Адпункто́ўка (.........) — прастора паміж пазыцыямі табулятараў, запоўненае паўтаральнымі сымбалямі (як правіла, кропкамі). Адпунктоўка часта выкарыстоўваецца ў зьместах кніг паміж назвамі разьдзелаў і нумарамі старонак.[1]

Адпунктоўка
........
Выява
  . , .... : ; ·  
Зьвесткі
Тып друкарскі знак;
Сымбаль немагчыма вывесьці ў сумяшчальных са стандартам кампутарных шрыфтах, бо яго няма ў Юнікодзе. У асобных выпадках замест яго могуць быць скарыстаны падобныя па напісаньні графэмы.
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Адпунктоўка палягчае прагляд зьместу ад аднаго элемэнта да іншага (напрыклад, ад назвы разьдзела ці параграфа да нумара старонкі, зь якой ён пачынаецца) й выкарыстоўваецца для таго, каб погляд чытача фіксаваўся на патрэбным радку тэксту.

Прыклад адпунктоўкі

рэдагаваць
ПРАДМОВА...................7
РАЗЬДЗЕЛ I................14
 Падразьдзел..............20
РАЗЬДЗЕЛ II...............46

Правілы набору адпунтоўкі

рэдагаваць

Па тэхнічных правілах набору тэксту адбіўка паміж пунктамі павінна быць роўная паўкеґельнай ці кеґельнай, а самі пункты выраўнаваны па вэртыкалі. Заканчваць адпунктоўку трэба на той жа вэртыкалі, на якой завяршаюцца поўныя радкі загалоўкаў.

Аўтаматычная адпунктоўка

рэдагаваць

Большасьць праграм для апрацоўкі тэкстаў ўключаюць функцыю аўтаматычнага стварэньня адпунктовак.[2]

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^  Felici, Jim «The Complete Manual of Typography: A Guide to Setting Perfect Type». — 2011. — P. 225ff. — ISBN 978-0-321-77326-5
  2. ^ Thesis and Dissertation Manual. Гарвардзкі ўнівэрсытэт: The Graduate School (кастрычнік 2008).