Жодзін
Жо́дзін, Жодынь (афіцыйная назва — Жо́дзіна) — места ў Беларусі, на рацэ Плісе. Уваходзіць у склад Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 64 559 чалавек[2]. Знаходзіцца за 50 км на ўсход ад Менску, на аўтамабільнай дарозе Менск — Ворша; чыгуначная станцыя на лініі Менск — Ворша.
Жодзін лац. Žodzin | |||||
Царква і касьцёл | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1643 | ||||
Горад з: | 1963 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Старшыня гарвыканкаму: | Зьміцер Заблоцкі[d][1] | ||||
Плошча: | 23,21 км² | ||||
Вышыня: | 250 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 64 559 чал.[2] | ||||
шчыльнасьць: | 2781,52 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 17 75 | ||||
Паштовы індэкс: | 222160–222169 | ||||
СААТА: | 6413000000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°6′0″ пн. ш. 28°21′0″ у. д. / 54.1° пн. ш. 28.35° у. д.Каардынаты: 54°6′0″ пн. ш. 28°21′0″ у. д. / 54.1° пн. ш. 28.35° у. д. | ||||
± Жодзін | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Старонка ў сеціве |
Жодзін — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.
Назва
рэдагавацьНа думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Жодзін мае балцкае паходжаньне ад асновы zodis — 'слова'[3]. У гістарычных крыніцах таксама сустракаюцца назвы Жодынь, Жодзіна Слабада, Багуслаў Поле[4].
Традыцыйная гістарычная назва паселішча — Жодзін[5][6]. Цяперашняя афіцыйная форма Жодзіна (рас. Жодино) пачала шырока ўжывацца ў выніку перайначваньня тапоніму на расейскі манер[7].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ 1643 годзе князь Багуслаў Радзівіл заснаваў мястэчка, якое першапачаткова мела назву Багуслаў Поле[8]. У гэты час тут было 400 пляцаў. На 1675 год у Багуславе існавалі вуліцы Менская, Жодзінская, Барысаўская, Смалявіцкая і Мезавая[9]. Пад 1688 годам упамінаецца вёска Жодзіна Слабада на рацэ Паджодзінцы, у Менскім ваяводзтве, якая знаходзілася ў валоданьні Радзівілаў.
На 1781 год у Жодзіне быў 41 двор і тры вуліцы (Барысаўская, Менская і Жодзінская).
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Жодзін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні. Статус паселішча панізілі да вёскі.
У 1871 годзе з завяршэньнем будаваньня Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі ў Жодзіне пачала працаваць чыгуначная станцыя. На 1895 год у вёсцы было 32 двары[10], на 1897 год — 97 гаспадарак, дзеяла царква, працавалі расейская народная вучэльня, вадзяны млын, кузьня, карчма і крама.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Жодзін занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Жодзін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Менскі павет («падраён») Менскага раёну[11]. У жніўні 1919 — ліпені 1920 году Жодзін займалі польскія войскі. У 1924 годзе ён стаў цэнтрам сельсавету Смалявіцкага раёну. На 1926 год у вёсцы было 193 двары, дзеяла царква, працавалі 2 пачатковыя школы, клюб-чытальня, 2 кузьні, 2 сталярні, млын, 2 крамы. У 1931 годзе пачала працаваць 7-гадовая школа.
У Другую сусьветную вайну з 29 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 году Жодзін знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. 21 студзеня 1958 году адбылося аб’яднаньне селішчаў Смалявіцкай ДРЭС, завода дарожных і мэліярацыйных машынаў і суседніх вёсак Зарэчча і Крушынкі ў гарадзкі пасёлак Жодзін. У 1958 годзе ў мястэчку заснавалі Беларускі аўтамабільны завод (БелАЗ).
7 сакавіка 1963 году Жодзін атрымаў статус места (гораду абласнога падпарадкаваньня). 22 верасьня 1998 году афіцыйна зацьвердзілі мескі герб «у чырвоным полі „вараскай“ тарчы срэбная жаночая постаць трымае шчыт з гербам „Трубы“».
16 жніўня 2020 году ў Жодзіне прайшоў Марш за свабоду
-
Чыгуначная станцыя
-
Царква, каля 1900 г.
-
Каля царквы, сакавік 1917 г.
-
Царква, 1942 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XVIII стагодзьдзе: 1781 год — 230 чал.; 1796 год — 374 чал.[8]
- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 697 чал.
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 818 чалавек[12]; 1926 год — 994 чал.; 1970 год — 22,1 тыс. чал.; 1991 год — 56 тыс. чал.; 1994 год — 60 тыс. чал.[13]; 1997 год — 59,9 тыс. чал.[14]
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 61,2 тыс. чал.; 2006 год — 61,2 тыс. чал.; 2009 год — 61 724 чал.[15] (перапіс); 2016 год — 63 888 чал.[16]; 2017 год — 64 303 чал.[17]; 2018 год — 64 559 чал.[2]
Нацыянальны склад
рэдагавацьНацыянальны склад паводле перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году[18] | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Разам | Беларусы | Расейцы | Украінцы | Палякі | Азэрбайджанцы | |||||
61 724 | 54 149 | 87,73 % | 4968 | 8,05 % | 741 | 1,2 % | 217 | 0,35 % | 85 | 0,14 % |
Цыганы | Татары | Армяне | Летувісы | Габрэі | ||||||
55 | 0,09 % | 47 | 0,08 % | 46 | 0,07 % | 26 | 0,04 % | 16 | 0,03 % |
Рэлігія
рэдагавацьУ 1990-я гады ў Жодзіне збудавалі цэрквы Багародзіцы Збавіцельніцы, Сьвятога Міхала Арханёла і Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, а таксама касьцёл Маці Божай Фацімскай. 13 траўня 2017 году арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у час Сьвятой Імшы абвясьціў пра ўстанаўленьне касьцёла Маці Божай Фацімскай у Жодзіне дыяцэзіяльным санктуарыюмам.
Адукацыя
рэдагавацьУ месьце працуюць політэхнічны тэхнікум, прафэсійны ліцэй, 2 гімназіі, 9 школаў, 20 дашкольных установаў.
Мэдыцына
рэдагавацьМэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская паліклініка.
Культура
рэдагавацьДзеюць 7 бібліятэк, 2 палацы культуры, 2 кінатэатры.
Мас-мэдыя
рэдагавацьВыдаецца мясцовая газэта «Жодзінскія навіны(en)».
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва |
Калініна вуліца | Рынкавая вуліца[19] |
Маскоўская вуліца | Падасоўская вуліца[20] |
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы электраэнэргетыкі, машынабудаваньня і мэталаапрацоўкі, харчовы, лёгкай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
- Беларускі аўтамабільны завод. Выпускае магутныя кар’ерныя самазвалы БелАЗы магутнасьцю 30 да 320 тон, вядомыя па ўсім сьвеце. На заводзе працуюць прыкладна 11 тысячаў жыхароў гораду — прыблізна кожны шосты.
- Трыкатажная фабрыка «Сьвітанак»
- Кавальскі завод цяжкіх штамповак
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьДзее Жодзінскі дом-музэй А. Купрыянавай, у якім экспануюцца асабістыя рэчы сям’і Купрыянавых, прадметы побыту даваеннага і ваеннага часу. Спыніцца можна ў гатэлях «Дружба» і «Раніца».
Помнікі: маці-патрыётцы, Купрыянавым
Славутасьці
рэдагаваць- Капліца (1864)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Царква Сьвятога Міхала Арханёла (1864)
Галерэя
рэдагаваць-
Капліца
-
Касьцёл
-
Жодзін Паўднёвы
-
Жодзінская ЦЭЦ
Асобы
рэдагаваць- Алесь Аркуш (нар. 1960) — беларускі паэт, эсэіст, выдавец
- Мікалай Астапковіч (нар. 1954) — вясьляр на байдарках і каноэ
- Ігар Ляшчэня (нар. 1967) — беларускі дыплямат
- Марына Новік (нар. 1984) — лёгкаатлетка
- Уладзімер Сіўчыкаў (нар. 1958) — пісьменьнік, мастак, выдавец
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б https://zhodinonews.by/2019/01/16/novyj-predsedatel-zhodinskogo-gorispolkoma-dmitrij-zablockij-pristupil-k-rabote/ — Жодзінскія навіны.
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 124.
- ^ Сіўчыкаў У. «Трэба ўмець быць удзячнымі» // Кніганоша. № 12, сьнежань 2011 г.
- ^ Вячорка В. (19.03.2016) "Бабёнка – это я понимаю!". Як русіфікавалі тапонімы.. Радыё Свабода. Праверана 23 чэрвеня 2017 г.
- ^ Списки населённых мест Минской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г. - 1857. - 803 л. - (Фонд Центрального статистического комитета МВД. Опись № 4). (pdf) С. 121.
- ^ Вячорка В.. Не страляйце пад Лёзна! Скланяйма беларускія геаграфічныя назвы, Радыё Свабода, 31 ліпеня 2015 г.
- ^ а б Насевіч В. Смалявіччына ў перыяд феадалізму // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смалявіцкага р-на і г. Жодзіна. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — С. 27—48; 58—59.
- ^ Харэўскі С. Інвэнтары як крыніца ўрбананімічных дасьледаваньняў, Форум за незалежнасьць
- ^ Jelski A. Żodzin // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 813.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 62.
- ^ Каралёў А. Жодзіна // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 370.
- ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 437.
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Перепись населения 2009. Национальный состав Республики Беларусь. Том 3. — Мн., 2011 — С. 106—127.
- ^ Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Минщина. — Минск, 2008.
- ^ Жураўскі В. Уласны погляд на гісторыю Жодзіна, Жодзінскія Навіны, 29 чэрвеня 2017 г.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смалявіцкага р-на і г. Жодзіна. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 766 с. ISBN 985-6302-26-9.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895.