Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Воўпа)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Воўпа |
Каардынаты | 53°22′21.90″ пн. ш. 24°21′17.32″ у. д. / 53.37275° пн. ш. 24.3548111° у. д.Каардынаты: 53°22′21.90″ пн. ш. 24°21′17.32″ у. д. / 53.37275° пн. ш. 24.3548111° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларускі экзархат |
Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Воўпе. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне колішняга мястэчка, на могілках. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
Гісторыя
рэдагавацьДраўляную могілкавую царкву ў Воўпе збудавалі ў 1859 годзе. У 1945 годзе будынак царквы капітальна рэканструявалі.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта працяглы зруб пад 2-схільным дахам, да якога з франтальнага фасаду далучаецца 3-ярусная чацьверыковая званіца пад шатровым пакрыцьцём, завершаным купалам-баняй. Такі ж купал-баня ўзвышаецца ў цэнтры даху.
У інтэр’еры захоўваецца абраз 1768 году «Маці Божая зь дзіцем»[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.