Марш за свабоду (Жодзін, 2020)
Марш за свабо́ду — адна з найбуйнейшых акцыяў пратэсту ў Жодзіне, якая адбылася 16 жніўня 2020 году.
Марш за свабоду | |||
Пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі (2020) | |||
Дата | 16 жніўня 14:00 — вечар | ||
---|---|---|---|
Месца | Праспэкт Міру й шмат іншых; Жодзін; Беларусь | ||
Прычыны | Фальсыфікацыя вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня | ||
Мэты | вызваленьне палітвязьняў, правядзеньне чэсных прэзыдэнцкіх выбараў | ||
Спосабы | масавае шэсьце, мітынг | ||
Удзельнікі канфлікту | |||
Сілы бакоў | |||
|
Хада акцыі
рэдагавацьА 14-й гадзіне каля крамы «GREEN» сабраліся жодзінцы ў белай вопратцы з мноствам плякатаў, бел-чырвона-белымі сьцягамі, чырвонымі і белымі балёнікамі й транспарантамі.
Марш пачаўся на вуліцы 50 гадоў Кастрычніка, прадоўжыўся па праспэкце Міру, дзе ў Беларускага аўтазавода гучна скандавалі: «Дзякуй, БелАЗ!» (па-расейску: Спасибо БелАЗ!) — менавіта гэтае прадпрыемства першым аб’явіла забастоўку. На вуліцы 40 гадоў Кастрычніка, каля жодзінскага гарвыканкаму пратэстоўцы скандавалі: «Годзе хлусіць!» (па-расейску: Хватит врать!). Людзі прайшлі вуліцаю Дзеравянкі — каля станцыі хуткае дапамогі прагучала «Дзякуй!» (па-расейску: Спасибо!) для мэдыкаў, многія зь якіх ішлі ў калёне. Павярнуўшы на праспэкт Міру, калёна заняла яго амаль цалкам. Па вуліцах Сухаградзкай ды Ракасоўскага жодзінцы выйшлі на магістраль, дзе ўсталі паабапал яе, мноства самаходаў сыґналілі на знак салідарнасьці.
Калёна пратэстоўцаў скандавала «Чэсныя выбары!» (па-расейску: Честные выборы!), «Сыходзь!» (па-расейску: Уходи!), «Верым! Можам! Пераможам!». Маршнікі несьлі самаробныя плякаты: «Вайскоўцы, нас трэба абараняць, а ня біць!» (па-расейску: Военные, нас надо защищать, а не бить!), «Дзяцей Беларусі калечаць» (па-расейску: Детей Беларуси калечат).
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Марш Свабоды сабраў у Жодзіне тысячы людзей. Фота(недаступная спасылка)