Праваабаронцы за свабодныя выбары
«Праваабаронцы за свабодныя выбары» — грамадзкая кампанія ў Беларусі ў пэрыяд падрыхтоўкі і правядзеньня выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, Нацыянальны сход і прэзыдэнта.
Арганізатарамі і ўдзельнікамі кампаніі зьяўляюцца грамадзкае праваабарончае аб’яднаньне «Беларускі Хэльсынскі камітэт», грамадзкі праваабарончы цэнтар «Вясна» і іншыя праваабаронцы.
Кампаніі
рэдагаваць- Выбары ў Нацыянальны сход 2008 г.
- Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2010 г.
- Выбары прэзыдэнта 2010 г.
Дзейнасьць
рэдагавацьУдзельнікі кампаніі ажыцьцяўляюць доўгатэрміновае і кароткатэрміновае назіраньне за падрыхтоўкай і правядзеньнем выбараў. Доўгатэрміновыя назіральнікі, як правіла, накіроўваюцца ў Цэнтральную камісію па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў і ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі (абласныя, гарадзкія, раённыя, раёнаў у гарадох).
Кароткатэрміновыя назіральнікі накіроўваюцца ва ўчастковыя выбарчыя камісіі на выбарчыя ўчасткі, якія абраны для назіраньня. Яны вядуць назіраньне ад дня пачатку датэрміновага галасаваньня да падліку галасоў.
Тэрыторыі і выбарчыя ўчасткі абіраюцца для назіраньня па ўсіх абласьцёх краіны і г. Менску. Колькасьць назіральнікаў у пэрыяд прэзыдэнцкіх выбараў 2010 г., паводле заявы арганізатараў, складала 80 доўгатэрміновых і каля 600 кароткатэрміновых.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Праваабаронцы за свабодныя выбары. Выбары прэзыдэнта 2010 // Беларускі Хэльсынскі камітэт
- Праваабаронцы за свабодныя выбары. Навіны на тэму: выбары прэзыдэнта — 2010 // ПЦ «Вясна»
- Праваабаронцы за свабодныя выбары. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010 // Livejournal
- Vybary 2010 // Twitter
- За свабодныя выбары ў Беларусі у Facebook