Сяргей Русецкі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Русецкі.
Сярге́й Русе́цкі (нарадзіўся 8 сакавіка 1989 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.
Сяргей Русецкі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 сакавіка 1989[1][2] (35 гадоў) | |
Рост | 184 см | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2007 | Энэргетык-БДУ | 30 (2) |
2008—2011 | Банік Мост[d] | 49 (2) |
2009 | → Хомутаў[d] | 15 (8) |
2012 | Брагэ[d] | 10 (2) |
2012 | Энэргетык-БДУ | 12 (7) |
2013—2017 | Энэргетык-БДУ | 72 (24) |
2013 | → Менск | 1 (0) |
2014 | → Дняпро Магілёў | 6 (0) |
2018 | Бухара[d] | 10 (1) |
2018 | Смалявічы | 14 (0) |
2019 | Крумкачы | 8 (0) |
Зборныя | ||
2008 | Беларусь (да 19)[d] | 2 (0) |
2009—2011 | Беларусь (да 21) | 4 (3) |
2011 | Беларусь (да 23)[d] | 1 (0) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2020— | Зорка-БДУ[d] |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец клюбу «Зорка-БДУ», за які ў 2006—2007 гадах выступаў у Першай лізе. У лютым 2008 году поруч з шэрагам іншых беларускіх гульцоў перайшоў у чэскі клюб «Мост»[3]. Зь цягам часу стаў адным з асноўных футбалістаў каманды. У пачатку 2012 году праз траўмы вярнуўся ў «Зорку-БДУ», за якую гуляў у Другой лізе. Другую палову сэзону 2012 году правёў у другім дывізіёне Швэцыі ў клюбе «Браге».
У пачатку 2013 году зноў стаў гульцом «Зоркі-БДУ», аднак неўзабаве быў арандаваны клюбам Найвышэйшай лігі «Менск». У складзе «Менска» правёў толькі адзін матч і ўлетку пакінуў каманду праз пашкоджаньні, да канца сэзону больш не зьяўляўся на полі. У сэзоне 2014 году пачаў выступаць за «Зорку-БДУ» ў Першай лізе, дзе быў адным зь лідэраў каманды. У жніўні 2014 году разам з таварышам па «Зорцы» Аляксеем Хадневічам на правах арэнды далучыўся да магілёўскага «Дняпра», аднак ня даў рады. Пагатоў, каманда паводле вынікаў сэзону выбыла ў Першую лігу.
З 2015 году зноў стаў гуляць за «Зорку-БДУ». Большую частку сэзону 2016 году прапусьціў праз траўмы. У сакавіку 2018 году далучыўся да ўзбецкай «Бухары»[4], аднак ужо ў чэрвені таго ж году пакінуў клюб[5]. У ліпені 2018 году вярнуўся ў Беларусь, узмацніўшы склад «Смалявічаў»[6]. Спачатку звычайна выходзіў на замену, пазьней пачаў зьяўляцца ў пачатковым складзе.
У студзені 2019 году перайшоў у менскі НФК[7]. Пакінуў каманду ў жніўні 2019 году[8].
Міжнародная
рэдагавацьУ студзені 2009 году выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў) на турніры ў Досе, дзе ў трох матчах забіў тры галы. 25 сакавіка 2011 году згуляў за моладзевую зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Чэхіі (0:2). У кастрычніку 2011 году быў запрошаны ў алімпійскую зборную Беларусі, у пачатковым складзе якой выйшаў у матчы супраць другой зборнай Расеі (2:3), аднак быў заменены ўжо ў першым тайме.
Трэнэрская
рэдагавацьУ лютым 2020 году быў прызначаны галоўным трэнэрам жаночай каманды «Зорка-БДУ»[9]. У лістападзе 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі A[10].
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Энэргетык-БДУ | 2015 | Першая ліга | 25 | 6 |
2016 | Першая ліга | 8 | 3 | |
2017 | Першая ліга | 26 | 8 | |
Смалявічы | 2018 | Найвышэйшая ліга | 14 | 0 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Sergey Rusetskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Sergey Rusetsky // FBref.com (мн.)
- ^ Нашествие в "Мост" (рас.) Архіўная копія ад 2016-03-04 г.
- ^ Сергей Русецкий перешел в клуб из Узбекистана (рас.)
- ^ Сергей Русецкий покинул "Бухару" (рас.)
- ^ Сергей Русецкий перешел в "Смолевичи" (рас.)
- ^ Трачинский и Русецкий стали игроками НФК. Костюкевич, Пархачев и еще два футболиста продлили контракты (рас.)
- ^ Русецкий покинул НФК (рас.)
- ^ "Зорку-БДУ" возглавил Сергей Русецкий (рас.)
- ^ Дипломы УЕФА категории "А" вручены 24 специалистам (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)