Мікулаш Дзурында
Мікулаш Дзурында (па-славацку: Mikuláš Dzurinda; нарадзіўся 4 лютага 1955 году, Сьпіскі Штрвэрток, Чэхаславаччына) — славацкі палітык, прэм’ер-міністар Славаччыны з 30 кастрычніка 1998 да 4 ліпеня 2006, в. а. прэзыдэнта Славаччыны з 30 кастрычніка 1998 да 15 чэрвеня 1999.
Мікулаш Дзурында | |
па-славацку: Mikuláš Dzurinda | |
В. а. прэзыдэнта Славаччыны | |
---|---|
30 кастрычніка 1998 — 15 чэрвеня 1999 | |
Папярэднік: | Уладзімір Мэч’яр (в.а.) |
Наступнік: | Рудальф Шусьцер |
4-ы Прэм’ер-міністар Славаччыны | |
30 кастрычніка 1998 — 4 ліпеня 2006 | |
Папярэднік: | Уладзімір Мэч’яр |
Наступнік: | Робэрт Фіца |
Міністар замежных справаў Славаччыны | |
9 ліпеня 2010 — цяперашні час | |
Папярэднік: | Міраслаў Лайчак |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
4 лютага 1955 (69 гадоў) Сьпіскі Штрвэрток, Чэхаславаччына |
Партыя: | Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія — Дэмакратычная партыя |
Сужэнец: | Ева Дзурындава |
Дзеці: | Zuzana Dzurindová[d][1] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
У 1990 годзе стаў адным з заснавальнікаў кансэрватыўнага Славацкага дэмакратычнага руху. У 1991 годзе — намесьнік міністра транспарту, тэлекамунікацыяў і пошты. У 1994 годзе — міністар транспарта, тэлекамунікацыяў і пошты ва ўрадзе Ёзэфа Мораўчыка. Пасьля прыходу да ўлады Ўладзіміра Мэч’яра перайшоў у апазыцыю.
У 1998 годзе апазыцыйныя партыі перамаглі на выбарах, і Дзурында стаў прэм’ер-міністрам, а таксама выконваў абавязкі прэзыдэнта да абраньня на гэты пост Рудальфа Шусьцера. У 2000 годзе арганізаваў партыю Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія. У 2002 годзе — ізноў атрымаў перамогу на выбарах на чале кааліцыі. У 2006 годзе на выбарах партыя Дзурынды заняла друое месца, і пераможца выбараў Робэрт Фіца сфармаваў кааліцыйны ўрад.
9 ліпеня 2010 году заняў пост міністра ўнутраных справаў ва ўрадзе Івэты Радзічавай[2].