Канфэдэрацыйныя Штаты Амэрыкі

(Перанакіравана з «Канфэдэратыўныя Штаты Амэрыкі»)

Канфэдэрацы́йныя Шта́ты Амэ́рыкі, таксама Канфэдэрацыя, Канфэдэрацыйныя Штаты і Поўдзень; КША (па-ангельску: Confederate States of America, Confederacy, CSA) — дзяржаўнае ўтварэньне, якое існавала ў 1861—1865 гадох і складалася з адзінаццаці рабаўладальніцкіх штатаў поўдню, абвясьціўшых сваю незалежнасьць ад ЗША. Сэпаратысты сьцьвярджалі, што Канстытуцыя ЗША — дамова паміж штатамі, зь якой кожны бок мог выйсьці без папярэдняга абмеркаваньня зь іншымі. Урад ЗША (Зьвяз) у сваю чаргу абвясьціў сэцэсію штатаў па-за законам. Пасьля атакі Канфэдэрацыі на форт Самтэр ЗША выкарысталі ваенныя сродкі дзеля разгрому Канфэдэрацыі. Ніводная дзяржава сьвету не прызнала незалежнасьці Канфэдэрацыйных Штатаў Амэрыкі[9], але некаторыя прызналі іх статус ваюючага боку ў канфлікце.

Колішняя дзяржава
Канфэдэрацыйныя Штаты Амэрыкі
па-ангельску: Confederate States
Сьцяг Герб
Дэвіз Deo vindice
Гімн Dixie (song)[d]
8 лютага 1861[1] — травень 1865
Кароткая назва КША
Сталіца Мантгомэры[2], Рычманд[2][3] і Danville[d]
Афіцыйная мова ангельская мова
Этнахаронім Confederate і Johnny Reb
Супольныя граніцы ЗША, Second Federal Republic of Mexico[d] і Другая Мексіканская імперыя[d]
Форма ўраду фэдэратыўная рэспубліка[d] і прэзыдэнцкая рэспубліка
Ідэалёгія расізм[4][5][6][…] і proslavery[d][6][7][8]
Заканадаўчы орган Confederate States Congress[d]
Насельніцтва
  • 9 103 332 чал. (1865)
Валюта Confederate States dollar[d]
Кіраўніцтва дзяржавы
President of the Confederate States[d] Джэфэрсан Дэвіс
President of the Confederate States[d] Джэфэрсан Дэвіс
Папярэднік:
Republic of Mississippi[d]
Наступнік:
ЗША

Канфэдэрацыйная канстытуцыя зь сямі штатаў — Паўднёвай Караліны, Місысыпі, Флорыды, Алабамы, Джорджыі, Луізыяны і Тэхасу — утварыла «сталы фэдэральны ўрад» у Мантгомэры (штат Алабама). Пасьля прызыву Абрагама Лінкальна да войскаў адбіць Самтэр і іншую фэдэральную маёмасьць на Поўдні, да зьвязу далучыліся яшчэ чатыры штаты: Вірджынія, Арканзас, Тэнэсі і Паўночная Караліна. Мізуры і Кентукі былі прадстаўленыя партызанскімі групоўкамі з адпаведных штатаў.