Ула

пасёлак у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Вула»)

У́ла, Ву́ла — вёска ў Беларусі, пры ўтоку ракі Улы ў Дзьвіну. Цэнтар сельсавету Бешанковіцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 679 чалавек. Знаходзіцца за 27 км на паўночны захад ад Бешанковічаў, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Лоўжа (лінія Віцебск — Полацак). Аўтамабільныя шляхі злучаюць паселішча зь Бешанковічамі, Лепелем, Ушачамі і шашай Віцебск — Полацак. Рачная прыстань.

Ула
лац. Uła
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Герб Улы
Першыя згадкі: XIV ст.
Магдэбурскае права: 31 сакавіка 1648
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Бешанковіцкі
Сельсавет: Ульскі
Вышыня: 134 м н. у. м.
Насельніцтва: 679 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2131
Паштовы індэкс: 211375
СААТА: 2205895048
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°13′30″ пн. ш. 29°14′25″ у. д. / 55.225° пн. ш. 29.24028° у. д. / 55.225; 29.24028Каардынаты: 55°13′30″ пн. ш. 29°14′25″ у. д. / 55.225° пн. ш. 29.24028° у. д. / 55.225; 29.24028
Ула на мапе Беларусі ±
Ула
Ула
Ула
Ула
Ула
Ула
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ула — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі клясыцызму касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XIX ст.

Тапонім У́ла[1] ўтварыўся ад назвы ракі. Тым часам гідронім, на думку беларускага географа Вадзіма Жучкевіча, мае славянскую аснову, сэнсавае значэньне якой — 'зьвязак, злучэньне' (тое ж, што і случ)[2]. Побач з афіцыйнай назвай таксама традыцыйна ўжываецца варыянт Ву́ла.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Паводле Энцыкляпэдыі Вялікага Княства Літоўскага сучасная Ула ўзьнікла ў Інфлянцкую вайну (1558—1582) як ўмацаваны пункт, і яе нельга блытаюць з аднайменным прыватным мястэчкам, што існавала за 35 км на поўдзень[3]. У гэты час Ула ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.

У 1563 год на загад караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста на мысе пры сутоках Дзьвіны і Улы пачалося ўзьвядзеньне замка, але работы, якімі кіраваў вэнэцыянскі інжынэр, спыніў напад аддзелу войскаў Маскоўскай дзяржавы; будаўнікі загінулі. Увосень 1568 году замак адбудавалі. Да сярэдзіны 1570-х гадоў пад сьценамі фартэцыі ўзьнікла места Ула[3]. 10 красавіка 1577 году Жыгімонт Аўгуст надаў Уле пэўныя мескія правы. 27 студзеня[3] 1577 году кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў месту герб: «у чырвоным полі замак зь вежай пасярэдзіне»[4] («замок и вежу одну»[3]). У 1580 год на загад Стэфана Баторыя вакол замка насыпалі магутны вал (6 м вышынёй). Па Інфлянцкай вайне места страціла сваё стратэгічнае значэньне і трапіла ў прыватныя рукі.

31 сакавіка 1648 году Ула атрымала Магдэбурскае права[3]. У 1669 годзе тут збудавалі драўляны касьцёл Сьвятога Духа. На 1764 год у месьце было 8 вуліцаў і 2 слабады, 187 двароў[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ула апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лепельскім павеце Полацкай (1793—1796), а з 1802 году — Віцебскай губэрняў. Статус паселішча панізілі да мястэчка, якое ў 1861 годзе стала цэнтрам воласьці.

На 1881 год у Вуле было каля 200 дамоў, існавалі валасная ўправа, 3 царквы, касьцёл, сынагога, школа, 4 габрэйскія школы, прыстань, 2 гарбарні, 48 крамаў, 6 заезных дамоў. Побач зь мястэчкам (за 1 км), у маёнтку Аўгустбэргу, працавалі бровар і вадзяны млын. Частка местачкоўцаў у якасьці лёцманаў нанімаліся на баркі і плыты, праводзілі іх Дзьвіною ў Рыгу.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Улу занялі войскі Нямецкай імпэрыі[5].

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ула абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[5]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Ула ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 году Улу вярнулі ў склад БССР, дзе яна стала цэнтрам раёну (з 1931 году ў Бешанковіцкім раёне). Зь ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

8 красавіка 2004 году афіцыйны статус Улы панізілі да пасёлку[1], а 24 сьнежня 2009 году паселішчу надалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XVIII стагодзьдзе: 1764 год — 0,9 тыс. чал.[3]
  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 1091 чал. (540 муж. і 551 жан.), зь іх шляхты 4 муж. і 3 жан., духоўнага стану каталіцкага 1 муж., духоўнага стану праваслаўнага 2 муж. і 2 жан., купцоў-юдэяў 12 муж. і 10 жан., мяшчанаў-юдэяў 226 муж. і 230 жан., сялянаў зямянскіх 287 муж. і 303 жан., аднадворцаў 2 муж. і 1 жан., адстаўных салдатаў 6 муж. і 2 жан.[6]; 1850 год — 1041 чал.; 1892 год — 1800 чал.[7]; 1900 год — каля 2,5 тыс. чал.[8]
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 1200 чал.; 2000 год — 2240 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 1,2 тыс. чал.[9]; 2004 год — 1,4 тыс. чал.; 2010 год — 1069 чал.

Адукацыя

рэдагаваць

У Вуле працуюць прафэсійна-тэхнічная вучэльня мэханізацыі сельскай гаспадаркі.

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва
Даватара вуліца ?
Ленінская вуліца Прабойная вуліца
Першамайская вуліца ?
? Рынак пляц

Эканоміка

рэдагаваць

Прадпрыемствы харчовай і мясцовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 383.
  3. ^ а б в г д е ё Макараў М. Ула // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 685.
  4. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 246.
  5. ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  6. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 416.
  7. ^ Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 789.
  8. ^ ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 574.
  9. ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. С. 210.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць