Юлія Цімашэнка
Ю́лія Цімашэ́нка (па-ўкраінску: Юлія Тимошенко), дзявоцкае прозьвішча Грыгян (нарадзілася 27 лістапада 1960 году) — украінскі палітык, лідарка палітычнага руху «Бацькаўшчына» і БЮТ (Блёк Юліі Цімашэнкі), прэм’ер-міністар Украіны (2005 і 2007—2010 гадоў), асноўная паплечніца Віктара Юшчанкі на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне ў 2004 годзе, адна зь лідараў «Аранжавай рэвалюцыі».
Юлія Цімашэнка лац. Julija Cimašenka | |
па-ўкраінску: Ю́лія Володи́мирівна Тимошенко | |
18-ы прэм’ер-міністар Украіны | |
---|---|
18 сьнежня 2007 — 3 сакавіка 2010 | |
Прэзыдэнт: | Віктар Юшчанка |
Папярэднік: | Віктар Януковіч |
Наступнік: | Мікола Азараў |
15-ы прэм’ер-міністар Украіны | |
24 студзеня 2005 — 8 верасьня 2005 | |
Прэзыдэнт: | Віктар Юшчанка |
Папярэднік: | Мікалай Азараў |
Наступнік: | Юры Еханураў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
27 лістапада 1960[1] (63 гады) Днепрапятроўск, УССР |
Партыя: | БЮТ |
Сужэнец: | Аляксандар Цімашэнка |
Дзеці: | Яўгенія Цімашэнка[d] |
Бацька: | Уладзімер Грыгян[d] |
Маці: | Людміла Цялегіна[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Біяграфія
рэдагавацьГэты разьдзел ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
Юлія Цімашэнка нарадзілася і жыла ў Днепрапятроўску, у 1984 годзе скончыла эканамічны факультэт тамтэйшага ўнівэрсытэту. А ў 1979 годзе пабралася шлюбам з партыйным службоўцам Александрам Цімашэнкам.
На пачатку 90-х гадоў Цімашэнка сур’ёзна занялася бізнэсам. Паводле некаторых ацэнак, у 1996 годзе кіраваная ёй сетка кампаніяў «Аб’яднаныя энэргасыстэмы Ўкраіны» (асноўны імпартэр газу з Расеі ва Ўкраіну) кантралявала чвэрць эканомікі краіны. На той момант Юлія Цімашэнка была самай багатай жанчынай Украіны.
У 1999 годзе яна стала віцэ-прэм’ерам ва ўрадзе Віктара Юшчанкі. Пасьля адстаўкі ўраду Віктара Юшчанкі Юлію Цімашэнку абвінавацілі ў карупцыі. Яна нават часова трапіла ў турму, дзе правяла некалькі тыдняў. Яе бізнэс-імпэрыя была дашчэнту разбураная, і тады Цімашэнка пайшла ў палітыку. У 2002 годзе яе блёк («Блок Юлії Тимошенко») паказаў неблагі вынік падчас парлямэнцкіх выбараў (7,2%), а Цімашэнка стала адным з самых рэзкіх і радыкальных крытыкаў прэзыдэнта Кучмы.
У першым студзеньскім нумары 2005 году вядомы ўкраінскі часапіс «Карэспандэнт» назваў Юлію Цімашэнку «рэвалюцыянэрам году» (2004). На думку рэдакцыі, безь яе падтрымкі і напору Віктару Юшчанку наўрад ці хапіла б рашучасьці давесьці справу да перамогі. Нават непахісныя праціўнікі назвалі Цімашэнку «галоўнай сілай ды адначасна галоўнай слабасьцю» ўкраінскай апазыцыі.
У студзені 2005 году прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка прызначыў Юлію Цімашэнку прэм’ер-міністрам. У верасьні 2005 году Віктар Юшчанка зьняў Юлію Цімашэнку з пасады прэм’ер-міністра. Ад 18 сьнежня 2007 году Юлія Цімашэнка зноў на пасадзе прэм’ер-міністра.
11 кастрычніка 2011 г. Пячэрскі суд Кіева вырак Ю. Цімашэнку да 7 гадоў зьняволеньня за «перавышэньне службовых паўнамоцтваў»[2]. 22 лютага 2014 г. Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла Пастанову № 751 «Аб выкананьні міжнародных абавязкаў Украіны адносна вызваленьня Цімашэнкі Ю.В.» паводле рашэньня Эўрапейскага суда па правах чалавека ад 30 красавіка 2013 г. датычна «палітычнай матываванасьці» перасьледу[3]. Адразу па вызваленьні прыбыла з Харкава на «Эўрамайдан». Публічна абвясьціла пра рашэньне балатавацца на пост Прэзыдэнта Ўкраіны[4][5]. На выбарах 2014 году атрымала 2 месца з 12,81% галасоў выбарцаў; Пятро Парашэнка перамог у першым туры[6].
Зарэгістраваная ў якасьці кандыдата на выбарах прэзыдэнта ў 2019 годзе. На выбарах заняла трэцяе месца з 13,40% галасоў выбарцаў і не прайшла ў другі тур[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Julija Tymoschenko // Munzinger Personen (ням.)
- ^ Суд даў Цімашэнцы 7 гадоў // Зьвязда : газэта. — 12 кастрычніка 2011. — № 195 (27058). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ^ Юлія Цімашэнка выйшла на волю // Эўрарадыё, 22 лютага 2014 г. Праверана 25 верасьня 2015 г.
- ^ Тимошенко: "Мы должны наказать всех виновных, иначе не будем достойны памяти погибших" (ДОБАВЛЕНЫ ФОТО) (укр.)
- ^ Юлія Тимошенко вже на Майдані, попрощалася з загиблими (укр.)
- ^ ЦВК порахувала 100% протоколів. У Порошенка майже 55% // Украінская Праўда.. — 2014.
- ^ Результати голосування
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЮлія Цімашэнка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (укр.)
- Сайт Блёку Юліі Цімашэнка (укр.)
- Хто такая Юлія Цімашэнка? (Радыё Свабода)