Міжмор’е

праект канфэдэрацыі ў часе Першай сусьветнай вайны

«Міжмо́р’е» (па-польску: Międzymorze) — праект канфэдэратыўнай дзяржавы, якая б зьяднала Польшчу, Украіну, Беларусь, Летуву, Латвію, Эстонію, Малдову, Вугоршчыну, Румынію, Югаславію, Чэхаславаччыну, а таксама, мажліва, Фінляндыю, высунуты Юзэфам Пілсудзкім пасьля Першай сусьветнай вайны. Гэта канфэдэрацыя павінна была распрасьцерціся ад Чорнага мора да Балтыйскага, адсюль і назва.

Мапа плянаванай канфэдэрацыі. Сьветлым колерам адзначаны тэрыторыі Беларусі і Ўкраіны, якія ўвайшлі ў Савецкую дзяржаву пасьля 1921

Праектаваная канфэдэрацыя мусіла адраджаць шматнацыянальную і шматкультурную традыцыю былой Рэчы Паспалітай. Пілсудзкі лічыў, што яе аднаўленьне дазволіць пазьбегнуць дзяржавам Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы дамінаваньня Нямеччыны ці Расеі. Ідэю апратэставалі СССР і ўсе заходнія дзяржавы, за выключэньнем Францыі. На працягу двух дзесяцігодзьдзяў пасьля краху ідэі Міжмор’я ўсе дзяржавы, якія павінны былі ўвайсьці ў канфэдэрацыю, апынуліся ў зоне ўплыву СССР.

Праблемы і супярэчнасьці

рэдагаваць

Інсьпірацыяй праекту была ідэя адраджэньня Рэчы Паспалітай, аднак плян Пілсудзкага сутыкнуўся з супрацівам як за мяжой, так і ўнутры краіны. Украінскія, беларускія і летувіскія нацыяналісты баяліся, што ў аб’яднанай дзяржаве непалякі (а асабліва некатолікі) апынуцца ў стане грамадзянаў другога гатунку. У самой Польшчы таксама было шмат прыхільнікаў стварэньня чыста польскай нацыянальнай дзяржавы.

Посьпех і параза

рэдагаваць

Усё ж Польшчы ўдалося шляхам вайны заняць Заходнюю Ўкраіну і Беларусь, а таксама частку сучаснай Летувы (гл. Польска-савецкая вайна). У выніку савецкага ўварваньня ў Польшчу ў 1939 годзе гэтыя тэрыторыі перайшлі да СССР і былі разьмеркаваны паміж УССР, БССР і Летувіскай Рэспублікай.

Ідэя Міжмор’я ў цяперашні час

рэдагаваць

Пасьля распаду СССР ідэя Міжмор’я і ў прыватнасьці адраджэньня Рэчы Паспалітай зноў узьнікла ў некаторых палітычных асяродках Усходняй Эўропы. Беларускі Народны Фронт і Народны рух Украіны напрыканцы 80-х і напачатку 90-х гадоў актыўна распрацоўвалі ідэю Балта-Чарнаморскай Садружнасьці (БЧС) [1]. У цяперашні час гэтая ідэя падтрымліваецца ўкраінскай партыяй «Свабода» [2].

У Польшчы ідэі стварэньня Міжмор’я, а таксама адраджэньня былой Рэчы Паспалітай шырока распаўсюджаны, у тым ліку сярод палітычнага кіраўніцтва. Гэты факт неаднаразова адзначаўся ў друку [3][4][5][6] [7][8][9][10][11] [12][13][14][15].

Напачатку 2010 году зьявіўся шматмоўны праект Новая Рэчь Паспалітая, прысьвечаны адраджэньню Рэчы Паспалітай, у якую могуць увайсьці Беларусь, Латвія, Летува, Польшча, Украіна. Гэты праект быў раскрытыкаваны ў Беларускай Ваеннай Газэце [16].

Краіны, якія могуць скласьці хаўрус
Герб Краіна Сталіца Плошча (км²) Насельніцтва Іншыя аб’яднаньні
ЭЗ НАТО Л-3 Трымор’е
    Беларусь Менск 207 560 9 349 645 Не Не Не Не
    Латвія Рыга 64 589 1 925 800 Так Так Не Так
    Летува Вільня 65 300 2 800 667 Так Так Так Так
    Польшча Варшава 312 685 38 422 346 Так Так Так Так
    Украіна Кіеў 603 628 42 418 235 Не Не Так Не
Агульныя лічбы 1 253 762 94 916 693
  1. ^ Беларускі Народны Фронт ад пачатку меў геапалітычную канцэпцыю існаваньня Беларусі ў сьвеце, якая пасьля распаду СССР зьменшыла б небясьпеку для Беларусі з боку Расеі і з боку Нямеччыны. Такой ідэяй быў плян Балтыйска-Чарнаморскай Садружнасьці (БЧС) краінаў Усходняй Эўропы (Беларусь, Украіна, Эстонія, Латвія, Летува, Малдова, у пэрспэктыве маглі далуцыцца Польшча і Славакія). Гэта плян вяртаньня трэцяй сілы на падзелы ў Эўропе (так, як было раней, у ХІІІ-ХVІІІ ст.). БЧС — усход Эўропы перад эўраазіяцкай Расеяй. Зянон Пазьняк. Беларусь — фарпост на ўсходзе
  2. ^ Спрямувати зовнішньополітичні зусилля на побудову тісної політичної та економічної співдружності з природними союзниками — країнами Балто-Чорноморської геополітичної осі (Швеція, Норвегія, Фінляндія, Литва, Латвія, Естонія, Польща, Болгарія, в перспективі — Білорусь тощо). Ініціювати взаємовигідні угоди між цими державами та Україною в усіх стратегічно важливих галузях: торгівлі та митній політиці, енергетичній безпеці та транзиті, обороні тощо). Програма ВО «Свобода»
  3. ^ 1998. Речь посполитая против России
  4. ^ 2004. Литва и Польша спешат на помощь. Попытки реанимации Балтийско-Черноморского союза
  5. ^ 2004. Распад Незалежной Украины породит новую Речь Посполитую под американским крылом
  6. ^ 2004. Новая Речь Посполита
  7. ^ 2005. В «Артеке» зарождается новое СНГ
  8. ^ 2005. Балто-Черноморский союз — русофобия «на вырост»(недаступная спасылка)
  9. ^ 2006. «IV Речь Посполитая: взгляд на Восток»
  10. ^ 2007. Балто-Чорноморська співдружність. Реактивація(недаступная спасылка)
  11. ^ 2007. Балто-Черноморский коллектор построят без Лукашенко
  12. ^ 2009. Балта‑Чарнаморскі саюз
  13. ^ 2009. Речь Посполитая, империя-ловушка
  14. ^ 2010. Приднестровье может войти в Балто-черноморский альянс
  15. ^ 2010. Балто-Черноморский коридор развития как модификация «Восточного партнерства»
  16. ^ Николай Сергеев. Сомнительные игры вокруг «Польского вопроса»(недаступная спасылка) // «Белорусская Военная Газета» № 45, 13 марта 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць