Ковель
Ко́вель (па-ўкраінску: Ковель) — места абласнога падпарадкаваньня ў Валынскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Тур’і. Адміністрацыйны цэнтар Ковельскага раёну. Плошча 47,3 км². Насельніцтва на 2018 год — 69 тыс. чал.
Ковель лац. Kovieĺ | |||||
укр. Ковель | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1310 | ||||
Магдэбурскае права: | 24 сьнежня 1518 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Валынская | ||||
Плошча: | 47,3 км² | ||||
Вышыня: | 172 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 69 089 чал. (2018)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1460,66 чал./км² (2018) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы — 95,42% расейцы — 3,65% беларусы — 0,48% (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 3352 | ||||
Паштовы індэкс: | 45000 | ||||
КОАТУУ: | 0710400000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°13′0″ пн. ш. 24°43′0″ у. д. / 51.21667° пн. ш. 24.71667° у. д.Каардынаты: 51°13′0″ пн. ш. 24°43′0″ у. д. / 51.21667° пн. ш. 24.71667° у. д. | ||||
Ковель | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Ковельская меская рада |
Знаходзіцца за 70 км на паўночны захад ад Луцку. Адзін з найбольшых чыгуначных вузлоў Заходняй Украіны. Празь места праходзяць аўтамабільныя шляхі E373, E85 эўрапейскага значэньня і М07, М19 дзяржаўнага значэньня.
Гісторыя
рэдагаваць- XIV стагодзьдзе: першыя згадкі пра паселішча, у Вялікім Княстве Літоўскім; меў замак.[2]
- XV стагодзьдзе: валоданьне Сангушак.
- 24 сьнежня 1518: атрымаў Магдэбурскае права.
- 1543: перайшоў да каралевы Боны.
- 1547: у Ковелі натуральную рэнту замянілі грашовай — па адным чырвонцы з кожнага будынка.
- 1556: выйшла каралеўская грамата, якая дазволіла мясцовым рамесьнікам ствараць цэхі; у Ковелі праводзілася два кірмашы на рок.
- 1564: вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў Ковель у валоданьне ўцекачу з Масковіі князю А. Курбскаму.
- 1565/66: у Валынскім ваяводзтве.
- 1569: паводле ўмоваў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- XVII ст.: буйны эканамічны і гандлёвы цэнтар заходняй Валыні.
- 1790: паводле інвэнтару, у Ковелі было больш за 400 дамоў.[2]
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, цэнтар павету Валынскай губэрні.
- 1893: у Ковелі дзейнічалі 4 праваслаўныя цэрквы, касьцёл, сынагога, 7 габрэйскіх малітоўных дамоў; працавалі мужчынская і жаночая, прыватная 2-клясная жаночая вучэльні, 2 лякарні (адна габрэйская), 2 аптэкі, 1 друкарня, 2 фатаграфіі.
- 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валынскім ваяводзтве.
- 1939: у складзе Ўкраінскай ССР.
- 28 чэрвеня 1941 — 7 ліпеня 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
рэдагавацьКолькасьць
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1863 год — 3646 чал.; 1881 год — 4675 чал.[3]; 1893 год — 15 116 чал, зь іх паводле веравызнаньня: праваслаўных 5498, рымска-каталікоў 3088, юдаістаў 5810, пратэстантаў 612, іншых 108; паводле стану: шляхты 696, мяшчанаў 13 032, сялянаў 1266, замежных падданых 65, іншых 57.[4]
- XX стагодзьдзе: 1972 год — 36 тыс. чал.[5]; 1991 год — 69,7 тыс. чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 66 401 чал.[7]; 2018 год — 69 089 чал.
Мова
рэдагавацьукраінская мова | расейская | беларуская |
---|---|---|
95,77% | 3,93% | 0,14% |
Эканоміка
рэдагавацьЗавод сельскагаспадарчых машынаў, ільнозавод; дрэваапрацоўчы, будматэрыялаў, мясны камбінаты.
Славутасьці
рэдагаваць- Гістарычная забудова места (канец XIX — пачатак XX стагодзьдзяў)
- Касьцёл Сьв. Ганны (перавезены зь вёскі Вішанькі, 1771)
- Сынагога (XIX ст.)
- Царква Дабравешчаньня Прасьв. Багародзіцы (1877)
- Царква Сьв. Міхала (1903)
- Царква Ўваскрэшаньня Хрыстова (1877)
Галерэя
рэдагаваць-
Касьцёл Сьв. Ганны
-
Царква Дабравешчаньня Прасьв. Багародзіцы
-
Царква Ўваскрэшаньня Хрыстова
-
Даўняя аптэка
Месты-сябры
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2018 року (PDF)
- ^ а б Валерый Грынявецкі. Ковель // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 119
- ^ Kowel // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 516
- ^ Ковель // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Ковель // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Ковель // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Cities & towns of Ukraine (анг.) (укр.)
- ^ Банк даних Державної служби статистики України (укр.)
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Kowel // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 516—517
- Ковель // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКовель — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў