Абмеркаваньне:Новы Лад

Апошні каментар: 3 верасьня 2019, ад удзельніка Ліцьвін у тэме Назва

Назва

рэдагаваць

Відавочна, што гэтая назва зьяўляецца савецкай прыдумкай. Напрыклад вёска ў СННП (Віцебская вобласьць, с. 282) згадваецца толькі як Новы Лад, якая да 1939 году называлася Страшныя. Дарэчы, гэтыя жа зьвесткі зьмяшчаюцца і ў ННПБ (с. 142) і ў ГВБ 10-1 (с. 650). Толькі ў апошняй сьцьвярджаецца, што населены пункт быў перайменаваны толькі ў 1964 годзе. Але хутчэй за ўсё гэта памылка, бо ў КТСБ таксама адзначаецца, што перайменаваньне адбылося менавіта ў 1939 годзе. А вось што тычыцца пасёлку, то ў СННП (Магілёўская вобласьць, с. 129) ён згадваецца толькі як Новы Строй. Гэты населены пункт ужо быў заснаваны ў савецкія часы — сярэдзіна 1920-х гг. (ГВБ 6-2, с. 121). Зараз тамака значыцца толькі адзін жыхар. Вытрымка з артыкула «Лексіка-семантычныя асаблівасці беларускіх айконімаў-перайменаванняў савецкага перыяду апелятыўнага паходжання» (можна знайсьці ў Google): «Высокай частотнасцю вызначаліся айконімы-перайменаванні з кампанентамі «чырвоны» і «новы», якія ў большасці ўспрымаюцца як устойлівыя спалучэнні з выразнай ідэалагічнай канатацыяй. Як прасачыла В. Лемцюгова, беларускую тапанімічную сістэму «літаральна запаланілі назвы з асновамі або кампанентамі “красн-ы, чырвон-ы”: толькі ў адной Гомельскай вобласці больш за семдзесят тапонімаў» з гэтымі азначэннямі. Яны ўжываліся пераважна з апелятывамі тыпу жыццё – «існаванне ў развіцці», свет, лад – «уклад жыцця, сэнс жыцця» і ўзнёсла адлюстроўвалі змены ў грамадстве, новыя рэаліі: Новае Жыццё (да 1930 г. Дубенск, Б-К.), Новы Свет (да 1969 г. Бычкі, Іў.), Новы Лад (да 1939 г. Страшныя, Верхн.), Чырвоны Усход (да 1964 г. Шаламы І, Слаўг.). Каларатыў «чырвоны» дадаваўся і да апелятываў-сімвалаў і ідэалаў таго часу: Чырвная Зорка (да 1969 г. Радзівілімонты, Клец.), Чырвоны Сцяг (да 1924 г. Хаткі, Добр.). У некаторых выпадках атрыбутывы «чырвоны» і «новы» замянялі толькі першы кампанент: Крыжовы Лог (да 1964 г., Добр.) → Чырвоны Лог; Калонія Папіна (да 1964 г., Драг.) → Новая Папіна, а таксама дадаваліся да існуючых айконімаў па мадэлі «ад’ектыў + субстантыў»: Пільшчык → Чырвоны Пільшчык (з 1928 г., Ельск.); Болецк → Новы Болецк (з 1927 г., Гар.)». Відавочна, што назва Новы Строй зьявілася толькі ў савецкія часы і зьяўляецца расейскай формай беларускай назвы Новы Лад. Таму я прапаную ўніфікаваць гэтую назву пад беларускай формай Новы Лад і падаваць яе ўсюды як асноўную. --Ліцьвін (гутаркі) 20:25, 22 чэрвеня 2019 (MSK)Адказаць

Дарэчы, цікавы артыкул «Вуліца Працоўная ці Трудавая: нормы ў анамастыцы». У канцы артыкула Багамольнікава кажа: «Пры гэтым заўсёды патрэбна памятаць, што “імёны павінны мець выразны нацыянальны каларыт”, бо нацыянальна-культурны кампанент “уласцівы асабовым імёнам… нават у большай ступені, чым апелятывам”». --Ліцьвін (гутаркі) 18:21, 28 чэрвеня 2019 (MSK)Адказаць

Што мы маем? Я ў абмеркаваньні падрабязна растлумачыў, што назва Новы Строй зьяўляецца савецкай прыдумкай, якая на беларускую мову перакладаецца менавіта як Новы Лад. Удзельнік Red Winged Duck праігнараваў гэтае абмеркаваньне. (Дарэчы, і ня толькі гэтае. Дадатковыя прыклады ігнараваньняў абмеркаваньняў: Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Служкі (хутар), Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Ленінскі (Берасьцейская вобласьць). На ўсялякі выпадак гэтыя артыкулы не чапаю, а пакуль яшчэ чакаю рэакцыі ад удзельніка — можа ўдзельнік усё ж сам выправіць свае памылкі). У сувязі з тым, што больш аніякіх заўвагаў не было, я перанёс старонку-неадназначнасьць. На гэтай старонцы-неадназначнасьці я таксама дадаў і назву Новы Строй. Потым я выправіў інтэрвікі. Не зважаючы на ўсё гэтае, удзельнік Red Winged Duck аднавіў старонку-неадназначнасьць Новы Строй і скасаваў мае праўкі на старонцы ў wikidata (тамака былі пазначаныя і альтэрнатыўныя назвы для be і be-tarask, але ўдзельнік усе іх выдаліў). Таксама ўдзельнік праігнараваў мае пытаньні. Пры гэтым удзельнік Red Winged Duck аднавіў чамусьці менавіта першапачатковую вэрсію і тым самым прыбраў усе мае рэдагаваньні. Але ж у апісаньні зьмяненьняў мы бачым наступны тэкст: «вяртаньне выдаленага зьместу». Дык а хто выдаляў зьмест? Я ўсяго толькі перанёс артыкул. Атрымліваецца, што ўдзельнік Red Winged Duck сам выдаліў зьмест — мае рэдагаваньні, але пры гэтым у гэтым вінаваціць іншых. Ці мне проста забаронена рэдагаваць старонкі-неадназначнасьці, якія стварае менавіта гэты ўдзельнік? Пры гэтым удзельнік зрабіў ня толькі гэты нягодны ўчынак, але ён яшчэ старонку-неадназначнасьць Новы Строй зрабіў асноўнай, бо ён выдаліў інтэрвікі з асноўнай старонцы-неадназначнасьці Новы Лад. Як ўсё гэтае разумець? Мне ўся гэтая гісторыя нагадвае гісторыю зь Леванпольле. Атрымліваецца, што згодна зь лёгікай паводзінаў удзельніка Red Winged Duck, ён зараз можа і аднавіць старонку-неадназначнасьць Леанпольле і зрабіць яе асноўнай. А далей што? Створыць артыкул Літвіны — копію артыкула Ліцьвіны? Прабачце за дурное пытаньне: а навошта дубляваць інфармацыю? Можа можна ўсё рабіць нармальна? Напрыклад калі вы нязгодныя з чымсьці, то напішыце пра гэтае, раскажыце ўсім, што «так рабіць нельга», што «гэта няправільна». Але вы маўчыце, а потым робіце незразумела што і незразумела чаму. --Ліцьвін (гутаркі) 01:39, 29 чэрвеня 2019 (MSK)Адказаць

Падтрымліваю назву Новы Лад як асноўную — паводле прыведзеных вышэй крыніцаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:13, 5 ліпеня 2019 (+03)Адказаць

Прывяду яшчэ адну цікавую крыніцу — Ойконимия и катойконимия Белорусского Поозерья: учебно-методическое пособие / В. М. Генкин. — Витебск: ВГУ имени П.М. Машерова, 2009. — 116 с. Вытрымкі з гэтага дапаможніка:

  • В этой группе насчитывается больше названий, не имеющих по разным причинам оппозиционных пар. В их числе ойконимы, где атрибутивный компонент новы (новая, новае, новыя) выражает не топонимические отношения (как в примерах с оппозицией), а указывает на то, что название было дано в советскую эпоху: Новае Жыццё, Новы Лад, Новая Зара, Новы Праект.
  • Лексическое варьирование проявляется в использовании для именования одного и того же населенного пункта разнокорневых лексем: Ульянаўка – Кузбэрак, Гаўрыліна – Габрусёва (Бешенковичский р-н), Быстрыёўка – Бадэкi, Сярэдняя Дзяцель – Мужычая Дзяцель (Дубровенский р-н), Чапаеўскі – Красілаўка, Новы Лад – Страшныя (Верхнедвинский р-н)...
  • Ярким примером влияния билингвизма на ойконимию также служат колебания в русскоязычной передаче ойконимов: Новы Лад – Новый Лад, Новый Строй; Новая Вёска – Новая Вёска, Новая Деревня; Новае Жыццё – Новая Жизнь и т.п. --Ліцьвін (гутаркі) 03:01, 3 верасьня 2019 (MSK)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Новы Лад».