Вэрдэр Брэмэн
«Вэ́рдэр» (па-нямецку: SV Werder Bremen) — нямецкі футбольны клюб з гораду Брэмэну. Заснаваны ў 1899 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Нямеччыны (1965, 1988, 1993, 2004), шасьціразовы пераможца Кубка Нямеччыны (1961, 1991, 1994, 1999, 2004, 2009). Пераможца Кубка ўладальнікаў кубкаў (1992), фіналіст Кубка УЭФА (2009).
Вэрдэр | |||||
![]() | |||||
Поўная назва | Sportverein Werder Bremen von 1899 e. V. | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 4 лютага 1899 | ||||
Горад | Брэмэн, Нямеччына | ||||
Стадыён | Вэзэрштадыён Умяшчальнасьць: 42 500 | ||||
Кіраўнік | Губертус Гес-Груневальд[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Бундэсьліга | ||||
· 2023—2024 | 9 месца | ||||
| |||||
![]() werder.de (ням.) (анг.) |
Клюб быў заснаваны 4 лютага 1899 году як «Fußballverein Werder»[2] групай з шаснаццаці прафэсійна-тэхнічных школаў, якія выйгралі прыз спартовага абсталяваньня[3]. Яны ўзялі сваю назву ад рэдка выкарыстоўваемага рэгіянальнага нямецкага слова «рачны паўвостраў», якое апісвае бераг ракі ў месцы, дзе спачатку гуляла каманда. На дадзены момант таварыства «Вэрдэр» налічвае 39 100 чальцоў[4].
Гісторыя
рэдагавацьПасьля шматлікіх рэгіянальных посьпехаў і заваёваў кубка, ягоны першы нацыянальны посьпех прыйшоў зь перамогай у Кубку Нямеччыны ў 1961 годзе. Калі ў 1962 годзе была створана Бундэсьліга, Брэмен стаў чэмпіёнам ейнага другога сэзону ў 1965 годзе.
Клюб пакінуў Бундэсьлігу ў 1980 годзе на адзін сэзон і вярнуўся туды са сваім новым трэнерам Ота Рэхагелем для новых перамогаў: другое месца ў 1983 і 1986 гадах, і яшчэ адно званьне чэмпіёна ў 1988 годзе. У Кубку Нямеччыны «Вэрдэр» выходзіў у фінал у 1989 і 1990 гадах, але канчаткова перамог у 1991 годзе. У наступным эўрапейскім Кубку кубкаў Брэмэн таксама быў пасьпяховы й перамог яго ў 1992 годзе. У 1993 годзе «Вэрдэр» стаў чэмпіёнам у трэці раз. Кубак Нямеччыны быў выйграны зноў і на наступны 1994 год.
У 1995 годзе Рэхагель сышоў з каманды, каб трэніраваць «Баварыю Мюнхэн», і гэта прывяло да крызісу, які скончыўся толькі ў 1999 годзе з прыходам новага трэнэра Томаса Шаафа. Брэмэн перамог «Баварыю» ў фінале Кубка. Наступныя гады клюб замацаваўся ў верхняй палове табліцы лігі.
У 2004 годзе, празь пяць гадоў пасьля прыходу Томаса Шаафа, Вэрдэр заваяваў свой 4-ы тытул чэмпіёна. Каманда вырвалася на 9 пунктаў наперад і мела дзьве гульні ў запасе, перад выязной гульнёй з супернікам — «Баварыяй». «Вэрдэр» перамог 3:1 і аформіў чэмпіёнства. Крыху пазьней клюб перамог каманду з Другой Бундэсьлігі «Алеманію» 3:2 у фінале Кубка Нямеччыны. Гэта быў 5-ы кубак у гісторыі клюбу. У выніку, у 2004 годзе быў зроблены залаты дубль (яго дамагаліся толькі чатыры каманды ў Нямеччыне). У 2009 годзе каманда прабілася ў фінал Кубка УЭФА, але прайграла ў авэртайме данецкаму «Шахтару» зь лікам 1:2. Але затое каманда перамагла ў фінале Кубка Нямеччыне ў левэркузэнскага «Баеру» зь лікам 1:0, заваяваўшы 6-ы кубак у сваёй гісторыі.
У гэты час у «Вэрдэра» было некалькі гульцоў, якія яны прадалі за вялікія грошы, у тым ліку Дыегу, Торстэна Фрынгса, Міраслава Клёзэ, Мэсута Эзіля і Кляўдыё Пісара. У кастрычніку 2010 году Пісара стаў замежным бамбардзірам-рэкардсмэнам у гісторыі Бундэсьлігі[5]. У 2013 годзе Шааф пакінуў клюб на ўзаемную згоду пасьля таго, як каманда фінішавала на 14-м месца ў Бундэсьлізе[6]. У сэзоне 2019—2020 гадоў брэмэнскі клюб перамог «Кёльн» зь лікам 6:1 у апошні гульнявы дзень, дзякуючы чаму абыйшоў дусэльдорфскую «Фартуну» і пазьбег вылету з найвышэйшага дывізіёну. Тым ня менш «Вэрдэр» мусіць згуляць пераходны матч з прадстаўніком другога дывізіёну за месца ў Бундэсьлігі[7][8]. У выніку двух матчаў супраць «Гайдэнгайму» паўночнікі толькі паводле правілу праведзеных галоў у гасьцях здолелі захаваць месца ў эліце[9]. Тым ня менш, у наступным сэзоне «Вэрдэр» заняў 17-ы радок і вылецеў у Другую Бундэсьлігу ўпершыню з 1979—1980 гадоў[10]. Аднак, ужо хутка брэмэнцы вярнуліся ў Бундэсьлігу[11].
Склад
рэдагаваць- Актуальны на 14 лютага 2025 году
|
|
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/86
- ^ «SV Werder Bremen». UEFA.
- ^ «#16 Werder Bremen». Forbes Magazine.
- ^ «Werder Bremen .:. Steckbrief». Weltfussball.
- ^ «Mainz wieder Erster, Stuttgart nicht mehr Letzter». Kicker.
- ^ Raish, Dave (15.05.2013). «Thomas Schaaf and Werder Bremen part ways». Deutsche Welle.
- ^ «6:1! Werder rettet sich in die Relegation». Bild.
- ^ «SV Werder to face 1. FC Heidenheim 1846 in the relegation play-off». SV Werder Bremen.
- ^ «1. FC Heidenheim 1846 2–2 Werder Bremen: Bremen avoid Bundesliga relegation». BBC Sport.
- ^ Heidrich, Matthias (22.05.2021). «Grün-Weiß trägt Trauer! Werder Bremen steigt aus der Bundesliga ab». Norddeutscher Rundfunk.
- ^ «Welcome back to the Bundesliga, Werder Bremen!». Bundesliga.