Рынак
Ры́нак (у эканамічнай тэорыі) — сукупнасьць эканамічных зносінаў паміж суб’ектамі рынку з нагоды руху тавараў і грошай, якія засноўваюцца на сузгоднасьці, эквівалентнасьці й канкурэнцыі.
Функцыі рынку
рэдагавацьДа функцыяў рынку належаць:
- інфармацыйная — рынак дае ягоным удзельнікам інфармацыю пра неабходную колькасьць тавараў і паслугаў, іхнім асартымэнце й якасьці;
- пасрэдніцкая — рынак выступае пасрэднікам паміж вытворцам і спажыўцом;
- коштаўтваральная — кошт складаецца на рынку на падставе ўзаемадзеяньня попыту й прапановы, з улікам канкурэнцыі;
- рэгулявальная — рынак прыводзіць у раўнавагу попыт і прапанову;
- стымулявальная — рынак заахвочвае вытворцаў ствараць патрэбныя грамадзтву эканамічныя выгоды з найменшымі выдаткамі й атрымліваць дастатковы прыбытак
Гэта — накід артыкула па мікраэканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |