Павал Харламповіч
Па́вал Васі́льевіч Харлампо́віч (4 лютага 1884, вёска Рагачы, цяпер Бярозаўскі раён — ?) — беларускі нумізмат, прафэсар археалёгіі[1].
Павал Харламповіч | |
Дата нараджэньня | 4 лютага 1884 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | XX стагодзьдзе |
Занятак | нумізмат |
Навуковая сфэра | нумізматыка і археалёгія |
Месца працы | |
У 1920—1925 сябар Менскага таварыства гісторыі і старажытнасьцяў. 3 2-й паловы 1920-х дырэктар Беларускага дзяржаўнага музэю, сябра гістарычна-археалягічнай і этнаграфічнай сэкцыі Інстытуту беларускай культуры, працаваў выкладнікам БДУ.
У 1929 пазбаўлены працы, арыштаваны. У 1931 высланы на Поўнач СССР. Далейшы лёс Паўла Харламповіча невядомы[2].
Творы[3]
рэдагаваць- Справаздача Беларускага дзяржаўнага музэя // Асьвета. 1925, №3;
- Праскія грошы ў беларускіх манэтных скарбах // Гіст.-арх. зборнік. №1. — Менск, 1927;
- Манэтныя скарбы, знойдзеныя ў Беларусі, у зборах Беларускага дзяржаўнага музэя // Гіст.-арх. зборнік. №1. — Менск, 1927;
- Пяцігодзьдзе Беларускага дзяржаўнага музэя // Наш край. 1927, №1.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ігар Кузьняцоў. Носьбіты нацыянальнай ідэі — ахвяры таталітарнага рэжыму // Таталітарызм. Курс лекцыяў / Рэд. А. І. Анціпенка. — Менск: Беларускі Калегіюм, 2007. — 224 с.
- ^ Харламповіч Павел // Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі — Менск: БГА, 2000.
- ^ ХАРЛАМПОВІЧ Павел Васілевіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі — Менск: БГА, 2000.— 160 с. ISBN 985-6374-15-4.
- Вяргей В. Археалягічная навука ў Беларускай ССР 1919—1941 г. — Менск, 1992.