Шры-Ланка

дзяржава ў Паўднёвай Азіі
(Перанакіравана з «Цэйлон»)

Шры-ЛанкасанскрытуБласлаўлёная зямля; па-сынгальску: ශ්රී ලංකා, па-тамільску: இலங்கை), Дэмакратычная Сацыялістычная Рэспубліка Шры-Ланка — дзяржава ў Паўднёвай Азіі, месьціцца на аднайменнай высьпе ў Індыйскім акіяне ля паўднёвага ўскрайку паўвыспы Індастан. Сталіца краіны дэ-факта — горад Каломба (каля 1,5 млн чалавек), дэ-юрэ (з 1982 году) — горад Шры-Джаявардэнэпура-Катэ, фактычна прыгарад Калёмба, дзе разьмешчаныя парлямэнт і некаторыя міністэрствы.

Шры-Ланка
ශ්රී ලංකා
இலங்கை
Сьцяг Шры-Ланкі Герб Шры-Ланкі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: няма
Дзяржаўны гімн: «Sri Lanka Matha»
Месцазнаходжаньне Шры-Ланкі
Афіцыйная мова сынгальская, тамільская
Сталіца Шры-Джаявардэнэпура-Катэ
Найбуйнейшы горад Каломба
Форма кіраваньня Рэспубліка
Анура Кумара Дысанаяке
Ратнасыры Вікрэманаяке
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
122 месца ў сьвеце
65 610 км²
4,4
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
53 месца ў сьвеце
20 238 000
308,4/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
61 месца ў сьвеце
$92,168 млрд
$4589
Валюта рупія Шры-Ланкі (LKR)
Незалежнасьць
— ад Вялікабрытаніі

4 лютага 1948 году
Аўтамабільны знак CL
Дамэн верхняга ўзроўню .lk
Тэлефонны код +94
Мапа Шры-Ланкі
Мапа Шры-Ланкі

Гісторыя

рэдагаваць

Яшчэ далёка ад часоў пачатку новай эры выспа была заселеная выхадцамі з Паўночна-ўсходняй Індыі, а таксама з Паўднёвай Індыі — таміламі. У 16 стагодзьдзі выспа стала калёніяй Партугаліі, у 17 стагодзьдзіНідэрляндаў, з 18 да сярэдзіны 20 стагодзьдзяВялікабрытаніі. 4 лютага 1948 году краіна атрымала незалежнасьць у статуце дамініёна і ў 1972 годзе была абвешчаная Рэспублікай Шры-Ланка, з 1978 годзе — Дэмакратычная Сацыялістычная Рэспубліка Шры-Ланка.

Палітыка

рэдагаваць

Унутраная палітыка

рэдагаваць

Паводле дзейснай Канстытуцыі 1978 году, Шры-Ланка — унітарная рэспубліка, на чале якой прэзыдэнт, абіраны простым і таемным галасаваньнем на шэсьць гадоў. Прэзыдэнт — узначальвае вышэйшую выканаўчую ўлады і зьяўляецца галоўнакамандуючым узброенымі сіламі краіны, прызначае прэм’ер-міністра і міністраў Кабінэту, вызначае склад Вярхоўнага суду. На выбарах якія адбыліся 18 лістапада 2005 году прэзыдэнтам быў абраны Махінда Раджапаксэ, які зьмяніў на гэтае пасадзе Чандрыку Бандаранаіке Кумаратунгу (узначальвала дзяржаву з 1994 году). Аднапалатны парлямэнт (225 месцаў) абіраецца тэрмінам на шэсьць гадоў. У выніку пазачарговых парлямэнцкіх выбараў 2 красавіка 2004 году перамогу атрымаў АНАВ (Аб’яднаны нацыянальны альянс волі), у склад якога ўвайшлі Партыя волі Шры-Ланкі (ПВШЛ, заснаваная ў 1951 годзе) і НФВ (Народны фронт вызваленьня, заснаваны ў 1966 годзе). У чэрвені 2005 году НФВ выйшаў з складу АНАВ. Аб’яднаная нацыянальная партыя (АНП, заснаваная ў 1946 годзе), якая кіравала са сьнежня 2001 году, стала вядучай апазыцыйнай сілай у парлямэнце. Старшыня парлямэнту — прадстаўнік АНП. Пост прэм’ер-міністра зь лістапада 2006 году займае Ратнасыры Вікрэманаякэ (ПВШЛ). Міністар замежных справаў — Мангала Самаравіра (ПВШЛ).

У Шры-Ланцы цяпер дзейнічае каля 40 розных палітычных партыяў, палітызаваных грамадзкіх і прафсаюзных рухаў. Асноўнае месца займаюць Партыя волі Шры-Ланкі (ПВШЛ), Аб’яднаная нацыянальная партыя (АНП), НФВ (Народны фронт вызваленьня), якія выяўляюць інтарэсы розных пластоў у асноўным сынгальскага насельніцтва. На працягу апошніх сарака гадоў фактычна зьмяняючы адна другую кіравалі краінай ПВШЛ і АНП: у 1960-х1970-х гадах ва ўладзе знаходзілася ПВШЛ, з 1977 году па жнівень 1994 году кіраўнічая эліта краіны групавалася вакол АНП, з 1994 году па сьнежань 2001 году ўлада была ў руках ПВШЛ у кааліцыйным урадзе Народнага Альянсу (куды ўваходзілі 5 партыяў). Са сьнежня 2001 году большасьць у парлямэнце краіны належала АНП. У красавіку 2004 году падчас пазачарговых парлямэнцкіх выбараў АНАВ і АНП атрымалі ў новым складзе парлямэнта — 105 і 82 месцаў адпаведна.

З пачатку 1980-х гадоў унутрыпалітычнае становішча ў Шры-Ланцы шмат у чым вызначаецца пэрманэнтнай ваенна-палітычнай канфрантацыяй, выкліканай неўрэгуляванасьцю ўнутраных міжнацыянальных дачыненьняў. Складанае спляценьне супярэчнасьцяў паміж дзьвюма галоўнымі этнічнымі групамі Шры-Ланкі — сынгальскай і тамільскай — прывяло да ўзьнікненьня сэпаратысцкага руху за стварэньне незалежнай тамільскай дзяржавы Таміл Ілям. Яго галоўным ідэолягам і натхняльнікам выступае экстрэмісцкая ваенна-палітычная арганізацыя «Тыгры вызваленьня Таміл Іляма» (ТВТІ), якую ўзначальвае Вэлюпілаі Прабхакаран. У 1983 годзе канфлікт паміж урадам і ТВТІ перайшоў у стадыю ўзброенай барацьбы, якая каштавала каля 65 тыс. жыцьцяў. Для дасягненьня сваіх палітычных мэтаў ТВТІ актыўна выкарыстоўвала мэтады тэрору, у асноўным «бомбавага». Для выкананьня тэрактаў часьцей за ўсё выкарыстоўваліся тэрарысты-самагубцы, для падрыхтоўкі якіх у ваеннай структуры ТВТІ існуе адмысловае падразьдзяленьне — «Чорныя тыгры». Ахвярамі тэрактаў «тыграў» сталі ня толькі дзясяткі палітычных дзеячаў Шры-Ланкі, у тым ліку прэзыдэнт краіны, але і былы прэм’ер-міністар Індыі Раджыў Гандзі.

У сьнежні 2001 году было абвешчана аб часовым прыпыненьні баявых дзеяньняў. 22 лютага 2002 году бакі падпісалі Дамову аб спыненьні агню. У жніўні 2002 году ўрадам Шры-Ланкі на пэрыяд правядзеньня перамоваў з ТВТІ была зьнятая забарона на дзейнасьць гэтай арганізацыі ў Шры-Ланцы. Перамовы зь перапынкамі вядуцца да гэтага часу пры пасярэдніцтве Нарвэгіі.

Шры-Ланка сур’ёзна пацярпела ў выніку цунамі 26 сьнежня 2004 году. Загінула каля 40 тыс. чалавек, 1,5 млн засталося без прытулку, інфраструктура ўсходняга і паўднёвага ўзьбярэжжа была практычна разбураная. Шры-Ланка зьвярнулася за дапамогай у пераадоленьні наступстваў катастрофы да міжнароднай супольнасьці.

Вонкавая палітыка

рэдагаваць

Шры-Ланка — сябра ачольванай Вялікабрытаніяй Садружнасьці з 1948 году, «Пляну Калёмба» — з 1950 году, ААН — з 1955 году, Руху недалучэньня — з 1961 году, і шмат якіх іншых міжнародных арганізацыяў. Прыкметны яе ўдзел у працы ААН — прадстаўнік Шры-Ланкі зьяўляўся намесьнікам Генсэкрэтара ААН па пытаньнях раззбраеньня (19982003) і ўзначальваў камітэт ААН па раззбраеньні, другі прадстаўнік Шры-Ланкі — старшыня камітэта ААН па барацьбе зь міжнародным тэрарызмам. Калёмба выступае за ўмацаваньне цэнтральнай ролі ААН як унівэрсальнай прылады ўрэгуляваньня міжнародных дачыненьняў, за колькаснае пашырэньне складу Рады Бясьпекі, якое ўлічвае як геаграфічны фактар, так і справядлівае прадстаўніцтва разьвітых і разьвіваных дзяржаваў. Шры-Ланка выказваецца супраць ужываньня аднабаковых адвольных сілавых акцыяў у дачыненьні сувэрэнных дзяржаваў. Шры-Ланка падтрымлівае высілкі па прасоўваньні ідэі стварэньня глябальнае сыстэмы кантролю за нераспаўсюджваньнем ракетных і ядзерных тэхналёгіяў. Шры-Ланка традыцыйна выступае за стварэньне ў розных раёнах сьвету, у тым ліку ў Паўднёвай Азіі, зонаў, вольных ад ядзернай зброі. Нязьменна выступаючы за наладжваньне эфэктыўнага міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам, якія ўяўляюць для Шры-Ланкі рэальную пагрозу (бо на высьпе з 1983 году не спыняецца ўнутраны ўзброены канфлікт), за далучэньне ўсіх дзяржаваў да міжнародна-прававых актаў па барацьбе з тэрарызмам.

Геаграфія

рэдагаваць

Шры-Ланка разьмяшчаецца на Індыйскай тэктанічнай пліце, якая зьяўляецца часткай Інда-Аўстралійскай пліты. Яна ляжыць ў Індыйскім акіяне на паўднёвым захадзе Бэнгальскага заліву у межах ад 5° да 10° паўночнай шыраты і ад 79° да 82 усходняй даўгаты.

Эканоміка

рэдагаваць

За гады незалежнасьці Шры-Ланка з адсталай краіны з плянтацыйнай гаспадаркай, арыентаванай на адну сельскагаспадарчую культуру, ператварылася ў аграрна-індустрыяльную дзяржаву (прамысловасьць дае каля 35% СУП). Нэгатыўнае ўзьдзеяньне на эканоміку краіны ў апошнія гады аказвала нестабільнасьць унутранага становішча. Аднак у цэлым прадпрымаемыя ўрадам крокі на фоне прыпыненьня баявых дзеяньняў з 2002 году спрыялі некатораму прагрэсу ў эканоміцы краіны. Падчас этнічнага канфлікту амаль 10 адсоткаў тэрыторыі краіны апынуліся, па істоце, выведзенымі з гаспадарчага абарачэньня; выдаткі ўраду на ваенныя патрэбы складаюць каля 25% дзяржбюджэту. У 2005 годзе працягнуўся рост СУП, які склаў 5,3% (у 2004 годзе — 5,4%), дэфіцыт дзяржбюджэту — 1,69 млрд даляраў ЗША (8,5% СУП), узровень інфляцыі — каля 7%. Валютныя рэзэрвы на кастрычнік 2005 году склалі 2,6 млрд даляраў ЗША, дзяржаўны доўг склаў 21 млрд даляраў ЗША (98% ВУП).

Абарачэньне зьнешняга гандлю склала 9,8 млрд даляраў ЗША. Аб’ём экспарту павялічыўся да 4,1 млрд даляраў, а імпарту да 5,7 млрд даляраў ЗША. Дэфіцыт зьнешнегандлёвага балянсу перавысіў 1,6 млрд даляраў ЗША. Асноўныя артыкулы экспарту — гатовая вопратка, гарбата, каўчук; імпарту — машыны і абсталяваньне, нафта, тэкстыль, пшаніца, цукар, угнаеньні. Галоўныя гандлёвыя партнэры — ЗША, Вялікабрытанія, Індыя, Нямеччына, Японія, Малайзія, Сынгапур, Тайлянд. Аб’ём прамых замежных інвэстыцыяў у 2005 годзе склаў 110 млн даляраў ЗША, галоўнымі фундатарамі застаюцца ЗША, Японія, Індыя і краіны ЭЗ.

Магутны ўдар па эканоміцы краіны нанесла цунамі 26 сьнежня 2004 году, выкліканае землятрусам паблізу выспы Суматра. Колькасьць загінуўшых у Шры-Ланцэ наблізілася да 40 тысячаў чалавек, эканамічная шкода склала 1,3 млрд даляраў ЗША. Разбураная амаль уся транспартная і сельскагаспадарчая інфраструктура на ўсходнім, паўднёвым і паўднёва-заходнім узьбярэжжах выспы. Была нанесеная сур’ёзная шкода жыльлёваму сэктару і рыбалоўным гаспадаркам, а таксама турыстычнай індустрыі (120—130 млн даляраў ЗША).

У цэлым эканамічная палітыка ўраду, заснаваная на рынкавых прынцыпах, стварае досыць спрыяльныя ўмовы для разьвіцьця краіны. Асноўнымі задачамі ўраду ў галіне эканомікі застаюцца стабілізацыя фінансавага становішча, рэалізацыя праграмы прыватызацыі стратных дзяржпрадпрыемстваў, прыцягненьне замежных інвэстыцыяў, ажыцьцяўленьне ключавых сацыяльных праграм, аднак неўрэгуляваны міжэтнічны ўзброены канфлікт нэгатыўна адбіваецца як на прытоку замежных інвэстыцый, так і на агульным эканамічным росьце.

Грашовая адзінка — рупія Шры-Ланкі (1 даляр ЗША = 102 рупіі).

Дэмаграфія

рэдагаваць

З насельніцтва Шры-Ланкі (паводле зьвестак 2001 году) каля 74% — сынгалы, 18% — тамілы, 8% — маўры (нашчадкі арабаў). Налічваецца таксама некалькі тысяч вэдаў — карэнных жыхароў выспы, бюргераў — нашчадкаў партугальцаў, галяндцаў і ангельцаў, а таксама малайцаў. Найбуйнейшыя гарады — Гале, Трынкамалі, Джафна, Кандзі, Нувара-Элія.

Нацыянальна-этнічнаму складу ў асноўным адпавядае і рэлігійная прыналежнасьць насельніцтва: будызм вызнаюць каля 70% (у асноўным сынгалы), індуізм — больш 17% (галоўным чынам тамілы), іслам і хрысьціянства — прыкладна па 8% (маўры, бюргеры і іншыя).

Культура

рэдагаваць

Афіцыйнымі мовамі зьяўляюцца сынгальская і тамільская, шырока распаўсюджана ангельская мова.

Па ўзроўні адукацыі (пісьменнасьць насельніцтва — 90% па дадзеных 2000 году) Шры-Ланка займае адно зь вядучых месцаў у Азіі. Навучаньне ў дзяржаўных школах бясплатнае, маецца вялікая сетка платных школ, дзе выкладаньне вядзецца галоўнай чынам на ангельскай мове. Колькасьць студэнтаў у ВНУ перавышае 25 тыс. чалавек. Галоўныя ВНУ — унівэрсытэты ў гарадах Калёмба, Кандзі, Матара.

У краіне існуе шэсьць асноўных газэтна-выдавецкіх аб’яднаньняў, якія выпускаюць каля 50 газэт і часопісаў на трох мовах — ангельскай, сынгальскай і тамільскай. Штодзённы тыраж усіх газэт дасягае 300 тыс. Найбуйнейшыя зь іх: «Дэйлі ньюз», «Абзэрвэр», «Айлэнд». Дзяржаўная радыёвяшчальная карпарацыя — «Шры-Ланка брадкастынг карпарэйшн», вядзе перадачы на трох мовах, ахопліваючы вяшчаньнем усю краіну. Тэлебачаньне прадстаўлена дзьвюма дзяржаўнымі праграмамі і чатырма каналамі, пэрыядычна капіююцца навіны BBC, CNN.

Нацыянальнае сьвята: Дзень незалежнасьці — 4 лютага.

Нацыянальным спортам Шры-Ланкі зьяўляецца валейбол, але найбольш папулярны ў краіне крыкет.