Алесь Аркуш
Алесь Аркуш (нарадзіўся 28 траўня 1960) — беларускі паэт, эсэіст, выдавец, які друкуе ў Беларусі і Польшчы; сябра беларускага ПЭН-Цэнтру.
Алесь Аркуш | |
Алесь Аркуш у Варшаве на прэзэнтацыі раману «Палімпсэст». | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 28 траўня 1960 (63 гады) Жодзін, Менская вобласьць, БССР |
Сужэнец | Тацяна Козік[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, эсэіст, выдавец |
Мова | беларуская мова[1] |
Подпіс | ![]() |
Творы на сайце Knihi.com | |
http://alesarkush.livejournal.com |
Жыцьцяпіс Рэдагаваць
Нарадзіўся ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыве ў Полацку. Уваходзіў у літаратурную суполку «Тутэйшыя». У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў. Выдаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху «Калосьсе». Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес». Аўтар каля дзесяці зборнікаў паэзіі і трох зборнікаў эсэістыкі: «Выпрабаваньне развоем» (2000), «Аскепкі вялікага малюнку» (2007), «Брызгалаўка» (разам з Барысам Козікам, 2009), раманаў «Палімпсэст» (2012), « Мясцовы час» (2014), «Захоп Беларусі марсіянамі» (2016) і «Сядзіба»[2] (2017). Аўтар тэксту гімна гораду Полацка і песень шэрагу рок-гуртоў: «Мясцовы час», «RIMA». Сталы аўтар тыднёвіка «Наша Ніва» і часопісаў «Arche», «Дзеяслоў».
Алесь Аркуш сябра беларускага ПЭН-цэнтру[3]. Друкаваў свае творы ў польскіх часопісах: «Kartki» (Беласток), «Czas Kultury» (Познань) і «Borussia» (Ольштын)[4].
Крыніцы Рэдагаваць
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
- Творы на «Беларускай Палічцы»
- Старонка на Камунікаце // Kamunikat.org
- Пэрсанальная старонка на «Родных вобразах» // rv-blr.com
- Алесь Аркуш: Гэты раман – водгук на апошнія падзеі ў краіне і свеце// БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ
- “Песні ля Замкавай гары” ад Алеся Аркуша// БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ