Леанід Судаленка
Леані́д Леані́давіч Суда́ленка (нар. 23 верасьня 1966) — беларускі праваабаронца, палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі.
Леанід Судаленка | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 23 верасьня 1966 (56 гадоў) |
---|---|
Занятак | палітычны вязень, праваабаронец |
Месца працы | |
Узнагароды | Прэмія «Свабода-Роўнасьць-Братэрства»(fr) (2018) «Праваабаронца году» (2019) Прэмія «Чалавек чалавеку»(en) (2020) |
Палітычны перасьлед Рэдагаваць
Старшыня гомельскай філіі Вясны. У час пратэстаў у Беларусі й рэпрэсіяў з боку ўладаў арыштаваны 18 студзеня 2021 году ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 КК РБ (групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). У той жа дзень адбыўся ператрус у сядзібе Грамадзка-палітычнага цэнтру, дзе месьцілася філія.
20 студзеня 2021 году сумеснаю заяваю дзесяці арганізацыяў, сярод якіх Вясна, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтар, Беларуская асацыяцыя журналістаў, быў прызнаны палітычным вязьнем. 16 чэрвеня 2021 году шэфства над палітвязьнем узяў Канстантын фон Ноц, дэпутат Бундэстагу[1].
Закрыты судовы працэс распачаўся 3 верасьня 2021 году ў Гомлі. Дапамогу людзям — юрыдычную, фінансавую — улады трактавалі як «арганізацыю й фінансаваньне беспарадкаў»[2].
Узнагароды Рэдагаваць
За праваабарончую дзейнасьць атрымаў францускую Прэмію «Свабода-Роўнасьць-Братэрства» за 2018 год.
У 2019 годзе беларускаю праваабарончаю супольнасьцю быў узнагароджаны Нацыянальнаю прэміяю за дасягненьні ў галіне правоў чалавека як «Праваабаронца году».
Разам з арыштаванымі калегамі па «Вясьне» Марфаю Рабковаю, Тацьцянаю Ласіцаю, Андрэем Чапюком вясною 2021 году атрымаў прэмію «Чалавек чалавеку», узнагароду ў галіне правоў чалавека, за 2020 год[3][4].
Асабістае жыцьцё Рэдагаваць
Жанаты, у сям’і Судаленкаў чацьвёра сыноў.
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ Members of the German Bundestag and the European Parliament sponsor Eduard Kudyniuk, Leanid Sudalenka and Volha Klimkova(анг.). Libereco – Partnership for Human Rights (2021-06-15). Праверана 2021-09-23 г. Архіўная копія ад 2021-09-23 г.
- ^ Радыё Свабода
- ^ THE HOMO HOMINI AWARD FOR 2020 WILL BE PRESENTED TO MARFA RABKOVA, ANDREI CHAPIUK, LEANID SUDALENKA AND TATSIANA LASITSA(анг.). Чалавек у нядолі(en) (2021-04-27). Праверана 2021-07-28 г. Архіўная копія ад 2021-07-28 г.
- ^ Belarusian Human Rights Defenders Awarded With Homo Homini Prize(анг.) naviny.by. Хартыя’97 (2021-05-11). Праверана 2021-07-28 г. Архіўная копія ад 2021-05-14 г.