Аляксандар Дубко
Алякса́ндар Іо́сіфавіч Дубко́ (14 студзеня 1938, в. Ілава, Шумілінскі раён — 4 лютага 2001, Горадня) — старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму, Герой Беларусі (пасьмяротна).
Аляксандар Іосіфавіч Дубко | |
![]() | |
Старшыня Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту | |
---|---|
1994 — 2001 | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар | Міхаіл Чыгір Сяргей Лінг |
Папярэднік | Сямён Домаш |
Наступнік | Уладзімер Саўчанка |
Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня | |
9 студзеня 1996 — 27 лістапада 1996 | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар | Міхаіл Чыгір |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 14 студзеня 1938 Ілава, Шумілінскі раён |
Памёр | 4 лютага 2001 (63 гады) Горадня |
Партыя | КПСС, Аграрная партыя Беларусі |
Адукацыя | Гарадзенскі селькагаспадарчы інстытут |
Дзеці | Аляксандар Дубко (малодшы) |
Бацька | Іосіф Дубко |
Узнагароды |

Біяграфія
рэдагавацьНавучаўся на агранома ў Гарадзенскім сельскагарспадарчым інстытуце. З 1960 — аграном-сямёнавод, дырэктар навучальнай гаспадаркі «Станіславова» Гарадзенскага селькагаспадарчага інстытуту.
Начальнік упраўленьня сельскай гаспадаркі Бераставіцкага райвыканкаму (1966—1970), дырэктар трэсту малочна-гародненых саўгасаў Гарадзенскай вобласьці (1970—1972), старшыня калгасу, старшыня рады сельскагаспадарчага прадпрыемства «Прагрэс» Гарадзенскага раёну (1972—1994).
У 1982 атрымаў званьне Героя Сацыялістычнай працы.
Дэлегат шматлікіх зьездаў КПБ і КПСС. На XXVIII зьезьдзе КПСС вылучаў Лігачова кандыдатам на пост намесьніка генэральнага сакратара ЦК КПСС.
Старшыня Гарадзенскага абласнога савету дэпутатаў (1991—1993). Са сьнежня 1994 старшыня гарадзенскага аблвыканкаму.
Вылучаўся кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах у 1994.
Сябар Аграрнай партыі Беларусі з 1995 году, уваходзіў у цэнтральную раду. Старшыня Беларускай Рады калгасаў і Саюзу аграрнікаў Рэспублікі Беларусь.
Сябар Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, сябар Камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпекі.
Пасьмяротна ўзнагароджаны званьнем Героя Беларусі, указ № 361 ад 30 чэрвеня 2001.
Меў сына Аляксандра Дубко (малодшага) — дырэктара гарадзенскага гарэлачнага заводу, першы віцэ-губэрнатар Магілёўскай вобласьці.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Дубко Александр // Кто есть кто в Беларуси. — М.: Книжный дом «Университет», 1999. — ISBN 5-8013-0068-6
- Біяграфія Дубко
- Праграма кандыдата ў прэзыдэнты А. Дубко