Суд Ленінскага раёну (Менск)
Гэты артыкул можа зьмяшчаць матэрыял неэнцыкляпэдычнага характару. Калі ласка, палепшыце яго згодна з правіламі афармленьня артыкулаў. |
Суд Ленінскага раёну м. Менск[1] — орган судовай улады Рэспублікі Беларусь, які разглядае крымінальныя справы й грамадзянскія справы і выносіць па іх абавязковыя пастановы.
Суд Ленінскага раёну м. Менск | |
Даведка | |
---|---|
Папярэднік | Суд Ленінскага раёну БССР |
Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (33 гады таму) |
Від | дзяржаўная ўстанова |
Задача | караньне за злачынствы, разгляд грамадзянскіх справаў |
Сядзіба | 220045 Беларусь, м. Менск, вул. Сямашка, д. 33 |
Дзейнічае ў месцах | Ленінскі раён м. Менск |
Службовыя мовы | расейская, беларуская |
Старшыня | Дзянкевіч Андрэй Казіміравіч |
Намесьнік | Запасьнік Марына Сьвятаславаўна |
Намесьнік | Бролішс Ірэна Язэпаўна |
Управа | Менскі гарсуд |
Галоўная ўправа | Вярхоўны суд Прэзыдэнт |
Зьвязаныя службы | Пракуратура СК РБ міліцыя ДПК РБ КДБ РБ Адвакатура Юстыцыя |
Старонка ў сеціве | Старонка ў сеціве |
Пасады
рэдагавацьСуд мае наступныя пасады:
- старшыня суда,
- намесьнік старшыні суда па грамадзянскіх справах
- намесьнік старшыні суда па крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэньнях
- судзьдзя.
Увесь асабовы склад прызначаецца Прэзыдэнтам Беларусі і звальняецца таксама Прэзыдэнтам.
Паўнамоцтвы
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Раённы суд
У адпаведнасьці з правам Беларусі раённы суд можа спраўляць наступныя дзеяньні:
- разглядае грамадзянскія, крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэньнях:
- ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасьці суда першай інстанцыі,
- па новых абставінах;
- вывучае і абагульняе судовую практыку;
- вядзе і аналізуе судовую статыстыку;
- можа спраўляць іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасьці з заканадаўствам Беларусі.
Разгляд спраў
рэдагавацьРаённы суд можа разглядаць любую грамадзянскую і крымінальную справу, якую прыняў для разгляду.
Па стане на 26 красавіка 2022 году ўправа суду:
Пасада | Прозьвішча, Імя, Імя па бацьку |
судзьдзя, старшыня суда |
Дзянкевіч Андрэй Казіміравіч |
судзьдзя, Намесьнік |
Запасьнік Марына Сьвятаславаўна |
судзьдзя, Намесьнік |
Бролішс Ірэна Язэпаўна |
Аддзел прымусовага выкананьня
рэдагавацьСуд мае службу па выкананьню сваіх пастановаў па грамадзянскіх і адміністрацыйных справах. Пастановы па крымінальных справах спраўляюцца міліцыяю.
Аддзел прымусовага выкананьня спаганяе:
- навязкі
- спраўляе пастановы суду ў выглядзе дзеяньняў (вяртае рэч уласьніку і г. д.).
Вядомыя працэсы
рэдагаваць- Суд над кіраўнікамі праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесем Бяляцкім, Валянцінам Стэфановічам і Ўладзімерам Лабковічам у 2023 г. (судзьдзя Марына Запасьнік)[2]
Глядзі таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Старонка ў сеціве Суду Ленінскага раёну места Магілеў.. Вярхоўны суд Беларусі. Праверана 26 красавіка 2022 г.
- ^ ВАЛЯНЦІН СТЭФАНОВІЧ — Праваабарончы цэнтар «Вясна», афіцыйны сайт