Азэрбайджанская мова
Азэрбайджа́нская мова (саманазва: Azərbaycanca, Azərbaycan dili і г.д., вымаўл. [ɑzærbɑjdʒɑn dili]) — адна зь цюрскіх моваў; належыць да агускай групы ў складзе цюрскіх моваў. Распаўсюджаная ў асноўным у Азэрбайджане (дзяржаўная мова краіны), часткова ў Грузіі, Іране, Іраку, Турэччыне. Агульная колькасьць носьбітаў — каля 23 млн чал.[3] Вылучаюцца чатыры групы дыялектаў: усходняя (кубінскі, шэмахінска-бакінскі і іншыя), заходняя (казаскі — па назьве гораду Казах на захадзе Азэрбайджану, карабаскі, гянджынскі і іншыя), паўночная (закатала-каскі, шэкінскі і іншыя) і паўднёвая (ерэванскі, нахічэванскі, ардубадзкі і інш.).
Азэрбайджанская мова | |
Azərbaycan dili, Azərbaycanca, Azəri dili, Azəricə, آذربایجان دیلی ,آذربایجانجا ,آذری دیلی ,آذریجه, Азәрбајҹан дили | |
Ужываецца ў | Азэрбайджане, Іране, Турэччыне, Грузіі, Расеі, Аўганістане, Іраку, Туркмэністане, Сырыі[1] |
---|---|
Рэгіён | Закаўказьзе, Іранскі Азэрбайджан, Блізкі Ўсход |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | Алтайская сям’я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Азэрбайджане, Дагестане (Расея) |
Рэгулюецца | Нацыянальнай акадэміяй навук Азэрбайджану |
Пісьмо | лацінскае пісьмо, пэрсыдзкае пісьмо[d], кірыліца і арабскі альфабэт |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | az |
ISO 639-2(Б) | aze |
ISO 639-2(Т) | aze |
ISO 639-3 | aze |
SIL | — |
У фанэтыцы для азэрбайджанскай мовы, у адрозьненьне ад роднасных цюрскіх моваў, характэрная прыдыхальнае вымаўленьне выбухных глухіх зычных на пачатку і канцы слова, паляталізаванае вымаўленьне вэлярных і іх пераход у афрыкаты перад галоснымі пярэдняга шэрагу. Сярод асаблівасьцяў граматыкі — наяўнасьць у афіксаў прэдыкатыўнай формы імя 1-й і 2-й асобы адзіночнага ліку толькі варыянтаў з шырокімі галоснымі, а таксама ўзьнікненьне проціпастаўленьня сучаснасьці і цяперашне-будучага часу.
Гісторыя
рэдагавацьАзэрбайджанская мова паходзіць ад мовы агускіх плямёнаў Сярэдняй Азіі 8—10 стагодзьдзяў. Эпас на азэрбайджанскай мове (Кітабі Дэдэ Коркуд) зараджаецца да 11 ст.
Літаратурная традыцыя
рэдагавацьЛітаратура на азэрбайджанскай мове існуе з 13 ст. на аснове табрыскага і шырванскага дыялектаў, з пачатку 19 ст. (пасьля далучэньня Паўночнага Азэрбайджану да Расеі) – на аснове шэмахінска-бакінскага дыялекту. У пэрыядызацыі літаратурнай мовы пераломнай датай лічыцца выхад у 1875 годзе газэты «Экінчы». Літаратурная мова з 13 ст. да 1875 году апісваецца як мова данацыянальнага пэрыяду (на ёй напісаныя творы клясыкаў азэрбайджанскай літаратуры — Насімі, Фізулі, Хатаі і інш.), а літаратурная мова з 1875 году — як мова нацыянальнага пэрыяду; яна склалася ў творах М.Ф. Ахундава, Г. Зардабі, Дж. Мамэдкулізадэ. Да канчатковага далучэньня ўсходняй часткі Каўказу да Расейскай імпэрыі азэрбайджанская мова (называная расейцамі «татарскай», напрыклад у М. Ю. Лермантава і А. А. Марлінскага) была мовай міжнацыянальных зносінаў і пасьля захоўвала гэтую функцыю ў Паўднёвым Дагестане.
Пачынаючы зь сярэдзіны 19 ст. азэрбайджанская мова ўваходзіла ў навучальную праграму павятовых школаў у Баку, Тыфлісе, Гянджы, Шэкі і іншых гарадох. Да 1929 году пісьмовасьць на азэрбайджанскай мове існавала на арабскай, у 1929—1940 гадах на лацінскай аснове, з 1940 году — на аснове кірылічнай графікі. Азэрбайджанцы Ірану дагэтуль захоўваюць пісьмовасьць на пэрсыдзкай аснове, якая ў сваю чаргу паходзіць ад арабскай.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Паводле Ethnologue.
- ^ Nationalencyklopedin (шв.) — 1999.
- ^ Nationalencyklopedin. Världens 100 största språk 2007. — Nationalencyklopedin.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць Вікіпэдыя мае вэрсію азэрбайджанскай мовай |
Азэрбайджанская мова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў