на выдаленьнеРэдагаваць

Вітаю! Зьвярніце, калі ласка, увагу, што ў артыкуле Аляксандар Трухан не раскрываецца значнасьць гэтай асобы (адныя толькі пасада начальнік раённага РАУС і годнасьць палкоўніка міліцыі ня ёсьць дастатковай падставай, каб пра гэтага чалавека існаваў артыкул у Вікіпэдыі). Таксама зьвярніце, калі ласка, увагу на запыт пра выдаленьне створаных вамі катэгорыяў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 01:17, 5 сьнежня 2021 (+03)

Дзякуй за запыт. Толькі ня трэба выдаляць. Званьне палкоўніка — падстава, бо палкоўнік міліцыі не звычайны міліцыянэр. Ён аснова ўлады, ён дзержыць раён. Палкоўнік міліцыі гэта ёсьць дзяржава. Вышэй за яго НІКОГА няма! Толькі генэрал міліцыі, якія сядзіць (адзін толькі) у Горадні, а другі ў Менску. І ўсё!! Палкоўнік міліцыі хоча садзіць чалавека, а хоча адпускае на свабоду!! Ясамойла (гутаркі) 16:14, 11 сьнежня 2021 (+03)

Мясцовыя выбары ў Беларусі 2014 годуРэдагаваць

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Мясцовыя выбары ў Беларусі 2014 году. Дапрацоўка і заўвагі вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 11:04, 20 сьнежня 2021 (UTC+3)

Юбілейны месяцРэдагаваць

 
Запрашэньне да ўдзелу ў «Юбілейным месяцы»

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў конкурсу
«Юбілейны месяц»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.

--Удзельнік:W 18:46, 14 студзеня 2022 (UTC+3)

БрагінРэдагаваць

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Брагін. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 16:32, 8 лютага 2022 (UTC+3)

Чытаў. Ясамойла (гутаркі) 14:23, 9 сакавіка 2022 (+03)

Дзьмітры ПіневічРэдагаваць

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Дзьмітры Піневіч. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:19, 8 сакавіка 2022 (UTC+3)

Чытаў. Ясамойла (гутаркі) 14:23, 9 сакавіка 2022 (+03)

Віківясна-2022Рэдагаваць

 
Запрашэньне да ўдзелу ў «Віківясьне-2022»

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніцаў і ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу
«Віківясна Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельніцаў і ўдзельнікаў.

--Удзельнік:W 10:50, 19 сакавіка 2022 (UTC+3)

Чытаў. Ясамойла (гутаркі) 16:03, 21 красавіка 2022 (+03)

Саюзная рашучасьць-2022Рэдагаваць

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Саюзная рашучасьць-2022. Дапаўненьне артыкула і адпаведная прапанова таксама вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 18:21, 24 сакавіка 2022 (UTC+3)

Чытаў. Ясамойла (гутаркі) 16:03, 21 красавіка 2022 (+03)

Менская міжнародная кніжная выстава-кірмашРэдагаваць

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку артыкула на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Менская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Яго дапрацоўка і адпаведная прапанова таксама вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 11:59, 21 красавіка 2022 (UTC+3)

Чытаў. Ясамойла (гутаркі) 16:04, 21 красавіка 2022 (+03)