Рэмус фон Войрш
Рэ́мус фон Войрш (па-нямецку: Martin Wilhelm Remus von Woyrsch; 4 лютага 1847, маёнтак Пілчыцы, цяпер частка Ўроцлава — 6 жніўня 1920, тамсама) — прускі афіцэр пяхоты, каралеўскі генэрал-фэльдмаршал (1917). Доктар Honoris causa Ўроцлаўскага ўнівэрсытэту.
Рэмус фон Войрш | |
4 лютага 1847 — 6 жніўня 1920 (73 гады) | |
Месца нараджэньня | |
---|---|
Месца сьмерці |
|
Біяграфія
рэдагавацьПаходзіў са шляхецкай прускай радзіны.
Па сканчэньні сярэдняй школы пайшоў у войска. 5 красавіка 1866 году трапіў да 1-га гвардэйскага пяхотнага палка. У тым самым годзе атрымаў чын лейтэнанта на сямітыднёвай вайне з Аўстрыяй. Удзельнічаў у француска-прускай вайне (1870—1871), пасьля служыў у Генэральным штабе (1878—1879 і 1882—1889). У 1896 — палкоўнік Гвардзейскага фузілернага палка. Праз год атрымаў чын генэрала. У 1901 годзе камандуючы 12-й Дывізіі. У 1903—1904 гадах камандзір VI Корпусу ва Ўроцлаве, у 1905 — генэрал пяхоты. У 1911 годзе пасьля 45 гадоў службы быў звольнены з войска.
У сувязі з пачаткам І Сусьветнай вайны 2 жніўня 1914 году прызначаны камандзірам Сылескага ляндвэрнага корпусу (Landwehrkorps Woyrsch, пазьней Armeeabteilung Woyrsch; 2 ляндвэрныя дывізіі і 72 гарматы), што дзейнічаў на Ўсходнім фронце пад аўстра-вугорскай камандаю. Яго мэтаю было захаваньне Сылезыі ад нападу расейскага войска.
25 кастрычніка 1914 году ўзнагароджаны ордэнам Pour le Merite.
У 1915 годзе адзначыўся пад час апэрацыі пад Равай-Рускай, забесьпечваючы адыход аўстрыйскага войска. 23 ліпеня 1915 атрымаў дубовыя галінкі да ордэна Pour le Merite.
Корпус пераназваны ў 1916 на Армейскую групоўку «Войрш» (Heeresgruppe Woyrsch). Атрымаў шмат перамогаў, напрыклад пад Торунем.
У 1916 пад час Скробава-Гарадзішчанскай апэрацыі пад Баранавічамі стрымаў наступ расейскіх войскаў, чым ня даў разьвіць посьпех Брусілаўскага прарыву.
У 1917 за Скробава-Гарадзішчанскую апэрацыю атрымаў чын генэрал-фэльдмаршала. Групоўка была дэмабілізаваная ў сьнежні 1917 году, пасьля кастрычніцкага перавароту. Войрш быў звольнены з войска на ўласную просьбу.
У падмурку аднаго з дамоў в. Лінова Пружанскага раёна Берасьцейскай вобласьці знойдзены камень з надпісам Woyrsch Stem 1916. Хутчэй за ўсё гэты камень мае дачыненьне да генэрал-фэльдмаршала Рэмуса фон Войрша. Магчыма, гэты камень пастаўлены ў гонар нейкай ваеннай апэрацыі на тэрыторыі в. Лінова або прыезду генэрал-фэльдмаршала ў 1916 годзе. Пытаньне, адкуль і якім чынам гэты камень трапіў у падмурак дома, застаецца адкрытым.
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьРэмус фон Войрш — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў