Шуміліна
Шумі́ліна — мястэчка ў Беларусі, каля ракі Чарніцы. Адміністрацыйны цэнтар Шумілінскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7525 чалавек[1]. Знаходзіцца за 40 км ад Віцебску. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск — Полацак, аўтамабільныя дарогі на Віцебск, Полацак, Бешанковічы, Гарадок.
Шуміліна лац. Šumilina | |||||
Новы касьцёл | |||||
| |||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Шумілінскі | ||||
Насельніцтва: | 7525 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2130 | ||||
Паштовыя індэксы: | 211251, 211260 | ||||
СААТА: | 2258551000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°18′0″ пн. ш. 29°36′0″ у. д. / 55.3° пн. ш. 29.6° у. д.Каардынаты: 55°18′0″ пн. ш. 29°36′0″ у. д. / 55.3° пн. ш. 29.6° у. д. | ||||
± Шуміліна | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьТапонім «Шуміліна» мае патранамічнае паходжаньне — ад прозьвішча Шуміла. У ХVІ стагодзьдзі на месцы сучаснага паселішча знаходзіліся «Шумілавы мшары»[2].
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Шуміліна ўпамінаецца ў ХІХ ст. як вёска Ловаскай воласьці Полацкага павету Віцебскай губэрні. На 1866 год тут было 5 двароў і 13 будынкаў[3].
Па пракладаньні Рыска-Арлоўскай чыгункі ў 1866 годзе Шуміліна хутка стала мястэчкам, у якім зьявілася чыгуначная станцыя Сіроціна[4] (з 22 траўня 1962 году — Баболіна).
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шуміліна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Шуміліна вярнулі ў склад БССР, дзе яно стала цэнтрам Сіроцінскага раёну. У 1938 годзе Шуміліна атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 году да 23 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
У 1962—1966 гадох Шуміліна ўваходзіла ў склад Віцебскага раёну. 3 верасьня 2008 году біскуп віцебскі Ўладзіслаў Блін асьвяціў у мястэчку помнік Яну Паўлу ІІ пры санктуарыі маці Божай Фацімскай[5].
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 38 чал.[6]
- XX стагодзьдзе: 1906 год — 50 чал.
- XIX стагодзьдзе: 2006 год — 7,4 тыс. чал.; 2009 год — 7506 чал.[7] (перапіс); 2010 год — 7,5 тыс. чал.; 2016 год — 7437 чал.[8]; 2017 год — 7502 чал.[9]; 2018 год — 7525 чал.[1]
Рэлігія
рэдагавацьУ канцы ХХ — пачатку XXI стагодзьдзяў у Шуміліне збудавалі манумэнтальны мураваны касьцёл Маці Божай Фацімскай сучаснай авангарднай архітэктуры і царкву.
Адукацыя
рэдагавацьУ Шуміліне працуюць 2 сярэднія школы, юнацка-спартовая школа.
Культура
рэдагавацьДзейнічаюць палац культуры, 2 бібліятэкі.
Мас-мэдыя
рэдагавацьУ мястэчку выдаецца раённая газэта «Герой працы».
Забудова
рэдагавацьУ 1968 і 1977 гадох зьявіліся генэральныя пляны Шуміліна. У цэнтры мястэчка пераважае 2—3-павярховая забудова. Вытворчая зона разьмяшчаецца ў паўночным раёне.
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Шуміліна |
---|
|
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьПрацуе Шумілінскі гістарычна-краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў местачковай гасьцініцы[11].
Захавалася чыгуначная станцыя 1-й паловы ХХ ст. Некалі ў Шуміліне існавала царква, зьнішчаная па 1926 годзе.
Асобы
рэдагаваць- Уладзімер Мацьвяйчук (нар. 1950) — беларускі палітык і дзяржаўны дзяяч
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 413.
- ^ История, Шумилинский районный исполнительный комитет
- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892. S. 73.
- ^ Неверовіч А. Помнік Яну Паўлу ІІ у Шуміліне // Catholic.by, 4 верасьня 2008 г.
- ^ Шуміліна, Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Промышленность на Шумилинский районный исполнительный комитет
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Л. В. Календа. — Мн.: БелЭн, 2004. — 568 с.: іл. ISBN 985-11-0301-2
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьШуміліна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- мяст. Шуміліна на Radzima.org
- Шуміліна на Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
- Здымкі на Globus.tut.by
- Свята ў Шуміліне // Catholic.by, 13 траўня 2005