Прыпяць (горад)

Прыпяць (па-ўкраінску: Прип'ять) — пакінуты горад каля Чарнобыльскай АЭС у паўночнай Украіне (Кіеўская вобласьць), непадалёк ад мяжы зь Беларусьсю.

Прыпяць
укр. Прип’ять
Выгляд на цэнтральную плошчу гораду
Выгляд на цэнтральную плошчу гораду
Coat of Arms of Pripyat.svg
Герб Прыпяці
Дата заснаваньня: 1970
Горад з: 1979
Краіна: Украіна
Вобласьць: Кіеўская
Раён: Іванкаўскі
Плошча: 8 км²
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 0 чал.
шчыльнасьць: менш за 0,01 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380 44
Паштовы індэкс: 01196
КОАТУУ: 3211100000
Геаграфічныя каардынаты: 51°24′20″ пн. ш. 30°3′25″ у. д. / 51.40556° пн. ш. 30.05694° у. д. / 51.40556; 30.05694Каардынаты: 51°24′20″ пн. ш. 30°3′25″ у. д. / 51.40556° пн. ш. 30.05694° у. д. / 51.40556; 30.05694
Прыпяць на мапе Ўкраіны
Прыпяць
Прыпяць
Прыпяць
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://pripyat.com

ГісторыяРэдагаваць

Прыпяць заснаваная 4 лютага 1970 году. Статус гораду атрымала ў 1979 годзе пастановай Вярхоўнага Савету Ўкраінскай ССР № 1264/686. Насельніцтва было эвакуяванае 27 красавіка 1986 году праз Чарнобыльскую катастрофу.

Асноўнай прычынай заснаваньня гораду стала будаўніцтва і наступная эксплюатацыя адной з самых буйных у Эўропе Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, якая і дала Прыпяці званьне гораду атамшчыкаў. Прыпяць стала дзявятым у Савецкім Саюзе атамаградам.

Па апошнім праведзеным да эвакуацыі перапісе насельніцтва (лістапад 1985 году), яго колькасьць складала 47 500 чалавек, і ўключала больш за 25 нацыянальнасьцяў. Штогадовы прырост насельніцтва складаў на той момант больш за 1500 чалавек, сярод якіх каля 800 былі нованароджаныя, і прыблізна 500—600 чалавек — прыбылі з розных рэгіёнаў Савецкага Саюзу.

Праектная, першапачаткова разьлічаная колькасьць насельніцтва — 75—78 тысячаў чалавек.

Прыпяць была чыгуначным вузлом (станцыя Янаў), зручным вузлом транспартных магістраляў Палесься, а таксама прыстаньню рачнога суднаходзтва.

Сучасны станРэдагаваць

У цяперашні час у горадзе шмат радыяактыўнага пылу, які выпаў з разбуранага энэргаблёку і складаецца ў адносна стабільных радыяактыўных элемэнтаў. Гэты пыл зьбіраецца ў канавах, паглыбленьнях. Пыл трывала ўмацаваўся ў грунце, дрэвах і дамах. На поўдзень ад гораду разьмяшчаецца т. зв. Руды лес, зьнесены ў хадзе дэзактывацыі Прыпяці і ваколіцаў, але цяпер лес аднаўляецца і ўбірае радыяцыю з грунту. Горад парастае чарнобылем, які вырастаў у ваколіцах і да аварыі.

ПанарамаРэдагаваць

Панарама гораду Прыпяць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Прыпяць (горад)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў