Герой Беларусі
Геро́й Белару́сі — найвышэйшая адзнака Беларусі, што надаецца толькі аднойчы ўказам прэзыдэнта за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадзтвам, зьвязаныя з учынкам дзеля свабоды, незалежнасьці й росквіту краіны. Званьне заснаванаў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь Пастановай № 3726-XII ад 13 красавіка 1995 году. У якасьці знака ўзнагароды ўручаецца мэдаль, што носіцца на левым баку над ордэнамі ды іншымі мэдалямі[1].
Герой Беларусі | |||
| |||
Арыгінальная назва | па-беларуску: Герой Беларусі | ||
---|---|---|---|
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Званьне + Мэдаль | ||
Падставы ўзнагароджаньня | Выключныя заслугі перад дзяржаваю і грамадзствам, зьвязаныя з подзьвігам, зьдзейсьненыя ў імя свабоды, незалежнасьці і росквіту Рэспублікі Беларусь. | ||
Статус | Уручаецца | ||
Статыстыка | |||
Парамэтры |
Дыямэтр зоркі — 33 мм, матэрыял — золата 585 пробы, Вага 19 г. | ||
Дата заснаваньня | 13 красавіка 1995 | ||
Першае ўзнагароджаньне | 21 лістапада 1996 | ||
Колькасьць | 11 | ||
Чарговасьць | |||
Малодшая ўзнагарода | Ордэн Айчыны |
Мэдаль
рэдагавацьМэдаль уяўляе сабой 5-канцовую зорку з гладкімі шматграннымі прамянямі на вонкавым баку, упісаную ў круг дыямэтрам 33 мілімэтры. Адваротны бок мэдаля мае гладкую паверхню, пасярэдзіне знаходзіцца нумар мэдаля. Мэдаль пры дыпамозе вушка і кальца злучаецца з прастакутнай калодкай. Уздоўж асновы калодкі ідуць проразі, унутраная яе частка абцягнутая муаравай стужкай чырвонага колеру з падоўжнай зялёнай палоскай з правага краю. Мэдаль і калодка вырабляюцца з золата 585-й пробы на гомельскім заводзе «Ювэлір», іх вага складае 19 грамаў[2]. Раней, паводле ўказу прэзыдэнта ад 15 студзеня 1996 г. № 26, і да ўказу ад 6 верасьня 1999 г. № 516 пры вырабе мэдаля на нутраных тупых кутах зоркі прадугледжвалася разьмяшчэньне ў радыяльных кірунках стралападобных ўставак з штучнага рубіна. Калодка была трапэцападобнай з пазалочанага срэбра.
Наданьне
рэдагавацьСходы працаўнікоў прадпрыемстваў, дзяржаўныя ўстановы ды суполкі грамадзкіх аб’яднаньняў маюць права за подпісам свайго кіраўніцтва накіроўваць ва ўрад і яго ведамствы ўзнагародныя лісты з апісаньнем заслугаў вылучэнцаў на званьне. Урад падае сваё прадстаўленьне да ўзнагароды ў Дзяржаўны сакратарыят Рады бясьпекі Рэспублікі Беларусь, што перадае ўласныя высновы прэзыдэнту празь яго Адміністрацыю. Уручэньне прэзыдэнтам ажыцьцяўляецца не пазьней, як праз 2 месяцы пасьля падпісаньня ўказу[3].
- Асноўны артыкул: Сьпіс Герояў Беларусі
№ | Імя | Пасада | Дата наданьня | Заслугі | Дата народзінаў | Месца народзінаў |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | Уладзімер Карват | Начальнік паветрана-агнявой базы ў Баранавічах (Берасьцейская вобласьць) | 21 лістапада 1996 | Мужнасьць і гераізм, праяўленыя пры выкананьні воінскага абавязку[4] | 28 лістапада 1958 | Берасьце |
2 | Павал Марыеў | Кіраўнік «БелАЗа» (Жодзін, Менская вобласьць) | 29 чэрвеня 2001 | Разьвіцьцё айчыннага аўтамабілебудаваньня[5] | 16 чэрвеня 1938 | Вёска Дулава, Яраслаўскі раён, Расейская СФСР |
3 | Аляксандар Дубко | Старшыня Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту | 30 чэрвеня 2001 | Перад дзяржавай і грамадзтвам[6] | 14 студзеня 1938 | в. Ілава, Сіроцінскі раён, Віцебская вобласьць |
4 | Міхаіл Карчміт | Старшыня агракамбіната «Сноў» (Нясьвіскі раён, Менская вобл.) | 30 чэрвеня 2001 | Разьвіцьцё сельскагаспадарчай вытворчасьці | 1 лютага 1949 | в. Радаўцы, Маладэчанскі раён, Менская вобл. |
5 | Віталь Крамко | Старшыня калгаса «Кастрычнік» (Гарадзенскі раён) | 30 чэрвеня 2001 | Разьвіцьцё сельскагаспадарчай вытворчасьці[7] | 1 студзеня 1941 | в. Беражна, Карэліцкі раён, Гарадзенская вобласьць |
6 | Міхаіл Высоцкі | Кіраўнік «Белаўтатрактарабудаваньня» | 1 сакавіка 2006 | Грамадзка-гаспадарчае разьвіцьцё краіны | 10 лютага 1928 | в. Семежаў, Капыльскі раён, Менская вобл. |
7 | Пётар Пракаповіч | Старшыня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь | 1 сакавіка 2006 | Грамадзка-гаспадарчае разьвіцьцё краіны | 3 лістапада 1942 | в. Роўна, Пружанскі раён, Берасьцейская вобл. |
8 | Васіль Равяка | Старшыня сельскагаспадарчага каапэратыва «Прагрэс – Верцялішкі» (Гарадзенскі раён) | 1 сакавіка 2006 | Грамадзка-гаспадарчае разьвіцьцё краіны | 15 ліпеня 1948 | в. Рабец, Хвойніцкі раён, Гомельская вобласьць |
9 | Міхаіл Савіцкі | Кіраўнік «Творчых акадэмічных майстэрняў жывапісу, графікі і скульптуры» | 1 сакавіка 2006 | Грамадзка-гаспадарчае разьвіцьцё краіны[8] | 18 лютага 1922 | в. Зьвянячы, Талачынскі раён, Віцебская вобл. |
10 | Філярэт Вахрамееў | Мітрапаліт Менскі і Слуцкі, патрыяршы экзарх ўсяе Беларусі | 1 сакавіка 2006 | Духоўнае адраджэньне народа, умацаваньне дружбы і брацкіх сувязяў між народамі, разьвіцьцё міжканфэсійнага дыялёгу[9] | 21 сакавіка 1935 | Масква, Расейская СФСР |
11 | Дар’я Домрачава | біятляністка | 17 лютага 2014[10] | [11] | 3 жніўня 1986 | Менск |
12 | Андрэй Нічыпорчык | лётчык | 24 лістапада 2021[12] | За мужнасьць і гераізм, праяўленыя пры выкананьні воінскага абавязку [11] | 17 кастрычніка 1987 | Паставы |
13 | Мікіта Куканенка | лётчык | 24 лістапада 2021[13] | За мужнасьць і гераізм, праяўленыя пры выкананьні воінскага абавязку[11] | 18 верасня 1998 | Полацак |
Прывілеі
рэдагавацьЗваньне надае права на:
- бясплатнае забесьпячэньне лекамі, што выпісваюцца лекарамі;
- бясплатны выраб і рамонт зубных пратэзаў і прыладаў падтрымкі жыцьцядзейнасьці;
- атрыманьне грашовай дапамогі на аздараўленьне;
- бясплатны праезд у гарадзкім і прыгарадным транспарце, аднойчы на год — у агульнакраёвым;
- бясплатны праезд у агульнакраёвым транспарце да лякарні для атрыманьня мэдычнай дапамогі;
- 50%-ную зьніжку на праезд міжгароднім і агульнакраёвым траспартам з 1 кастрычніка па 15 траўня;
- вызваленьне ад платы за карыстаньне 20 квадратнымі мэтрамі жытла й жыльлёвыя паслугі;
- першачарговую аднаразовую бясплатную ўстаноўку кватэрнага тэлефона з працягласьцю абанэнцкай лініі да 500 мэтраў;
- бясплатнае карыстаньне кватэрным тэлефонам у гарадзкой і прыгараднай сетках[14].
Прысьвячэньні
рэдагаваць12 жніўня 1999 году «Белпошта» выдала 90 тысячаў каляровых марак коштам 25 тысячаў рублёў паводле распрацоўкі В. Валынца з выяваю мэдаля і здымкам Уладзімера Карвата зьлева направа. Пад мэдалём месьціўся тэкст белага колеру: «Герой Беларусі падпалкоўнік Карват Уладзімір Мікалаевіч 28.11.1958 — 23.05.1996». 28 жніўня 2008 г. выйшла 35 тысячаў марак коштам тысяча рублёў паводле накіду Івана Лукіна з выяваю мэдаля. 1 сьнежня 2009 г. «Сталічнае тэлебачаньне» паказала стужку, прысьвечаную героям Беларусі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Вышэйшая ступень адзнакі Рэспублікі Беларусь. Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 сьнежня 2011 г.
- ^ Знак асаблівай узнагароды - мэдаль Героя Беларусі. Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 сьнежня 2011 г.
- ^ Закон аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове (1 красавіка 2005). Праверана 8 сьнежня 2011 г.
- ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 1996 г. №484 (рас.). Архіў беларускага права (30 красавіка 2008). Праверана 8 сьнежня 2011 г.
- ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2001 г. № 360. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 сьнежня 2011 г.
- ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2001 г. № 361. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 сьнежня 2011 г.
- ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2001 г. № 362. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 сьнежня 2011 г.
- ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 сакавіка 2006 г. № 135. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 сьнежня 2011 г.
- ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 сакавіка 2006 г. № 137. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 сьнежня 2011 г.
- ^ БелТА. Домрачава атрымала званьне Героя Беларусі // Наша Ніва, 17 лютага 2014 г. Праверана 18 сьнежня 2015 г.
- ^ а б в Героі Беларусі Афіцыйны інтэрнэт-партал прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Праверана 18 сьнежня 2015 г.
- ^ прэсс-служба Лукашэнкі. Летчикам Андрею Ничипорчику и Никите Куконенко посмертно присвоено звание "Герой Беларуси" https://president.gov.by/ru/events/letchikam-andreyu-nichiporchiku-i-nikite-kukonenko-posmertno-prisvoeno-zvanie-geroy-belarusi (рас.) // 24 лістапада 2021 г.
- ^ прэсс-служба Лукашэнкі. Летчикам Андрею Ничипорчику и Никите Куконенко посмертно присвоено звание "Герой Беларуси" https://president.gov.by/ru/events/letchikam-andreyu-nichiporchiku-i-nikite-kukonenko-posmertno-prisvoeno-zvanie-geroy-belarusi (рас.) // 24 лістапада 2021 г.
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорыяў грамадзянаў (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 8 сьнежня 2011 г.