Беларуска-летувіская граніца
Беларуска-летувіская мяжа — дзяржаўная мяжа працягласьцю 678,819 км[1]. Пачынаецца ад патройнага сутыку з Польшчай на паўночным захадзе і цягнецца да патройнага сутыку з Латвіяй на паўночным усходзе.
Міждзяржаўная граніца | |
Граніца дзяржаваў |
Беларусь Летува |
---|---|
Час існаваньня | з 1991 |
Працягласьць | 678,819 км |
Сучасная мяжа паўстала пасьля распаду СССР, калі абедзьве дзяржавы атрымалі незалежнасьць.
Першая спроба стварэньня мяжы адбылося згодна з Маскоўскай дамовай ад 12 ліпеня 1920 году, калі Савецкая Расея празнала за Летувою землі зь Вільняй, Горадняй, Лідай і Ашмянамі.
Першая беларуска-летувіская мяжа паўстала ў 1939 годзе, пасьля аб’яднаньня Заходняй Беларусі з БССР. Яна супадала са старай летувіска-польскай мяжою. Паводле савецка-летувіскай угоды ад 10 кастрычніка 1939 году СССР перадаў Летуве раён Вільні і Аранаў, а таксама вузкі пас зямлі ў бок Сьвянцянаў[2][3]. Пасьля абвяшчэньня Летувіскай ССР, 6 лістапада 1940 году ЛетССР атрымала курорт Друскенікі, месты Сьвянцяны і Салечнікі, а таксама чыгуначную станцыю Адуцішкі з навакольнымі вёскамі.
Такі падзел рэспублік пратрываў да атрыманьня абедзьвюма дзяржавамі незалежнасьці, пасьля чаго мяжа ператварылася ў дзяржаўную мяжу.
На пачатку 1990-х паміж Беларусьсю і Летувой разгарэлася тэрытарыяльная спрэчка за прыналежнасьць чыгуначнай станцыі Адуцішкі. Станцыя хоць і знаходзілася ў савецкія часы на тэрыторыі ЛетССР, аднак адміністрацыйна падпарадкоўвалася Беларускай чыгунцы [4]. Толькі ўвосень 1994 беларускі бок, які раней патрабаваў ад Летувы грашовую кампэнсацыю за выкарыстаньне станцыі, перадаў яе Летуве бязвыплатна.
6 лютага 1995 году ў Вільні была падпісана дамова аб беларуска-летувіскай мяжы [5], ратыфікаваная Беларусьсю 26 кастрычніка 1996 году. Дамова юрыдычна вызначыла і замацавала дзяржаўную мяжу на аснове «савецкай» лініі 1940 году[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Государственная территория и государственная граница Республики Беларусь
- ^ Павал Усаў. 10 кастрычніка 1939 году была падпісаная дамоўленасьць аб перадачы Вільні Літве // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 9 кастрычніка 2009
- ^ 10 кастрычніка 1939 году Савецкі Саюз перадае Вільню Літве // Радыё Свабода, 10 кастрычніка 2005
- ^ а б Алег Трусаў. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г.
- ^ Ангельскі пераклад тэксту трактату(недаступная спасылка) // ААН