Маркер сьпісу

друкарскі сымбаль

Ма́ркер сьпі́су, таксама бу́льліт, бу́льлет, бу́літ (• ‣ ⁃) (ад анг. bullet) — у тыпаграфіцы — друкарскі сымбаль або гліф, які выкарыстоўваецца для ўвядзеньня элемэнтаў у сьпіс. Напрыклад:

  • Пункт 1;
  • Пункт 2;
  • Пункт 3.
Маркеры сьпісу
•‣⁃
Выява
  ⹀⸗ . , .... : ;  
Іншыя назвы Бульліт
Бульлет
Буліт
Зьвесткі
Тып друкарскі знак;
Назва ў Юнікодзе
•: bullet
‣: triangular bullet
⁃: hyphen bullet
Юнікод •: U+2022
‣: U+2023
⁃: U+2043
HTML •‎: &#8226, &#x2022
‣‎: &#8227, &#x2023
⁃‎: &#8259, &#x2043
UTF-16 •‎: 0x2022
‣‎: 0x2023
⁃‎: 0x2043
URL-код •: %E2%80%A2
‣: %E2%80%A3
⁃: %E2%81%83
Гісторыя
Варыяцыі ◦ ∙
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Выкарыстаньне

рэдагаваць

Звычайна буліты выкарыстоўваюцца ў даведачных і тэхнічных матэрыялах, каб пазначыць пасьлядоўнасьць злучаных элемэнтаў. Гэтымі элемэнтамі могуць быць кароткія ўрыўкі тэксту або паўнавартасныя абзацы; ува ўсялікім выпадку прынята завяршаць усе элемэнты, акрамя апошняга, кропкай з коскай, і толькі апошні — кропкай. Часам кропкай завяршаюць усе элемэнты сьпісу, як паказана ў прыкладзе ніжэй (Спосаб II), а часам іх не завяршаюць зусім. Акрамя таго, элемэнты прынята пачынаць з маленькай літары.

Спосаб I (асноўны) Спосаб II Спосаб III
  • першы;
  • другі;
  • трэці.
  • Першы.
  • Другі.
  • Трэці.
  • першы
  • другі
  • трэці

Графічныя формы

рэдагаваць

Ролю маркера сьпісу можа гуляць працяжнік (), хоць здаўна дапушчалася выкарыстаньне й іншых друкарскіх знакаў (гурткоў, ромбікаў, зорачак і г. д.). У апошні час выкарыстаньне кампутарных праґрам заходняй вытворчасьці прывяло да распаўсюджваньня ў дзелавой і тэхнічнай дакумэнтацыі тых стыляў афармленьня тэксту, якія імі падтрымліваюцца прасьцей за ўсё; у прыватнасьці, прыжылося выкарыстаньне буліта для маркіроўкі сьпісаў.

У Юнікодзе вызначаны некалькі графічных варыянтаў булітаў:

Сымбаль Код Назва HTML
U+2022 BULLET • или •
U+2023 TRIANGULAR BULLET ‣
U+2043 HYPHEN BULLET ⁃
U+204C BLACK LEFTWARDS BULLET ⁌
U+204D BLACK RIGHTWARDS BULLET ⁍
U+2219 BULLET OPERATOR ∙
U+25E6 WHITE BULLET ◦

Першаму з гэтых варыянтаў адпавядае ў HTML найменная сутнасьць &bull, але для разьметкі маркаваных сьпісаў лепш выкарыстоўваць адмысловы элемэнт <ul>.

У Windows буліт можна набіраць спалучэньнем Alt і 0149 на лічбавым блоку клявіятуры.

У CSS для стварэньня маркаваных сьпісаў выкарыстоўваецца атрыбут list-style-type, які дапускае тры графічныя варыянты буліта: disc (чорны гурток), circle (чорнае колца) і square (чорны квадрацік). Акрамя таго, атрыбут list-style-image дазваляе выкарыстоўваць буліт адвольнага выгляду, паказаўшы URL графічнага файла зь яго выявай. Напрыклад, у прыведзеным вышэй прыкладзе выкарыстаньне CSS дазволіла задаць для булітаў выгляд шэра-блакітных квадрацікаў.

Пры наборы тэксту на пішучай машынцы буліты часта замяняліся зорачкамі. Гэты спосаб абазначэньня маркаваных сьпісаў захаваўся ў вікі-разьметцы, і некаторыя тэкставыя працэсары самі пераўтвораць радкі, набраныя са зорачкай у пачатку, у маркаваныя сьпісы.

Іншае выкарыстаньне

рэдагаваць

Гліф часам выкарыстоўваецца як спосаб схаваць паролі або канфідэнцыяльную інфармацыю. Напрыклад, нумар крэдытнае карты 1234 5678 9876 4321 можа адлюстроўвацца як •••• •••• •••• 4321.

Апэратар буліту (U+2219 ∙ BULLET OPERATOR) выкарыстоўваецца як матэматычны[1] сымбаль, падобны да апэратара кропкі. У прыватнасьці, у логіцы x • y азначае лягічную канʼюнкцыю. Гэта тое самае, што сказаць «x і y».

Літаратура

рэдагаваць