Л

кірылічная літара

Л, л ці Ʌ, ʌ (эл; курсіў: Л л, Ʌ ʌ ) — трынаццатая літара беларускага кірылічнага альфабэту. Паходзіць з кірылічнай «л» («люді») што ўзьнікла на аснове грэцкай устаўной Λ, λ («ля́мбда»). У старабеларускім пісьме выкарыстоўваліся розныя выгляды (устаў, паўустаў, скорапіс) літары, якія дапамагаюць вызначаць час і месца напісаньня помнікаў. Абазначала гукі «л», «л’» («лавра», «лилия», «львица»). Мела лікавае значэньне «трыццаць». У XVI стагодзьдзі, апроч рукапіснага, літара набыла друкаваны выгляд.

Літара кірыліцы Л
Л Ʌ
Выява

Першы варыянт напісаньня літары «Л» (Л л)
Другі варыянт напісаньня літары «Л» (Ʌ ʌ)
Ї  Й  Ј  К  Л  Љ  М  Н  Њ
У лацінцыŁ · ł
Зьвесткі
Гук[l]
Назва ў Юнікодзеcyrillic capital letter el
cyrillic small letter el
ЮнікодЛ: U+041B
л: U+043B
HTMLЛ‎: &#1051, &#x41b
л‎: &#1083, &#x43b
UTF-16Л‎: 0x41B
л‎: 0x43B
URL-кодЛ: %D0%9B
л: %D0%BB
Каб пабачыць усе сымбалі, глядзіце:
уселацінкакірыліцагрэцкіядыякрытыкі

У сучаснай беларускай мове абазначае змычна-праходныя ротавыя пярэднеязычныя зычныя гукі «л», «л’» («волат», «ільгота» — «йіл’гота», «хваля» — «хвал’я»). Літара бывае вялікая й малая, мае рукапісны й друкаваны выгляд.

Лічбавае значэньне Рэдагаваць

Пры клясіфікацыйным падзеле мае значэньне «дванаццаты» (група «л»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэньне для разьмежаваньня прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 8 Л).

У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Л мае значэньне лічбы — 30.