Алена Масьлюкова
Алена Аляксандраўна Маслюкова (6 лютага 1965 года, Светлагорск) — беларуская экалагічная актывістка і праваабаронца, кіраўніца светлагорскай філіі Праваабарончага цэнтру "Вясна"[1].
Алена Маслюкова | |
![]() | |
Грамадзянства | Беларусь |
---|---|
Узнагароды | "Грамадская лідарка году-2019" ў прэміі Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці |
БіяграфіяРэдагаваць
Алена Маслюкова нарадзілася 6 лютага 1965 года ў горадзе Светлагорск Гомельскай вобласці. У 1988 годзе скончыла[2] Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці “Гісторыя” з прысваеннем кваліфікацыі “Гісторык. Выкладчык гісторыі і грамадазнаўства”.
З 1988 па 1996 год працавала ў светлагорскай школе №10, дзе выкладала гісторыю і грамадазнаўства. У 1996 годзе пачала выкладаць гістарычныя дысцыпліны і сусветную мастацкую культуру ў светлагорскай філіі Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа. Працавала ў дадзенай установе да 2001 года да моманту яе рэарганізацыі.
З 2001 па 2014 год зноў працавала ў школе. 6 лютага 2014 года выйграла светлагорскі раённы конкурс “Настаўнік года”, а 1 ліпеня таго ж года атрымала паведамленне ад дырэктаркі школы, што ёй не працягваюць кантракт. У СМІ пісалі[3], што гэта адбылося праз яе актывістскую дзейнасць і актыўную грамадскую пазіцыю.
З 2015 года ўзначальвае светлагорскую філію Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Асноўнай спецыялізацыяй Алены Маслюковай стала абарона экалагічных правоў. З'яўляецца адной з лідарак ініцыятывы супраць запуску завода па вытворчасці бялёнай цэлюлозы ў Светлагорску. 9 кастрычніка 2018 года праваабаронцу Алену Маслюкову суд Светлагорскага раёну пакараў штрафам[4] у 612,5 беларускіх рублёў, прызнаўшы яе арганізатаркай флэшмобу супраць «смярдзючага» заводу, які прайшоў 15 верасня ў Светлагорску[5].
Таксама Алена ўдзельнічае ў кампаніях Праваабарончага цэнтру "Вясна": "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання"[6], "Праваабаронцы за свабодныя выбары" і іншыя. Актыўна бярэ ўдзел у інфармацыйных акцыях праваабаронцаў[7].
1 чэрвеня 2019 года Алена Маслюкова была абраная[8] ў кіруючы склад Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў – Рабочую групу ў секцыю “Правы чалавека”. Акрамя яе ў гэтую секцыю ўваходзіць старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак.
У 2020 годзе Алена Маслюкова стала гераіняй[9] міжнароднага фотаконкурсу «Партрэты сілы»[10] Фонда Дамоў правоў чалавека, прысвечаны жанчынам-праваабаронцам.
УзнагародыРэдагаваць
У 2019 годзе Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў узнагародзіла [11] Алену Маслюкову ў прэміі Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці як “Грамадскую лідарку году”. Праваабаронца падзяліла першае месца з актывісткай Святланай Гатальскай з руху «Маршыруй, дзетка!»[12], які прасоўвае ў Беларусі прыняцце закону аб супрацьдзеянні хатняму гвалту.
Інфармацыя ў СМІРэдагаваць
- Kyky.org: Шукаем працу «Настаўніцы года», якую звольнілі за «дэструктыўныя думкі»[13];
- DW: Как лучшую учительницу Светлогорска уволили за политику [14];
- "Народная Воля": Алена Маслюкова: «У школу вяртацца не збіраюся…»[15];
- "Радыё Свабода": У Сьветлагорску за флэшмоб супраць кітайскага заводу аштрафавалі праваабаронцу і актывіста[16];
- "Зялёны партал": “Вучні разам з бацькамі хадзілі ў пракуратуру, каб вярнуць мне працу”[17];
- "Еўрарадыё": “Тры апазіцыянеры, два чыноўнікі”: Алена Маслюкова і светлагорскі “Бумажнік”[18];
- Алену Маслюкову абралі ў Рабочую групу Асамблеі НДА [19];
- "Зялёны партал": Светлагорская актывістка стала Чэмпіёнкай грамадзянскай супольнасці Беларусі[20];
- "Вясна": “Светлагорскі завод — гэта фіяска Прэзідэнта, фіяска ўрада і канцэрна”[21];
- "Вясна": Праваабаронца Алена Маслюкова – гераіня міжнароднай фотавыставы “Партрэты сілы”[22];
- humanrightshouse.org: Фатограф Дар’я Сапранецкая: «Мяне зачапіла гісторыя супрацьстаяння адной жанчыны і цэлага заводу»[23].
ВідэаРэдагаваць
ЗноскіРэдагаваць
- ^ Праваабарончы цэнтр "Вясна"
- ^ "Еўрарадыё": “Тры апазіцыянеры, два чыноўнікі”: Алена Маслюкова і светлагорскі “Бумажнік”
- ^ Kyky.org: Шукаем працу «Настаўніцы года», якую звольнілі за «дэструктыўныя думкі»
- ^ "Радыё Свабода": У Сьветлагорску за флэшмоб супраць кітайскага заводу аштрафавалі праваабаронцу і актывіста
- ^ "Радыё Свабода": «Арыштуй нас! Нам усё роўна, дзе паміраць». У Сьветлагорску прайшоў флэшмоб супраць кітайскага заводу
- ^ "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання"
- ^ “Вясноўцы” адзначылі Міжнародны дзень Мандэлы інфармацыйнай акцыяй
- ^ "Вясна": Алену Маслюкову выбралі ў Рабочую групу Асамблеі НДА
- ^ “Вясна”: Праваабаронца Алена Маслюкова – гераіня міжнароднай фотавыставы “Партрэты сілы”
- ^ Portraits of Strength: Women Defending Human Rights 2020
- ^ Светлагорская актывістка стала Чэмпіёнкай грамадзянскай супольнасці Беларусі
- ^ Маршыруй, дзетка!
- ^ Kyky.org: Шукаем працу «Настаўніцы года», якую звольнілі за «дэструктыўныя думкі»
- ^ DW: Как лучшую учительницу Светлогорска уволили за политику
- ^ Народная Воля": Алена Маслюкова: «У школу вяртацца не збіраюся…»
- ^ "Радыё Свабода": У Сьветлагорску за флэшмоб супраць кітайскага заводу аштрафавалі праваабаронцу і актывіста
- ^ "Зялёны партал": “Вучні разам з бацькамі хадзілі ў пракуратуру, каб вярнуць мне працу”
- ^ "Еўрарадыё": “Тры апазіцыянеры, два чыноўнікі”: Алена Маслюкова і светлагорскі “Бумажнік”
- ^ Алену Маслюкову абралі ў Рабочую групу Асамблеі НДА
- ^ "Зялёны партал": Светлагорская актывістка стала Чэмпіёнкай грамадзянскай супольнасці Беларусі
- ^ "Вясна": “Светлагорскі завод — гэта фіяска Прэзідэнта, фіяска ўрада і канцэрна”
- ^ "Вясна": Праваабаронца Алена Маслюкова – гераіня міжнароднай фотавыставы “Партрэты сілы”
- ^ humanrightshouse.org: Фатограф Дар’я Сапранецкая: «Мяне зачапіла гісторыя супрацьстаяння адной жанчыны і цэлага заводу»
- ^ Белсат "Аб'ектыў": Завод беленай цэлюлозы ў Светлагорску разарваў дамову з Кітаем
- ^ "Вясна": Суд над праваабаронцай Аленай Маслюковай у Светлагорску
- ^ "Еўрарадыё": Тры апазіцыянеры, два чыноўнікі. Светлагорск