М (кірыліца)

літара кірыліцы
М
М
Кірыліца
А Б В Г Ґ Д Ђ
Ѓ Е Ё Є Ж Ѕ З
И І Ї Й Ј К Л
Љ М Н Њ О П Р
С Т Ћ Ќ У Ў Ф
Х Ц Ч Џ Ш Щ Ъ
Ы Ь Э Ю Я Ә Ӏ
Архаічныя літары кірыліцы
Ҁ Ѻ
Ѹ Ѡ Ѽ Ѿ
Ѣ Ѥ Ѧ
Ѫ Ѩ Ѭ Ѯ
Ѱ Ѳ Ѵ Ѷ
П̓ П̀ П́ П̧ П̑ Ԗ
Шматграфы
Дз Дж

М, м — чатырнаццатая літара беларускага кірылічнага альфабэту. Паходзіць з кірылічнай М («мысьлеце»), што ўзьнікла на аснове грэцкай устаўнай М («мі»). Абазначала зычныя гукі «м», «м’» («масло», «мір»). Мела таксама лічбавае значэньне «сорак». У рукапісах XIV—XVII стагодзьдзяў у старабеларускім пісьме выкарыстоўваліся розныя выгляды (устаў, паўустаў, скорапіс) літары, якія дапамагаюць вызначыць час і месца напісаньня пэўнага помніка. У XVI ст. літара, апроч рукапіснага, набыла друкаваны выгляд. Пачынаючы з Францішка Скарыны, стала адрозьнівацца літара як малая й вялікая, хоць ужываньне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ пасьлядоўным. У сучаснай беларускай мове абазначае санорныя змычна-праходныя вусныя зычныя гукі «м», «м’» («мара», «мядунка—м’адунка»). Літара бывае вялікай й малай, мае рукапісны й друкаваны выгляд. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах («МАЗ»), як умоўнае скарачэньне словаў «мэтр» (30 м), «мора» (Балтыйскае м.).

Лічбавае значэньнеРэдагаваць

Пры клясіфікацыйным падзеле мае значэньне «трынаццаты» (група «М»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэньне для разьмежаваньня прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 9 м).

У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах М мае значэньне лічбы — 40.