Н
Н, н (эн; курсіў: Н н) — літара славянскіх кірылічных альфабэтаў (14-я ў баўгарскім, 15-я ў беларускім і расейскім, 16-я ў сэрбскім, 17-я ў македонскім і 18-я ва ўкраінскім); выкарыстоўваецца таксама ў пісьмовасьці некаторых неславянскіх народаў. У стара- і царкоўнаславянскім альфабэтах называецца «нашь» (ст.-сл.) або «нашъ» (ц.-сл.). У кірыліцы ёсьць 15-ай паводле ліку. У глаголіцы — 16-ай паводле ліку.
Літара кірыліцы Н | |
Нн | |
Выява | |
![]() | |
◄ К Л Љ М 'Н' Њ О П Р ► | |
У лацінцы | N · n |
---|---|
Зьвесткі | |
Тып | асноўная кірыліца, альфабэтны; |
Гук | [n] |
Кадаваньне | |
Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter en cyrillic small letter en |
Юнікод | Н: U+041D н: U+043D |
HTML | Н: Н, Н
|
UTF-16 | Н: 0x41D н: 0x43D |
URL-код | Н: %D0%9D н: %D0%BD |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Можа быць малой й вялікай. Мае рукапісны й друкаваны выгляд.
Гісторыя рэдагаваць
Н паходзіць з кірылічнай , што ўзьнікла на аснове грэцкай літары Ν, ν (Ню). У Глаголіцы мае выгляд .
У рукапісах XIV—XVII стагодзьдзяў у зьвязку з рознымі пісьмовымі школамі і выкарыстаньнем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх выглядах, якія дапамагаюць вызначаць час і месца напісаньня. У XVII стагодзьдзі літара Н канчаткова выціснула літару Ν. Літара Ν выкарыстоўваецца цяпер толькі ў царкоўнаславянскай мове.
Лічбавае значэньне рэдагаваць
У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Н мае значэньне лічбы — 50. У Глаголіцы мае значэньне 70.