Стакгольмская фондавая біржа
Стакгольмская фондавая біржа — фондавая біржа, знаходзіцца ў Стакгольме, Швэцыя. Заснаваная ў 1863 годзе, біржа зьяўляецца асноўнай сярод краінаў Паўночнай Эўропы. Біржа ўвайшла ў склад групы OMX ў 1998 годзе, а з 2003 году былі аб’яднаны гандлёвыя апэрацыі з фондавай біржай Хэльсынкі. Да 1990 году таргі біржы праходзілі ў будынку Швэдзкай акадэміі на пляцы Стурторгет. Біржа працуе з панядзелка па пятніцу (акрамя сьвяточных дзён) з 9:00 да 17:30.
Стакгольмская фондавая біржа | |
швэдз. Stockholmsbörsen | |
Тып | фондавая біржа |
---|---|
Разьмяшчэньне | Стакгольм, Швэцыя |
Заснаваная | 4 лютага 1863 (161 год таму) |
Уладар | OMX (Стакгольм) |
Валюта | швэдзкая крона |
Колькасьць лістынгаў | 310 (2015)[1] |
РынКап | ▲5,323 трлн кронаў[2] (2014; $776,208 млрд)[3] |
Аб'ём | ▲3,266 трлн кронаў[2] (2014; $476,253 млрд)[3] |
Індэксы | OMX Stockholm 30 |
Сайт | nasdaqomxnordic.com |
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа 2014 год аб’ём гандлю акцыямі на Стакгольскай біржы склаў 3,266 трлн кронаў ($476,253 млрд)[3], што на 50% менш за найвышэйшы аб’ём гандлю ў 2007 годзе[2].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Прадпрыемствы, уключаныя ў сьпіс НАПДАК у Стакгольме (анг.) // НАПДАК OMX Нордык, 2015 г. Праверана 29 сьнежня 2015 г.
- ^ а б в Гандаль акцыямі на НАПДАК OMX Стакгольм (швэд.) / рэд. Ліса Марклунд = Aktiehandeln på Nasdaq OMX Stockholm // Швэдзкі фінансавы рынак : штогоднік. — Стакгольм: Банк Швэцыі, 2015. — С. 54-57. — ISSN 1401-7348.
- ^ а б в Сярэдні абменны курс швэдзкай кроны да даляра ЗША за 2014 год (6,8577) (швэд.) // Банк Швэцыі, 2015 г. Праверана 29 сьнежня 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт біржы
- Нагляд у Стакгольме (швэд.) // НАПДАК OMX, 2015 г. Праверана 29 сьнежня 2015 г.
- Рынкавыя паведамленьні Стакгольма (анг.) // НАПДАК OMX Нордык, 28 сьнежня 2015 г. Праверана 29 сьнежня 2015 г.
- Дзяржаўныя аблігацыі Швэцыі (анг.) // НАПДАК OMX Нордык, 28 сьнежня 2015 г. Праверана 29 сьнежня 2015 г.
- Стаўкі па закладах у Швэцыі (анг.) // НАПДАК OMX Нордык, 28 сьнежня 2015 г. Праверана 29 сьнежня 2015 г.