Юзэф Пілсудзкі

(Перанакіравана з «Юзаф Пілсудскі»)

Ю́зэф Кле́мэнс Пілсу́дзкі (польск. Józef Klemens Piłsudski; 5 сьнежня 1867, Зулаў — 12 траўня 1935, Варшава) — польскі вайсковы і палітычны дзеяч, барацьбіт за незалежнасьць, першы кіраўнік незалежнай Польшчы ў 1918—1922 гадах і галоўнакамандуючы Войска польскага з 11 лістапада 1918 году, першы маршал Польшчы з 1920 году; двойчы прэм’ер Польшчы (1926—1928 і 1930), стваральнік г. зв. санацыйных урадаў, якія былі ўведзеныя ў 1926 годзе ў выніку дзяржаўнага перавароту, пасьля якога Пілсудзкі засяродзіў у сваіх руках амаль дыктатарскія паўнамоцтвы[5]. Кавалер вялікай колькасьці ордэнаў і ганаровых адзнак, як польскіх, так і замежных[6], ганаровы доктар шэрагу ўнівэрсытэтаў міжваеннай Польшчы. У маладосьці, падчас кансьпіратыўнай работы вядомы пад псэўданімамі «Віктар» (Wiktor)[a] і «Мячыслаў» (Mieczysław). Прыхільнікі Пілсудзкага, асабліва з часоў службы ў легіёнах, ужывалі такія яго мянушкі як — «Камэндант» (Komendant), «Дзядуля» (Dziadek) і «Маршал» (Marszałek). Паводле паходжаньня быў ліцьвінам-беларусам[7].

Юзэф Пілсудзкі
лац. Juzef Piłsudzki
па-польску: Józef Piłsudski

1-ы кіраўнік Польшчы
14 лістапада 1918 — 9 сьнежня 1922
Наступнік: Габрыель Нарутовіч
18-ы прэм’ер-міністар Польшчы
2 кастрычніка 1926 — 27 чэрвеня 1928
Прэзыдэнт: Ігнацы Масьціцкі
Папярэднік: Казімер Бартэль
Наступнік: Казімер Бартэль
23-ы прэм’ер-міністар Польшчы
15 жніўня 1930 — 4 сьнежня 1930
Прэзыдэнт: Ігнацы Масьціцкі
Папярэднік: Валеры Славек
Наступнік: Валеры Славек
1-ы гэнэрал-інспэктар Узброеных сіл Польшчы
27 жніўня 1926 — 12 траўня 1935
Прэзыдэнт: Ігнацы Масьціцкі
Наступнік: Эдвард Рыдз-Сьміглы
7-ы міністар па вайсковых справах Польшчы
16 траўня 1926 — 12 траўня 1935
Прэзыдэнт: Мацей Ратай (в. а.)
Ігнацы Масьціцкі
Папярэднік: Юліўш Тарнава-Мальчэўскі
Наступнік: Тадэвуш Каспржыцкі
Маршал Польшчы
19 сакавіка 1920 — 12 траўня 1935
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 5 сьнежня 1867(1867-12-05)[1][2][3][…]
Зулаў, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер у Летуве
Памёр: 12 траўня 1935(1935-05-12)[4][1][2][…] (67 гадоў)
Варшава, Польшча
Партыя: ППС (на пачатку дзейнасьці)
Сужэнец: Марыя Каплеўская (у 1899—1921),
Аляксандра Шчарбінская (у 1921—1935)
Дзеці: Ванда, Ядзьвіга
Бацька: Юзэф Вінцэнт Пілсудзкі[d]
Маці: Марыя Пілсудзкая[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна «За вайсковую доблесьць» Камандор ордэна «За вайсковую доблесьць»
Залаты крыж ордэна «За вайсковую доблесьць» Сярэбраны крыж ордэна «За вайсковую доблесьць»
Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж Незалежнасьці зь мячамі
Крыж Незалежнасьці зь мячамі
Крыж Мужных (чатырохразовы)
Крыж Мужных (чатырохразовы)
Ордэн Залаты Крыж Заслугі
Ордэн Залаты Крыж Заслугі
Ордэн Залаты Крыж Заслугі
Ордэн Залаты Крыж Заслугі
Ордэн Залаты Крыж Заслугі
Ордэн Залаты Крыж Заслугі
Ордэн Залаты Крыж Заслугі
Ордэн Залаты Крыж Заслугі
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Леапольда I Кавалер Вялікага крыжа Савойскага ваеннага ордэна (1815—1947) Кавалер Вялікага крыжа ордэна Сьвятых Маўрыкія і Лазара
Вялікі крыж ордэна Белай ружы
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёну
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёну
Ваенны мэдаль (Францыя)
Ордэн Міхая Храбрага
Ордэн Міхая Храбрага
Ордэн Міхая Храбрага
Ордэн Міхая Храбрага
Кавалер ордэна Арлінага крыжа 1 клясы (Эстонія)
Кавалер ордэна Арлінага крыжа 1 клясы (Эстонія)
Чэхаславацкі Ваенны крыж 1918
Ордэн Узыходзячага сонца 1 клясы
Ордэн Узыходзячага сонца 1 клясы
Ордэн Жалезнай кароны 3-й ступені
Ордэн Жалезнай кароны 3-й ступені
Крыж Свабоды 1 клясы 1 ступені
Крыж Свабоды 1 клясы 1 ступені
Крыж Свабоды 3 клясы 1 ступені
Крыж Свабоды 3 клясы 1 ступені
Выява аўтографу

Юзэф Пілсудзкі — асоба, заслугі якой перад незалежнаю Польшчаю паўсюдна прызнаныя. Адначасова зь яго імем зьвязана і шмат супярэчнасьцяў: палітычныя рэпрэсіі, стварэньне Бяроза-Картускага канцэнтрацыйнага лягеру[8] і турмаў для няўгодных рэжыму Пілсудзкага асобаў[9], пытаньне травеньскага перавароту[5][10], імкненьне да ўсталяваньня асабістай дыктатуры і пабудаваны культ асобы.

11 лістапада 1918 году, калі Рэгенцкая рада перадала Пілсудзкаму ўладу над польскім войскам, сьвяткуецца ў сучаснай Польшчы як Дзень Незалежнасьці.

Біяграфія

рэдагаваць

Дзяцінства

рэдагаваць
 
У школьныя гады

Нарадзіўся ў багатай шляхецкай сям’і 5 сьнежня 1867 году ў родавым маёнтку Зулаў (Zułów) Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні — пад Вільняй. Бацька Юзэф Вінцэнт Пётар Пілсудзкі паходзіў з старажытнага палянізаванага літвінскага роду Гінятавічаў[11][12][13], вядомых з 1413 году — пасьля Грунвальдзкай бітвы яны атрымалі герб Зарэмба[14]; падчас паўстаньня 1863—1864 гадоў быў камісарам Нацыянальнага ўраду (Rząd narodowy) у Ковенскім павеце[15]. Маці Марыя Білевіч таксама паходзіла зь мясцовага шляхецкага роду[b]. У Пілсудзкіх было 12 дзяцей, Юзэф быў чацьвертым. У 1874 годзе сядзіба Зулаў цалкам згарэла. Спробы ўзьняць маёнтак, чарговыя пазыкі і крэдыты не прыносілі эфэкту і сям’я пераехала ў Вільню[14].

Навучаньне ў Вільні й Харкаве

рэдагаваць

У 1877 годзе Юзэф, разам са сваім братам Браніславам, пачаў навучаньне ў расейскамоўнай Першай віленскай гімназіі, якая разьмяшчалася ў будынку закрытага Віленскага ўнівэрсытэту[17].

  Гімназічны пэрыяд жыцьця быў для мяне сапраўднай катаргай… Нават бычыная скура ня ў стане вытрымаць апісаньня бясконцых зьняваг і зьдзекаў з боку настаўнікаў, насьмешак над усім тым, што мы з маленства шанавалі і любілі… Пачуцьцё прыгнёту, пачуцьцё раба, якога ў любую хвіліну могуць раздавіць як чарвяка, каменем ляжала на маім сэрцы[18]  

Разам з братам Браніславам Пілсудзкім у 1882 годзе заснаваў польскі патрыятычны гурток самаадукацыі «Еднасьць» (Spójnia), сябры якога дастаўлялі з Варшавы польскамоўную літаратуру[19].

У 1885 годзе здаў экзамэны за курс гімназіі (лепшыя адзнакі па гісторыі і геаграфіі, горшыя — па мовах, (за выключэньнем францускай) і паступіў вучыцца на мэдычны факультэт Харкаўскага ўнівэрсытэту. За ўдзел у студэнцкіх пратэстах у 1886 годзе быў адлічаны.

Ссылка ў Сыбір

рэдагаваць

Пры затрыманьні 10 сакавіку 1887 г. у пратаколе допыту Пілсудзкі зазначыў: «Завуць мяне Восіп Восіпавіч Пілсудзкі; ад роду маю 19 гадоў; паходжаньне і народнасьць дваранін, беларус»[20]. У сакавіку 1887 году за ўдзел у змове, накіраванай на забойства цара Аляксандра III, быў арыштаваны і асуджаны да 5 гадоў ссылкі ў Сыбір[21]; ягонаму брату, Браніславу, (актыўнаму ўдзельніку змовы і сябру арганізацыі «Народнай волі»), як і старэйшаму брату Леніна Аляксандру Ўльянаву і шэрагу іншых быў вынесены сьмяротны вырак. Пры канфірмацыі (сьцьвярджэньні) прысуду цар замяніў для Браніслава сьмяротнае пакараньне на 15 гадоў катаргі.

За ўдзел у бунце ў Іркуцкай турме, дзе Юзэф Пілсудзкі знаходзіўся ў чаканьні перасылкі на месца сталага селішча, атрымаў дадатковыя паўгады турэмнага зьняволеньня[21].

Польская сацыялістычная партыя

рэдагаваць
 
Малады Пілсудзкі па вяртаньні з Сыбіры
 
Копія вышуковага ліста 1887 г. на дзяржаўнага злачынцу Ю. Пілсудзкага

У 1892 годзе, па вяртаньні з Сыбіры, Пілсудзкі ўступіў у створаную Польскую сацыялістычную партыю (ППС)[22], а таксама займаўся нелегальнай выдавецкай справай. У рамках ППС удзельнічаў у так званай Літоўскай сэкцыі ППС[23], што аб’ядноўвала дзеячоў зь Вільні. Падтрымліваў сувязі зь сябрамі Замежнага зьвязу польскіх сацыялістаў (ЗЗПС). У 1894 абраны прадстаўніком Літоўскай сэкцыі ў Працоўным Цэнтральным Камітэце ППС і стаў галоўным рэдактарам газэты «Працоўны» (Robotnik)[22].

З траўня 1896 году знаходзіўся ў Лёндане, дзе ў якасьці прадстаўніка Працоўнага Цэнтральнага Камітэту ўзяў удзел у Чацьвёртым кангрэсе Другога Інтэрнацыяналу (27 ліпеня — 1 жніўня). Па вяртаньні ў Расею засяродзіўся на партыйнай выдавецкай працы.

15 ліпеня 1899 году ажаніўся з Марыяй Юшкевіч[24][25][c] і пераехаў у Вільню, затым у Лодзь, дзе знаходзілася падпольная друкарня газэты «Працоўны». У 1900 годзе, пасьля правалу выданьня, быў зноў арыштаваны. Сымуляваў душэўную хваробу і з варшаўскай турмы быў пераведзены ў пецярбурскую лякарню для псыхічнахворых. Здолеў у траўні 1901 году арганізаваць уцёкі[22], якія прынесьлі яму прызнаньне сябраў ППС; у 1902 годзе быў абраны ў пашыраны склад РЦК ППС.

Пляны стварэньня легіёну

рэдагаваць
 
Ю. Пілсудзкі, 1899

Пасьля чарговай непрацяглай вандроўкі ў Лёндан Пілсудзкі вярнуўся ў Расею, дзе прыступіў да структурнага ўмацаваньня і радыкалізацыі партыйных шэрагаў. З 1902 году арганізаваў выданьне новай газэты «Барацьба» (Walka). Калі пачалася расейска-японская вайна (1904—1905), Пілсудзкі адправіўся ў Японію[22], спрабуючы знайсьці падтрымку для падрыхтоўкі паўстаньня ў Польшчы. Пілсудзкі прапаноўваў японцам стварыць польскі легіён з узятых у палон палякаў — салдатаў расейскага войска[26]. Рэалізаваць гэтыя і іншыя пляны не атрымалася, збольшага з-за сабатажу Рамана Дмоўскага. Аднак японцы былі зацікаўленыя ў сакрэтнай інфармацыі і, пасьля вэрбаваньня, выдаткавалі на выведвальную дзейнасьць Пілсудзкаму 20 тыс. фунтаў стэрлінгаў.

Арганізацыя баявых групаў

рэдагаваць

Па вяртаньні ў Польшчу ў 1904 годзе Пілсудзкі арганізоўваў партыйныя баявыя групы, якія актыўна дзейнічалі падчас рэвалюцыі 1905—1907 гадоў[27]. Дзейнасьць баявых груповак фінансавалася за рахунак сродкаў, атрыманых пры рабаваньнях банкаў і паштовых цягнікоў, у меншай ступені — пры так званых «эксах» (скарот ад экспрапрыяцыя).

У сваіх успамінах начальнік варшаўскага ахоўнага аддзяленьня Павел Заварзін зваў Пілсудзкага «выключным спэцыялістам па арганізацыі рабаваньняў цягнікоў, банкаў, паштовых аддзяленьняў, а, у роўнай ступені, тэрарыстычных актаў»[28].

Найболей вядомае рабаваньне паштовага цягніка на чыгуначнай станцыі Безданы пад Вільняй у 1908 годзе (200 812 рублёў 61 капейка). У 1912 годзе быў абраны Галоўным кашталянам Зьвязу стралкоў (Związek Strzelecki) і ўзяў сабе псэўданім «Мячыслаў» (Mieczysław).

Першая сусьветная вайна

рэдагаваць
 
Ю. Пілсудзкі ў Отвацку, 1915
 
Вітаньне Пілсудзкага на вакзале ў Варшаве, 12 сьнежня 1916

Незадоўга да пачатку Першай сусьветнай вайны Пілсудзкі захапіўся стварэньнем ваенізаваных груповак на Галічыне. У 1913 годзе ён арганізаваў у Стружы афіцэрскія курсы Стралецкага зьвязу. Пры заступніцтве аўстрыйскіх уладаў з ваенізаваных і вайскова-спартовых арганізацыяў «Стралец», «Сокал» і іншых фармаваліся польскія легіёны пад камандаваньнем Пілсудзкага[22]. Яны ваявалі на ўсходнім фронце супраць Расеі на баку Аўстра-Вугоршчыны і Нямеччыны.

12 жніўня 1914 году, пасьля ўступу легіёнаў на тэрыторыю Царствы Польскага, Пілсудзкі выдаў адозву, у якой ён абвяшчаў сябе кашталянам польскіх войск, падпарадкаваных нібыта створанаму ў Варшаве Нацыянальнаму ўраду. У рэчаіснасьці такога ўраду не было створана, а заклік меў мэтай распачаць польскае паўстаньне на тэрыторыях, кантраляваных расейскімі ўладамі.

У кастрычніку 1914 году па ініцыятыве Пілсудзкага была ўтвораная Польская вайсковая арганізацыя [29][30] (Polska Organizacja Wojskowa) — кансьпіратыўнае аб’яднаньне, якое дзейнічала на ўсіх тэрыторыях былой Рэчы Паспалітай. У сувязі зь перавагай краінаў Антанты, якая намецілася ў гэты час, Пілсудзкі выйшаў з складу Часовай дзяржаўнай рады, створанай у 1917 годзе нямецкай адміністрацыяй на акупаванай частцы Польшчы. Пілсудзкі распарадзіўся, каб польскія салдаты не давалі прысягі на вернасьць Нямеччыны і Аўстра-Вугоршчыны. У выніку легіёны былі распушчаныя, большасьць легіянэраў была інтэрнаваная, а Пілсудзкі зьняволены ў крэпасьці Магдэбургу. Такім чынам узрасла ягоная папулярнасьць як ахвяры і сымбаля барацьбы з акупантамі[29].

 
Камандваньне Польскай вайсковай арганізацыі, 1917
 
Маршал у Менску, 1919

Пасьля доўгіх перамоваў, у якіх Пілсудзкі катэгарычна адмовіўся падпісаць заяву аб ляяльнасьці, 8 лістапада 1918 году немцы ўсё ж такі вызваляюць яго. Найбольш імавернай прычынай нечаканага вызваленьня Пілсудзкага была небясьпека з боку нямецкай рэвалюцыі, якая магла злучыцца з бальшавіцкай. Прадухіліць гэтую небясьпеку магло зьяўленьне бар’еру ў выглядзе польскай дзяржавы[d].

11 лістапада 1918 году, пасьля трыюмфальнага вяртаньня Пілсудзкага ў Варшаву, Рэгенцкая рада перадала яму ўладу над войскам[e]. 14 лістапада Рэгенцкая рада перадала Пілсудзкаму свае паўнамоцтвы, а 22 лістапада 1918 году ён выдаў дэкрэт, у якім абвяшчаў сябе «Часовым начальнікам дзяржавы» (Tymczasowy naczelnik państwa). 22 лістапада ў Варшаве ён сфармаваў урад на чале з сацыялістам Енджэем Марачэўскім. У студзені 1919 Устаноўчы сойм прызнаў яго надзвычай шырокія паўнамоцтвы Начальніка дзяржавы[22].

Польска-савецкая вайна

рэдагаваць

Адносна Расеі Пілсудзкі прытрымліваўся наступнай думкі:

  (калі супраць) Немцаў заўсёды мы маглі знайсьці саюзьнікаў, якія б дзейнічалі ў сваіх інтарэсах — і ў магчымым сутыкненьні зь імі мы бы ня дзейнічалі асобна, то наадварот выглядала справа ў адносінах да Расеі[32].  

Пры прасоўваньні Чырвонай Арміі (РСЧА) тэрыторыямі, пакінутымі па эвакуацыі нямецкімі часткамі, у лютым 1919 году з сутыкненьняў у Беларусі пачалася польска-савецкая вайна.

19 красавіка 1919 году польскія войскі захапілі Вільню[33] (заняты ў студзені 1919 годзе чырвонымі часткамі) і ўвесь Віленскі край. 22 красавіка 1919 году Пілсудзкі выступіў са зваротам «Да жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага», у якім абяцаў ня ўмешвацца ва ўнутраныя справы беларускага і летувіскага народаў і даць ім права самім вырашаць свой лёс «безь якога-небудзь гвалту або націску з боку Польшчы». У жніўні 1919 году ўзялі Менск[34][f] (заняты чырвонымі часткамі ў студзені 1919 году). Склаўшы хаўрус зь Пятлюрам[35], Пілсудзкі ўвесну 1920 распачаў наступ на Кіеў (заняты польскімі войскамі 7 траўня 1920). 18 траўня Пілсудзкі вярнуўся ў Варшаву.

Улетку пачаўся контарнаступ Чырвонай Арміі. Палякі былі змушаныя пакінуць Кіеў. Савецкі контарнаступ ажыцьцяўлялася двума франтамі: Паўднёва-заходні рухаўся на Львоў; Заходні пад камандаваньнем Тухачэўскага прасоваўся па Беларусі і Летуве (11 ліпеня Чырвонай Арміяй быў захоплены Менск, 19 ліпеня — Горадня, 20 ліпеня — Вільня, 1 жніўня — Берасьце). Аднак галоўнай мэтай наступу пад камандаваньнем Тухачэўскага была Варшава.

«Цуд на Вісьле»

рэдагаваць
 
Ю. Пілсудзкі і Ю. Галер падчас агляду войск пасьля бітвы пад Варшавай
 
Пілсудзкі ў Познані
 
Разам з Э. Рыдз-Сьміглы, 1920

Шматлікія паразы выклікалі крытыку Пілсудзкага. Устаноўчы сойм сфармаваў Раду абароны дзяржавы; якой кіраваў Пілсудзкі, аднак гэты орган у пэўнай ступені абмяжоўваў ягоную ўладу. Партыя народнай дэмакратыі прапаноўвала зусім адхіліць Пілсудзкага ад улады. Высунуты Пілсудзкім плян адбіцьця Чырвонай арміі крытыкаваўся як дылетанцкі.

Дзякуючы вялікаму досьведу супрацоўніцтва Пілсудзкага падчас Першай сусьветнай вайны з выведвальнымі органамі Японіі, Аўстра-Вугоршчыны й Нямеччыны, і зь іхнай дапамогай, у Польшчы была створаная магутная служба выведкі і контарвыведкі. Вырашальная роля ў паразе РСЧА належыць падразьдзяленьню польскіх шыфравальшчыкаў, якое ў жніўні—верасьні 1919 году ўзламала шыфры як Дабравольчай арміі, так і РСЧА.

Былі ўзламаныя практычна ўсе шыфры белых і чырвоных, што дало ясную карціну ўсёй ваеннай сытуацыі на тэрыторыі Расеі ад Петраграду да Сыбіры, ад Мурманску і да Чорнага мора.

Галоўная нагрузка на шыфравальны аддзел лягла ўлетку 1920 году, калі ён прымаў да 500 непрыяцельскіх радыёграмаў штомесяц. Напрыклад, у жніўні палякі атрымалі і дэшыфравалі 410 радыёдэпэшаў, падпісаных Троцкім, Тухачэўскім, Якірам і Гаем. На іх аснове камандаваньне Войска польскага змагло прыняць удалыя стратэгічныя рашэньні падчас Варшаўскай бітвы, бо ведала апэратыўную інфармацыю аб перасоўваньні кожнага падразьдзяленьня непрыяцеля[36][37].

Сфармаваная з загартаваных у баях частак, ударная групоўка ў 120 тыс. байцоў пад камандаваньнем Пілсудзкага 13—25 жніўня 1920 году ў бітве за Варшаву раптоўным ударам прадзерла фронт і зайшла ў тылы арміі Тухачэўскага. Чырвоная Армія, пацярпеўшы цяжкую паразу, змушаная была пачаць адступленьне[38].

У Польшчы «Цуд на Вісьле» (Cud nad Wisłą) прыводзіцца як сымбаль «мужнасьці польскіх салдатаў, якія далі адпор Чырвонай Арміі, дзьвінутай бальшавіцкімі правадырамі ў паход за саветызацыю Польшчы».

Стратэгічны посьпех і палітычная параза

рэдагаваць

Ваенны посьпех канчаткова быў замацаваны ў бітве на Нёмане, якая распачалася 20 верасьня 1920 году. Падчас контарнаступу польскія войскі занялі шырокія тэрыторыі Літ-Белу і Латвіі.

Неўзабаве пасьля гэтага меў месца г.зв. бунт генэрала Жэлігоўскага, які, згодна з даручэньнем Пілсудзкага, робіць выгляд, што не падначальваецца загадам ваеннага камандаваньня і 9 кастрычніка займае віленскую акругу, што прывяло да ўтварэньня на гэтай тэрыторыі г. зв. Сярэдняй Літвы. Баявыя дзеяньні афіцыйна былі перарваны ў выніку падпісаньня 12 кастрычніка 1920 году ў Рызе дамовы аб перамір’і ў вайне з бальшавікамі. Канчаткова вайна завяршылася з падпісаньнем 18 сакавіка 1921 году мірнай дамовы, якая лягла ў аснову афіцыйных польска-савецкіх адносінаў да пачатку Другой сусьветнай вайны[39].

Аднак падзел беларускіх і ўкраінскіх земляў паміж Польшчай і Савецкай Расеяй азначаў крах палітычнай канцэпцыі Пілсудзкага, якая прадугледжвала стварэньне польска-летувіска-беларуска-ўкраінскай фэдэрацыі «Міжмор’е» (Międzymorze) на тэрыторыях былой Рэчы Паспалітай[29]. Парадаксальным чынам Пілсудзкі рэалізаваў ідэі свайго палітычнага суперніка Рамана Дмоўскага — прыхільніка монанацыянальнай, этнічна чыстай польскай дзяржавы.

Правядзеньне розных ваенных апэрацыяў не магло ня выклікаць палітычных хваляваньняў у краіне. Таксама, з-за былой раздробленасьці Польшчы, у краіне існавала мноства розных партыяў і аб’яднаньняў, таму найбольш лягічным варыянтам было абвяшчэньне Польшчы парлямэнцкай рэспублікай.

Адстаўка

рэдагаваць
 
Уручэнне Пілсудзкім ордэнаў Virtuti Militari вэтэранам паўстаньня 1863—1864 гг., Варшава, 5 жніўня 1921

Незьдзяйсьняльнасьць палітычных канцэпцыяў Пілсудзкага і пасьляваенная нестабільнасьць саслабіла ягоныя пазыцыі, не было зьнята супярэчнасьцяў у адносінах да нацыянальных меншасьцяў. Так 25 верасьня 1921 году ў Львове Пілсудзкі пазьбег сьмерці падчас замаху, які зрабіў на яго ўкраінец Сьцяпан Фядак, сябра адной з украінскіх арганізацыяў, якія змагаліся за незалежную Ўкраіну[40].

Прынятая 17 сакавіка 1921 году канстытуцыя Польшчы абмяжоўвала ўладу главы дзяржавы. 14 сьнежня 1922 году Пілсудзкі перадаў уладу абранаму 9 сьнежня 1922 году першаму прэзыдэнту Польшчы Габрыелю Нарутовічу[41][42]. Пасьля забойства Нарутовіча 16 сьнежня і абраньня новым прэзыдэнтам Станіслава Вайцехоўскага Пілсудзкі заняў пост начальніка Генэральнага штабу. 30 траўня 1923 году ён сышоў з гэтай пасады, а 28 чэрвеня ён пакінуў сваю апошнюю палітычную пасаду — кіраўніка Малой вайсковай рады (Ścisła wojskowa rada).

Сыходзячы з палітыкі, маршал выступіў 3 ліпеня са сваёй вядомай прамовай у Малінавай залі варшаўскага гатэлю «Брысталь»:

  Запляваны, патворны карлік на крывых ножках, ён выплёўвае сваю брудную душу, аплёўвае мяне з усіх бакоў, не шкадуючы нічога, што варта шкадаваць — сям’ю, адносіны, блізкіх мне людзей, пільнуе за маімі крокамі, робіць малпавыя грымасы, перакручваючы кожную думку — той патворны карлік поўзаў за мной як неадлучны сябра, апрануты ў сьцяжкі розных тыпаў і колераў — то чужой, то сваёй дзяржавы, выкрыкваючы фразы, крывячы агідныя губы, выдумваючы нейкія нечуваныя гісторыі, той карлік быў для мяне неадступным сябрам, неадступным таварышам долі й нядолі, шчасьця й няшчасьця, перамог і паразаў[43].  

Пасьля прамовы Пілсудзкі перасяляецца і жыве разам зь дзецьмі й другой жонкай у маёнтку Сулеювэк (Sulejówek) пад Варшавай. Там займаецца, у асноўным, пісьменьніцкай працай.

Травеньскі пераварот

рэдагаваць
 
Пілсудзкі ў Варшаве падчас травеньскага перавароту

Тым часам польская эканоміка апынулася разбуранай. Гіпэрінфляцыя распальвала грамадзкае хваляваньне, і ўрад быў няздольны знайсьці хуткі спосаб пераадоленьня ўзрасталага беспрацоўя і эканамічнага крызісу. Хаўрусьнікі і прыхільнікі Пілсудзкага неаднаразова прасілі, каб ён вярнуўся ў палітыку, і ён пачаў ствараць новую палітычную сілу, якая абапіралася на былых сябраў Польскіх легіёнаў і Польскай вайсковай арганізацыі, а таксама на некаторых левых і частку інтэлігенцыі. У 1925 годзе, пасьля таго як некалькі ўрадаў на працягу кароткага часу зьмянілі адзін аднаго, і палітычная сытуацыя станавілася ўсё больш хаатычнай, Пілсудзкі стаў адкрыта крытычна ставіцца да ўраду, і ўрэшце зрабіў заяву-патрабаваньне адстаўкі кабінэту Вінцэнтыя Вітаса[44].

Дзякуючы садзейнічаньню вайсковага міністра Люцыяна Жэлігоўскага пад відам манэўраў у траўні 1926 году ў ваколіцах Рэмбэртава былі сьцягнутыя верныя Пілсудзкаму часткі.

12 траўня 1926 году часткі Пілсудзкага рушылі на Варшаву. Пасьля трохдзённых баёў у Варшаве, падчас якіх загінулі 379 чалавек і болей за 900 былі параненыя, Пілсудзкі авалодаў сытуацыяй і правёў радыкальныя зьмены ў кіраваньні. Ён заняў пасады вайсковага міністра і генэральнага інспэктара ўзброеных сілаў[45].

31 траўня 1926 году Пілсудзкі абраны прэзыдэнтам Польшчы, аднак адмовіўся ад пасады. Пры паўторным галасаваньні прэзыдэнтам, па рэкамэндацыі Пілсудзкага, быў абраны Ігнацы Масьціцкі. Фармаваньне новага ўраду фактычна легалізавала пераварот.

 
Рэзыдэнцыя Пілсудзкага — Бэльвэдэрскі палац, Варшава

Пілсудзкі, акрамя пасады вайсковага міністра, у 1926—1928 і 1930 гадах займаў таксама пост прэм’ер-міністра. Устаноўлены аўтарытарны рэжым, які абапіраўся на армію і прыхільнікаў Пілсудзкага, вядомы як «санацыя» (з лаціны sanatio — «аздараўленьне») — мелася на ўвазе маральнае здароўе грамадзтва.

Роля парлямэнту была абмежаванай. Палітычная апазыцыя перасьледвалася прававымі сродкамі (палітычныя судовыя працэсы) і сілавымі мэтадамі — зьбіцьцё, інтэрнаваньне без судовых рашэньняў у створаны ў 1934 годзе лягер у Бярозе-Картускай. У дзяржаве пагаршаюцца адносіны да нацыянальных меншасьцяў, расьце напружаньне на тэрыторыях з украінскім, нямецкім, беларускім, габрэйскім насельніцтвам[46]: адбываюцца арышты пасьля народных хваляваньняў ў Галіцыі, Верхняй Сілезыі, на землях заходняй Беларусі[47]. Частка палітычных супернікаў Пілсудзкага была змушаная эміграваць. У красавіку 1935 году была прынятая новая канстытуцыя Польшчы, якая санкцыянуе аўтарытарны прэзыдэнцкі лад.

У міжнароднай палітыцы Пілсудзкаму ўдалося дасягнуць адноснай нармалізацыі адносінаў з СССР (Пакт аб ненападзе 1932 году) і зь Нямеччынай (Пакт аб ненападзе 1934 году). Але Пілсудзкі лічыў ненадзейнымі такія дамовы і шукаў апоры ў заходніх хаўрусьнікаў[48] — (Францыі і Вялікабрытаніі), і ў суседзяў — Румыніі і Вугоршчыны.

 
Могілкі Росы ў Вільні, маўзалей «Матка і сэрца сына», 2004
 
Помнік Пілсудзкаму ў Варшаве

Юзэф Пілсудзкі памёр ад раку печані ў Варшаве 12 траўня 1935 году. Пахаваньні ператварыліся ў маніфэстацыю нацыянальнага адзінства[22]. У сувязі са сьмерцю маршала была абвешчаная нацыянальная жалоба.

Цела маршала было зьмешчана ў крыпце сьвятога Леанарда ў Вавэлі (Кракаў). У 1936 годзе сэрца Пілсудзкага было пахаванае ў магіле ягонай маці на Могілках Росы у Вільні; на гранітнай пліце, згодна з воляй памерлага, выбіты цытаты з паэмаў Юліюша Славацкага «Вацлаў» (уверсе) і «Бэнёўскі» (унізе).

Уверсе:
Ты ведаеш, няшчасьцем гордыя ня могуць
Пайсьці усьлед за іншымі той самаю дарогай
Унізе:
Хто здольны выбраць, выбраў замест дому
Гняздо арла на скалах, хай умее
Спаць, з зрэнкамі чырвонымі ад грому
І слухаць енк шайтанаў у сосен шуме.
Так жыў я[g].
Паміж імі:
Матка і сэрца сына

Арыгінальны тэкст  (пол.)

Уверсе:
Ty wiesz, że dumni nieszczęściem nie mogą
Za innych śladem iść tą samą drogą
Унізе:
Kto mogąc wybrać, wybrał zamiast domu
Gniazdo na skałach orła, niechaj umie
Spać, gdy źrenice czerwone od gromu
I słychać jęk szatanów w sosen szumie.
Tak żyłem.
Паміж імі:
Matka i Serce Syna

Ад шлюбу з Марыяй Каплеўскай (па першым мужы Юшкевіч) дзяцей не было. Пасьля сьмерці Марыі ў 1921 годзе Пілсудзкі пабраўся шлюбам з Аляксандрай Шчэрбінскай, актыўнай грамадзкай дзеячкай. У шлюбе нарадзіліся дзьве дачкі, Ванда (доктар-псыхіятар, бязьдзетная) і Ядзьвіга (вайсковая лётчыца, двое дзяцей).

 
Карыкатура на Ю. Пілсудзкага ў часопісе «Маланка»

Юзэф Пілсудзкі — асоба, заслугі якой перад незалежнаю Польшчаю паўсюдна прызнаныя, аднак зь яго імем зьвязана і вельмі шмат супярэчнасьцяў. Пытаньні, якія найперш уздымаюцца крытыкамі Пілсудзкага:

  • імкненьне да ўсталяваньня аўтарытарнага рэжыму ў дзяржаве[5];
  • запалохваньне і ціск на апазыцыю, у прыватнасьці вядомая такая фраза Пілсудзкага да дэпутатаў польскага сойму:
  Канстытуцыя кажа толькі пра судовую недатыкальнасьць, да ўсяго іншага, пане дэпутат, можна датыкнуцца![49]  
  • зьнікненьні і раптоўныя сьмерці вядомых і ўплывовых палітычных апанэнтаў[50];
  • стварэньне канцэнтрацыйнага лягеру ў Бярозе-Картускай[8] і палітычных турмаў для няўгодных рэжыму Пілсудзкага асобаў[h][9], некаторыя са сьпісаў асобаў, якіх належыць зьняволіць, маршал падпісваў уласнаруч[51];
  • пытаньне травеньскага перавароту, падчас якога загінула некалькі соцень людзей[5][10];
  • рэжым санацыі Юзэфа Пілсудзкага, які ўсталяваўся пасьля дзяржаўнага перавароту ў 1926 годзе, узмацніўшы сацыяльны, нацыянальны і рэлігійны прыгнёт на г.зв. «ўсходніх крэсах»[9][47].

Культ асобы

рэдагаваць
 
В. Косак, партрэт Пілсудзкага, 1928

У міжваенны час і пасьля Другой сусьветнай вайны, вакол асобы Пілсудзкага будаваўся пэўны культ асобы: маршалу прыпісваліся заслугі геніяльнага камандуючага, выбітнага стратэга, таленавітага палітыка, і, у першую чаргу, — празорцы[52][53][54].

Кінаўвасабленьні

рэдагаваць

Асоба Юзэфа Пілсудзкага знайшла свае кінаўвасабленьні ў наступных стужках[55]:

  • Ежы Яблонскі («Любоў праз агонь і кроў», Miłość przez ogień i krew, Польшча, 1924)
  • Мацьвей Ляраў («П. К. П.», СССР, 1926)
  • Антоні Пекарскі («Камэндант», Komendant, Польшча, 1928)
  • Яўген Калускі («Першая коная», Первая конная, СССР, 1941)
  • Ежы Дужынскі («Сьмерць прэзыдэнта», Śmierć prezydenta, Польшча, 1977)
  • Рышард Філіпскі («Дзяржаўны пераварот», Zamach stanu, Польшча, 1981)
  • Януш Закшэнскі («Адраджэньне Польшчы», Polonia restituta, Польшча, 1981)
  • Марыюш Баначэўскі і Зьбігнеў Запасевіч («Маршал Пілсудзкі», Marszałek Piłsudski, Польшча, 2001)
  • Алесь Янчук («Уладыка Андрэй», Владыка Андрей, Украіна, 2008)
  • Даніэль Альбрыхскі («1920. Варшаўская бітва», 1920. Bitwa Warszawska, Польшча, 2011).

Генэалёгія

рэдагаваць
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Казімер Людвік Пілсудзкі
 
 
 
 
 
 
 
Казімер Пілсудзкі (1752 — 1820?)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Разалія Пузына
 
 
 
 
 
 
 
Пётар Павел Пілсудзкі (1794—1851)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Валяр’ян Білевіч
 
 
 
 
 
 
 
Ганна Білевіч (1761—1837)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Палубінская
 
 
 
 
 
 
 
Юзэф Вінцэнт Пілсудзкі (1833—1902)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ігнацы Бутлер
 
 
 
 
 
 
 
Вінцэнт Бутлер (1771—1843)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Эльжбэта Куршэўская
 
 
 
 
 
 
 
Тэадора Ўршуля Бутлер (1811—1886)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Маргарыта Білевіч (? — 1861?)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юзэф Клемэнс Пілсудзкі (1867—1935)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Адам Білевіч
 
 
 
 
 
 
 
Каспар Білевіч (? — 1840?)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Антоні Білевіч (1815—1860)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Каўнацкая
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Марыя Білевіч (1842—1884)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ёахім Міхалоўскі (1744—1831)
 
 
 
 
 
 
 
Войцех Міхалоўскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Людвіка Тарашкевіч (1784—1836)
 
 
 
 
 
 
 
Гэлена Міхалоўская (? — 1846)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вінцэнт Бутлер (1771—1843)
 
 
 
 
 
 
 
Эльжбэта Бутлер (? — 1894)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Маргарыта Білевіч (? — 1861?)
 
 
 
 
 
 
  1. ^ Тут і далей, курсівам адпаведнік на польскай мове.
  2. ^ На падставе радаслоўнай некаторыя беларускія дасьледчыкі называюць Юзэфа Пілсудзкага этнічным беларусам[16].
  3. ^ Каб пабрацца шлюбам з Марыяй Юшкевіч Пілсудзкі зьмяняе веравызнаньне і пераходзіць у пратэстантызм, падчас другога свайго шлюбу з Аляксандрай Шчарбінскай зноў вяртаецца да каталіцызму.
  4. ^ Тым ня менш, апанэнты Пілсудзкага лічылі гэты факт біяграфіі маршала цьмяным, і абвінавачвалі яго ў супрацоўніцтве зь немцамі й шпіянажы на іх карысьць[31].
  5. ^ З 1937 году 11 лістапада сьвяткуецца ў Польшчы як Дзень Незалежнасьці.
  6. ^ 18 верасьня 1919 году, ужо пасьля таго, як польскія войскі занялі горад, у Менску адбылася ўрачыстая сустрэча Пілсудзкага. Ад беларускіх дзеячоў яго вітаў Аляксандар Прушынскі.
  7. ^ Нелітаратурны пераклад.
  8. ^ Ужо да пачатку 1930-х гадоў колькасьць палітзьняволеных на беларускіх землях перавысіла 10 тыс. чалавек[9].
  1. ^ а б в г Józef Klemens Piłsudski // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ а б в г Józef Piłsudski // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  3. ^ а б Józef Klemens Piłsudski // Roglo — 1997.
  4. ^ а б Пилсудский Юзеф // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. ^ а б в г Waldemar Paruch. Podstawy i uzasadnienie tożsamości politycznej obozu piłsudczykowskiego (1926—1939) гл. паўсюль. (пол.)
  6. ^ Wacław Jędrzejewicz. Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867—1935 — Instytut Książki. — ISBN 978-83-88736-92-6(пол.)
  7. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 359.
  8. ^ а б Wojciech Śleszyński. Aspekty prawne utworzenia obozu odosobnienia w Berezie Kartuskiej i reakcje środowisk politycznych. Białoruskie Zeszyty Historyczne nr 20. (пол.)
  9. ^ а б в г Шымуковіч С. Ф. Гісторыя Беларусі — Мн.: Вышэйшая школа, 2007. — с. 368. ISBN 978-985-06-1403-2. С. 277—281.
  10. ^ а б Marcin Pijaczyński. Majowe kontrowersje. Polska.pl, 31 maja 2006. (пол.)
  11. ^ Bideleux, Robert; Jeffries, Ian (1998). A History of Eastern Europe: Crisis and Change. London; New York: Routledge. ISBN 978-0-415-16111-4, p. 186(анг.)
  12. ^ Дмитрий Колесник. Юзеф Пилсудский — терорист или отец польской нации?(рас.)
  13. ^ Александр Просандеев, Любимец поляков, гроза «конституток» (рас.)
  14. ^ а б Экспресс новости. Дзержинский против Пилсудского(рас.)
  15. ^ Ziuk, rodzina, Zułów, 1867—1877; Polska Piłsudskiego, Epoka, czyny i dziedzictwo Marszałka, nr 1, 5 lutego 2009, s. 24. (пол.)
  16. ^ Анатомия ненависти (Русско-польские конфликты в XVIII-XX вв.) /А.Е. Тарас. — Минск.; Харвест, 2008. — 832 с. ISBN 978-985-16-1774-2, с.386 (рас.)
  17. ^ Roshwald, Aviel (2001). Ethnic Nationalism and the Fall of Empires: Central Europe, the Middle East and Russia, 1914—1923. London; New York: Routledge. ISBN 978-0-415-24229-5, p. 36. (анг.)
  18. ^ Смалянчук А. Паміж краёвасьцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г.-СПб, 2004, c .103.
  19. ^ Konspirator za młodu 1877—1885, Polska Piłsudskiego, Epoka, czyny i dziedzictwo Marszałka, nr 2, 12 lutego 2009, Rzeczpospolita. (пол.)
  20. ^ 25 гадоў таму было аб'яўлена, што Язэп Пілсудскі — беларус // Эўрарадыё, 16 кастрычніка 2016 г. Архіўная копія ад 16 кастрычніка 2016 г. Праверана 18 кастрычніка 2016 г.
  21. ^ а б Kalendarium wydarzeń życia Bronisława Piłsudskiego (пол.)
  22. ^ а б в г д е ё Józef Piłsudski (1867—1935)
  23. ^ Urbankowski, Bohdan (1997). Józef Piłsudski: Marzyciel i strateg. 1-2. Warsaw: Wydawnictwo ALFA. vol. 1, p. 88. (пол.)
  24. ^ Alabrudzińska, Elżbieta (1999). Kościoły ewangelickie na Kresach Wschodnich II Rzeczypospolitej. Toruń: Wydawnictwo Uniwersytetu Mikołaja Kopernika. ISBN 978-83-231-1087-3, p. 99. (пол.)
  25. ^ Garlicki, Andrzej (1995). Józef Piłsudski. 1867—1935. London: Scolar Press. ISBN 978-1-85928-018-8, p. 63. (пол.)
  26. ^ Urbankowski, Bohdan (1997). Józef Piłsudski: Marzyciel i strateg. 1-2. Warsaw: Wydawnictwo ALFA. vol. 1, pp. 109—111. (пол.)
  27. ^ Zamoyski, Adam (1987). The Polish Way. London: John Murray. ISBN 978-0-531-15069-6, p. 330. (анг.)
  28. ^ Заварзин П. П. Работа тайной полиции. Глава 14. В кн.: «Охранка». Воспоминания руководителей политического сыска. Москва, НЛО, 2004. (рас.)
  29. ^ а б в Chojnowski, Andrzej. Piłsudski Józef Klemens. Internetowa encyklopedia PWN (пол.)
  30. ^ Cienciala, Anna M. The Rebirth of Poland (анг.)
  31. ^ Włodzimierz Kalicki: Jędrzej Giertych lustrował Piłsudskiego(пол.).
  32. ^ Bogusław Miedziński: Polityka wschodnia Piłsudskiego. Paryż: 1975, s. 15. (пол.)
  33. ^ The Rebirth of Poland. University of Kansas, lecture notes by professor Anna M. Cienciala(анг.)
  34. ^ Wojna polsko-bolszewicka. Internetowa encyklopedia PWN. (пол.)
  35. ^ Davies, Norman (1997) [1972]. Orzeł biały, czerwona gwiazda: Wojna polsko-bolszewicka, 1919—1920. pp. 99-103. (пол.)
  36. ^ Paweł Wroński, Sensacyjne odkrycie: Nie było cudu nad Wisłą], Gazeta Wyborcza, wiadomosci.gazeta.pl. (пол.)
  37. ^ Jan Bury, Polish Codebreaking During the Russo-Polish War of 1919—1920(анг.)
  38. ^ Battle Of Warsaw 1920 by Witold Lawrynowicz; A detailed write-up, with bibliography. Polish Militaria Collectors Association. (анг.)
  39. ^ Davies, Norman (1982) [1981]. God’s Playground: A History of Poland in Two Volumes, vol. 2: 1795 to the Present. New York: Columbia University Press. ISBN 978-0-231-05352-5, p. 399. (анг.)
  40. ^ Grzegorz Mazur. Zamach na marszałka Józefa Piłsudskiego. «Annales Universitatis Mariae Curie-Skłodowska, Sectio F — Historia». LX — 2005 : Losy Polaków pośród swoich i obcych. s. 407—417. (пол.)
  41. ^ Piłsudski, Józef (Klemens). Encyclopædia Britannica 9 (15th ed.). 2005. p. 445. (анг.)
  42. ^ Urbankowski, Bohdan (1997). Józef Piłsudski: Marzyciel i strateg. 1-2. Warsaw: Wydawnictwo ALFA. vol. 1, p. 488. (пол.)
  43. ^ Józef Piłsudski: Pisma zbiorowe: wydanie prac dotychczas drukiem ogłoszonych. T. VI. Warszawa: 1990, s. 31. ISBN 830302860X(пол.)
  44. ^ Urbankowski, Bohdan (1997). Józef Piłsudski: Marzyciel i strateg 1-2. Warsaw: Wydawnictwo ALFA. ISBN 978-83-7001-914-3. vol. 1, pp. 341-46. (пол.)
  45. ^ Roszkowski, Wojciech (1992). Historia Polski 1914—1991 (in Polish). Warsaw: Wydawnictwo Naukowe PWN. ISBN 978-83-01-11014-7. p. 53.  (пол.)
  46. ^ Leslie, R. F. (1983). The History of Poland Since 1863. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 978-0-521-27501-9, p. 182. (анг.)
  47. ^ а б Ігар Мельнікаў, Як з беларусаў рабілі палякаў. Новы час.
  48. ^ Urbankowski, Bohdan (1997). Józef Piłsudski: Marzyciel i strateg. 1-2. Warsaw: Wydawnictwo ALFA. ISBN 978-83-7001-914-3. vol. 1, pp. 539—540. (пол.)
  49. ^ Józef Piłsudski: Pisma zbiorowe… T. IX. s. 221. (пол.)
  50. ^ Zbigniew Cieślikowski: Tajemnice Śledztwa KO 1042. Warszawa: 1997. ISBN 83-86245-34-4(пол.)
  51. ^ Gazeta Wyborcza, Andrzej Garlicki Bereza, polski obóz koncentracyjny(пол.)
  52. ^ Gazeta Miejska, Wizjoner niepodległości(пол.)
  53. ^ Piotr M. Kobos, Skazuję was na wielkość. Legenda Józefa Piłsudskiego(пол.)
  54. ^ Józef Szaniawski: Marszałek Piłsudski w obronie Polski i Europy. Warszawa: Exlibris, 2008 — ISBN 978-83-89913-22-7. гл. паўсюль. (пол.)
  55. ^ Kinopoisk.ru(рас.)

Літаратура

рэдагаваць
  • Анатомия ненависти (Русско-польские конфликты в XVIII—XX вв.) /А. Е. Тарас. — Минск.; Харвест, 2008. — 832 с ISBN 978-985-16-1774-2(рас.)
  • Сулея Володимеж. Юзеф Пилсудский/ Пер. с польского. — М.: Летний сад, 2009. — 438 с ISBN 978-5-98856-057-9(рас.)
  • Матвеев Геннадий. Пилсудский. М.: Молодая гвардия, 2008. (ЖЗЛ) ISBN 978-5-235-03126-5(рас.)
  • Daria Nałęcz, Tomasz Nałęcz. Józef Piłsudski — legendy i fakty. Warszawa, 1987. ISBN 83-203-1967-6(пол.)
  • Henryk Cepnik. Józef Piłsudski: portret biograficzny. Warszawa, 1988. (пол.)
  • Urbankowski, Bohdan (1997). Józef Piłsudski: Marzyciel i strateg. 1-2. Warsaw: Wydawnictwo ALFA. vol. 1. (пол.)
  • Davies, Norman (2005) [1981]. God’s Playground: A History of Poland in Two Volumes, vol. 2: 1795 to the Present. Oxford; New York: Oxford University Press. ISBN 978-0-19-925340-1(анг.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Вонкавыя відэафайлы
  Біяграфія Пілусдзкага