Двукроп’е

знак прыпынку

Двукро́п’е (:) — знак прыпынку ў выглядзе двух разьмешчаных адна над іншай кропак, які ўжываецца для ўказаньня на тое, што частка сказу пасьля яго зьвязана прычынамі, тлумачальнымі й іншымі адносінамі значэньня з часткай сказу перад ім.

Двукроп’е
:
Выява
   .... : ; · ÷  
Зьвесткі
Тып друкарскі знак;
Назва ў Юнікодзе
colon
Юнікод U+003A
HTML &#58, &#x3a
UTF-16 0x3A
URL-код %3A
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Іншыя значэньні знаку

рэдагаваць

У царкоўнаславянскім пісьменстве двукроп’е ў цэлым адпавядае сучаснаму беларускаму знаку «Кропка з коскай», але таксама выкарыстоўваецца і ў значэньнях шматкроп’я і нават кропкі на канцы скарачэньняў. Двукроп’е як знак скарачэньня наогул было ўласьціва старым эўрапэйскім пісьменствам (у расейскай мове так было да сярэдзіны XIX стагодзьдзя); сярод моваў новага часу гэтая задача двукроп’я захоўваецца ў швэдзкай і фінскай, прычым нават у сярэдзіне слова: H:ki (Helsinki).

Мінулае выкарыстаньне знаку

рэдагаваць

У сучасных армянскіх знаках прыпынку двукроп’е выкарыстоўваецца ў канцы сказа ў якасьці кропкі. Такое выкарыстаньне двукроп’я вядома таксама ў рымскай, грэцкай, рускай пісьменнасьці[a][Крыніца?].

У матэматыцы двукроп’е зьяўляецца адным з магчымых пазначэньняў дзеі дзяленьня. У мовах праграмаваньня двукроп’е можа мець самае разнастайнае прымяненьне. Можа выкарыстоўвацца як самастойна, так і ў састаўных пазначэньнях.

  1. ^ Дзьве кропкі было лягчэй заўважыць. Адна кропка магла быць няправільна зразумелай чытачом, бо часта ў рукапісах зь пяра падалі кроплі чарнілаў. Яны выглядалі сучаснаю кропкаю. Каб зь імі ня блытацца, ставілі дзьве кропкі.