Абалянка (рака)
Абаля́нка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Лучосы (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Талачынскім і Сеньненскім раёнах Віцебскай вобласьці. Даўжыня 89 км. Плошча вадазбору 809 км². Выдатак вады ў вусьці 5 м³/с, на вясну прыпадае 70 % гадавога сьцёку. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.
Абалянка лац. Abalanka | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Данілкава |
Вусьце | Лучоса |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Талачынскі раён і Сеньненскі раён |
Даўжыня | 89 км[1] |
Сярэднегадавы сьцёк | 5 м³/с[1] |
Плошча басэйну | 809 км²[1] |
Нахіл воднай паверхні | 0,9 ‰[1] |
Асноўныя прытокі
рэдагаваць- Правыя: Нерайшанка, Чудзінка
- Левыя: Камянчанка, Субота
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца на паўднёвым захадзе ад вёскі Данілкава ў Талачынскім раёне на Аршанскім узвышшы, цячэ Чашніцкай раўнінай у Сеньненскім раёне, у ніжняй плыні — на мяжы зь Віцебскім раёнам Лучоскай нізінай.
Даліна трапэцападобная, шырыня 0,6—0,8 км, у ніжняй плыні да 2 км. Абалона двухбаковая, шырыня 0,2—0,3 км, вышэй за вёску Дубаўцы каля 0,5 км. Рэчышча зьвілістае, шырыня ў межань 5—10 м.
Найбольшае возера — Кічына. Усе буйныя прытокі, апрача Нерайшанкі, каналізаваныя. Каля вёскі Ўтрылава Талачынскага раёну на рацэ плаціна і Ўтрылаўская сажалка плошчай 27 га.
На тэрыторыі вадазбору пад ворывам 35 %; лясы (21 %) мяшаныя, пашыраныя ў сярэдняй плыні.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 28.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. С. 16.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Рэдкол.: И. П. Шамякин (гл.рэд.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Рэсурсы поверхностных вод СССР. Описание рэк и озёр и расчёты основных харакцеристик их рэжима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971