Крывінка

рака ў Беларусі

Кры́вінка, Кры́віна, Ні́жняя Кры́віна — рака ў Сеньненскім і Бешанковіцкім раёнах Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Дзьвіны. Даўжыня 34 км. Плошча вадазбору 637 км². Выдатак вады ў вусьці 3,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Рака
Крывінка
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Багданаўскае
Вусьце Дзьвіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 34 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,8 м³/с
Плошча басэйну 637 км²
Нахіл воднай паверхні 0,8 ‰

Асноўны прыток — рака Бярозка (праваруч).

Выцякае з возера Багданаўскае за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Запрудзьдзе Сеньненскага раёну, цячэ Чашніцкай раўнінай, вусьце за 0,3 км на ўсход ад вёскі Верхняе Крывіна Бешанковіцкага раёну. Даліна да вёскі Асавец (Бешанковіцкі раён) невыразная, ніжэй на плыні шырынёй 0,2—0,5 км. Абалона забалочаная, да вёскі Асавец шырынёй 2—3 км, ніжэй 50—100 м. Рэчышча ад вытоку на працягу 19,5 км каналізаванае, яго шырыня 4—8 м, у нізкай плыні 10—15 м[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 207

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 207