Беларускі Цэнтар у Празе

Белару́скі Цэ́нтар Супо́льнасьці «Чалаве́к у Нядо́лі» пры Чэ́скай Тэлеві́зіі (па-чэску: Běloruské Centrum Společnosti Člověk v Tísni při České Televizi) — беларуска-чэская грамадзкая арганізацыя.

Заснаваны ў сакавіку 1998 у Празе. Мэта — падтрымка разьвіцьця незалежных дэмакратычных ініцыятываў і мэдыяў на Беларусі. Цэнтар таксама імкнецца прадстаўляць аб’ектыўныя інфармацыі пра падзеі ў гэтай краіне ды манітараваць парушэньне правоў чалавека тамтэйшым рэжымам. Беларускі цэнтар падтрымлівае й беларускія культурныя ды адукацыйныя памкненьні, якія не з’яўляюцца часткаю афіцыйнай рэжымнай структуры.

Цэнтар праводзіць сэмінары, стажыроўкі й візыты для прадстаўнікоў дэмакратычных ініцыятываў, незалежных журналістых, навукоўцаў, юрыстых ды эканамістых. Цэнтар садзейнічаў шэрагу сустрэчаў прадстаўнікоў дэмакратычнае апазыцыі з прэзыдэнтам Чэскае рэспублікі Вацлавам Гаўлам і іншымі чэскімі палітыкамі. Па прапанове Беларускага цэнтра ад 2000 штогод маюць магчымасьць атрымаць стыпендыю 10 беларускіх студэнтаў, якія ў беларускіх ВНУ былі перасьледаваныя па палітычных матывах.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць