Ігнат Ходзька

польскамоўны пісьменьнік, паэт

Ігна́т Хо́дзька (па-польску: Ignacy Chodźko; 29 верасьня 1794, в. Заблошчына, цяпер Вялейскі раён — 1 жніўня 1861, маёнтак Дзявянты Віленскай губэрніі, цяпер частка в. Навасады, Вялейскі раён) — польскамоўны пісьменьнік і паэт.

Ігнат Ходзька
лац. Ihnat Chodźka
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 29 верасьня 1794
Заблошчына
Памёр 1 жніўня 1861 (66 гадоў)
Дзявенты, Сьвянцянскі павет, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя
Пахаваны Войстам
Жонка Людвіка зь Мацкевічаў
Дзеці Станіслава зь Ходзькаў
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Мова польская мова[1]
Подпіс

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Бацькі — Антоні Ходзька й Кацярына зь Відмантаў. зь 10-гадовага ўзросту навучаўся ў Барунскай базылянскай школе.

У 1810—1814 навучаўся ў Віленскім унівэрсытэце, які скончыў са ступеньню кандыдата філязофіі.

У 1814 г., пасьля сьмерці бацькі, апекаваўся дзядзькам — вядомым драматургам і масонам Янам Ходзькам. У Варшаве Ігнат Ходзька ўвайшоў у кола масоноў і літаратараў. Зьяўляўся чальцом таварыства шубраўцаў, у якім быў вядомы пад імём «Рыфмаплёт» («Рифмоплет»).

У 1826 г. паступіў на службу ў Радзівілаўскую канцэлярыю. Зьяўляўся чальцом масонскіх лож Вільні й Менску. Займаў розныя грамадзянскія пасады.

Зь 1855 году — член Віленскай археалягічнай камісіі.

У 1855 году пад час падарожжа па Віленскай губэрніі, вядомы краязнаўца Адам Кіркор разам зь Дамінікам Ходзькам й князем Тадэвушам Пузынай прыехаў у госьці да Ігната Ходзькі ў яго маёнтак Дзевятні. Затым яны разам паехалі ў Аўгустова, маёнтак Генрыха Свянтэцкага (зяць Ігната Ходзькі) якое месьцілася на беразе возера Нарач каля сучаснай вёскі Занарач.

Зь 1858 — член і віцэ-прэзыдэнт Камітэту па паляпшэньню быту сялянаў Віленскай губэрніі.

У 1859 годзе Ігнат Ходзька разам зь Адамам Кіркорам зьяўлялісь дзейнымі чальцамі Музэюму старажытнасьцей Віленскай археалягічнай камісіі.

У 1861 г. — абраны міравым пасрэднікам.

Памёр 1 жніўня 1861 году ў маёнтку Дзявянты. Пахаваны ў радавым склепе-пахавальні на могілках в. Войстам. Большую частку жыцьця правёў ў маёнтку Дзявятні (цяпер вёска Навасады Вілейскага раёну).

У шлюбе зь Людвікай, дачкой Міхала Мацкевіча, гаспадара суседняга маёнтка Рускае Сяло. Меў дачку Станіславу (~1826-1858), якая была ў шлюбе з Гэнрыкам Сьвянтэцкім (Henryk Świątecki; 1822—1869), маршалкам Сьвянцянскага павета, нарадзіла пяцёра дзяцей, у тым ліку Леона Сьвянтэцкага (пам. 1907). і дачку Марыю. Марыя Сьвянтэцкая ў Францыі выйшла замуж за Густава Чаховіча, які ў 1863 годзе быў паўстанцкім вайсковым начальнікам Сьвянцянскага павету. У іх нарадзілася дачка Сафія, што пабралася шлюбам з Марсэлем дэ Бравусэ. У іх было трое дзяцей, адна зь якіх — дачка Гелена — выйшла замуж за Казіміра Святлодыч-Кісяля й мела дзвух дзяцей — Ганну й Аляксандра. Сям’я Аляксандра Сьвятлодыч-Кісяля зараз жыве ў Францыі.

Літаратурная дзейнасьць

рэдагаваць

Ігнат Ходзька апублікаваў у «Wiadomosci brukowe» некалькі артыкулаў, якія й дагэтуль лічацца дасьціпнейшымі творамі тагачаснае польскае літаратуры. Тым часам у часопісе «Dziennik Wilenski» друкаваліся й яго вершы (некаторыя пераклаў на расейскую мову: «Паэзія славян» Гэрбеля). Спачатку Ігнат Ходзька — прыхільнік строгага клясіцызму ў літаратуры, пасьля, пад уплывам А. Адынца й Ю. Корсака, рамантык — пісаў аповесьці й паэтычныя аповеды.

Першая аповесьць Ігната Ходзькі пад назвай «Poddany» (Прыгонны) была надрукавана ў 1829 г. За ёй былі надрукаваны аповесьці «Samowar» (Самавар), «Ranek przed slubem» (Ранак перад вясельлем), «Brzegi Wilii» (Берагі Вяльлі).

Улюбёным жанрам была гавэнда (польск. gawęda) — імітуючая вуснае апавяданьне аб нядаўнім мінулым. Выпусьціў шэсьць сэрыяў гавэнд (польск. Obrazy litewskie («Литовские образы», 1842—1862)).

У 1847 гадох зьявілася вядомая аповесьць «Domek mojego dziadka» (Хатка майго дзядулі), у якой Ігнат Ходзька апісаў сваё дзяцінства.

Яго «Pamiętniki kwestarza» (Запісы квестара, 1851) паўплывалі на разьвіцьцё гістарычнага раману, у тым ліку й на творчасьць Генрыка Сянкевіча.

Вядомым (сярод чытачоў) зьяўляецца яго «Podania Litewskie» (Літоўскія паданьні, 1852 і 1854) і «Dwie konwersacye z przeszlosci» (Две размовы зь мінулага).

Пяру Іграта Ходзькі належаць аповесьці: «Jubilensz» (Юбілей), «Duch opiekunezy» (Апякунскі дух), «Autor swatem» (Аўтар сватаўства), «Panna respectowa» (Рэспэктная панна, 1851), «Dworki na Antokolu» (Дворыкі на Антокале, 1854), «Zegota z Milanowa Milanowski» (Жэгота зь Міланава Міланоўскій, 1854), «Pustelnik w Proniunach» (Пустэльнік у Пранюнах, 1858). Элэгія «Rocznica» (Годавіна) прысьвечана памерлай дачцэ.

Пераклады на беларускую мову

рэдагаваць
  • Успаміны квестара: (фрагменты з аповесці) // Край = Kraj: Дыялог на сумежжы культур. Магілёў, 2000.

Літаратура

рэдагаваць
  • Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белорусское Полесье. Т.3/ Репринтное воспроизведение издания 1882 года. — 2-е изд. — Мн., 1994. — С.127-128.
  • Рублевская Л. Один из рода Ходзько// Советская Белоруссия (Минск). — 2014. — №190 (24571). -Суббота, 4 октября 2014.
  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Х-XIX стст.: Энцыкл. даведнік: [Для ст. шк. узросту] / Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — 672 с.
  • Borowy W. Polski słownik biograficzny. T. 3: Brożek Jan — Chwalczewski Franciszek. — Kraków. −1937. — S. 382—384.
  • Kończyc T. Gabryela Puzynina i jej listy do Chodźki// Bluszcz.- 1909. №7. — S. 93.
  • Rogalski L. Historija literatury polskiej. 1840.
  • Kirkor Adam. Wycieczka archeologiczna po guberni wileńskiéj przez Jana ze Śliwina//Biblioteka Warszawska.- t. 4.-1855. — s. 237—257.
  • Памятная книга Виленской губернии на 1859 год. — Вильна: Типография Осипа Завадзкого, 1859. — С.52.
  • Полаўцаў
    • Rogalski L. Historija literatury polskiej. 1840;
    • «Encyklopedya powszechna» Orgelbranda, t. III.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі