І́гар Алякса́ндравіч Ляшчэ́ня (нар. 21 сьнежня 1967 году ў Жодзіне) — беларускі дыплямат.

Ігар Ляшчэня
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Славацкай рэспубліцы
13 чэрвеня 2016 — 21 жніўня 2020
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў
Папярэднік Уладзімер Серпікаў
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль
16 траўня 2006 — 28 верасьня 2012
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі
Папярэднік Генадзь Лавіцкі
Наступнік Уладзімер Скварцоў
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эгіпет
3 чэрвеня 1998 — 21 студзеня 2002
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Наступнік Сяргей Міхневіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся21 сьнежня 1967 (57 гадоў)
Жодзін, Менскай вобласьці Беларусі
Адукацыя

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных стасункаў МЗС СССР (1991).

У 1991 року прыняты на працу ў Міністэрства замежных справаў СССР і накіраваны ў амбасаду СССР у Эгіпце. У 1991—1994 роках — дзяжурны рэфэрэнт, пасьля аташэ Амбасады Расейскай Фэдэрацыі ў Эгіпце.

З 1994 — на службе ў Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусі. Другі сакратар, начальнік аддзелу дзяржаваў Азіі і Афрыкі, начальнік чацьвертай палітычнай управы МЗС Беларусі.

З 1997 году працаваў дарадцам у амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эгіпет, 3 чэрвеня 1998 году быў прызначаны там амбасадарам[1]. Адстаўлены 21 студзеня 2002 году[2].

У 2002—2006 працаваў памочнікам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па зьнешнепалітычных і зьнешнеэканамічных пытаньнях.

16 траўня 2006 году прызначаны амбасадарам у Дзяржаве Ізраіль [3]. Адстаўлены 28 верасьня 2012[4].

З 2012 па 2016 рокі працаваў начальнікам управы дзяржаваў Азіі і Афрыкі, начальнікам управы дзяржаваў Афрыкі і Блізкага Ўсходу МЗС Беларусі.

13 чэрвеня 2016 року прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Славаччыне[5]. Падчас пратэстаў у Беларусі 16 жніўня 2020 году заявіў аб падтрымцы пратэстуючых і асудзіў прымяненьне гвалту з боку праваахоўных органаў[6]. 18 жніўня ён падаў у адстаўку з пасады, якая была прынятая 24 жніўня[7].

Валодае ангельскай і арабскай мовамі.

Прыватнае жыцьцё

рэдагаваць

Жанаты, мае сына і двух дачок.

  1. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 3 июня 1998 г. №290 «О назначении И. А. Лещени Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Арабской Республике Египет и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса»(недаступная спасылка)  (рас.)
  2. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 21 января 2002 г. №45 «Об освобождении И. А. Лещени от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Арабской Республике Египет»(недаступная спасылка)  (рас.)
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 16 мая 2006 г. №323 «О назначении И. А. Лещени Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Государстве Израиль»  (рас.)
  4. ^ Указ президента Республики Беларусь сентября 2012 г. № 441 Об освобождении от должности И. А. Лещени (рас.) Праверана 15 верасьня 2016 г.
  5. ^ Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Афіцыйны партал прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (13 чэрвеня 2016). Праверана 15 верасьня 2016 г.
  6. ^ Першы з беларускіх дыпламатаў падтрымаў пратэсты. Белсат (2020-08-16). Праверана 2020-08-16 г.
  7. ^ Ігар Ляшчэня вызвалены ад пасады амбасадара Беларусі ў Славаччыне

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць